https://bel.sputnik.by/20211231/pershy-blok-belaes-uzho-vypratsava-6-mlrd-kvtg-elektrychnasts-1059170521.html
Першы блок БелАЭС ужо выпрацаваў 6 млрд кВт·г электрычнасці
Першы блок БелАЭС ужо выпрацаваў 6 млрд кВт·г электрычнасці
Sputnik Беларусь
На другім энергаблоку завершана загрузка ў рэактар ядзернага паліва, ідзе падрыхтоўка да яго гідраўлічных выпрабаванняў. 31.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-31T11:26+0300
2021-12-31T11:26+0300
2021-12-31T11:26+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
энергаблок
выпрабаванне
электрычнасць
ядзернае паліва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058619376_0:0:960:540_1920x0_80_0_0_ed63912926c92c5025e54c9959f6f632.jpg
МІНСК, 31 сне – Sputnik. Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі за час свайго функцыянавання выпрацаваў шэсць мільярдаў кВт·г электраэнергіі, паведаміла напярэдадні прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі.Па словах кіраўніка ведамства Міхаіла Міхадзюка, які даў інтэрв'ю Першаму каналу Беларускага радыё, гэта дазволіла замясціць 1,7 мільярда кубаметраў прыроднага газу.Ён таксама адзначыў, што на другім энергаблоку завершана загрузка рэактара ядзернага паліва. Акрамя таго, ідзе падрыхтоўка да яго гідраўлічных выпрабаванняў, а далей будзе адбывацца разаграванне першага контуру да намінальных параметраў."Этапныя праграмы праходзяць экспертызу, у тым ліку рэгулюючага органа", - сказаў Міхадзюк.Беларуская АЭСАтамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб'ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Ядзернае паліва ўяўляе сабой спецыяльныя цеплавыдзяляльныя зборкі. Кожная ЦВС складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. Вага паліва ў адной ЦВС каля 570 кг.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211227/na-belaes-zavershana-zagruzka-yadzernaga-palva-1059052140.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058619376_120:0:840:540_1920x0_80_0_0_cc8ceb63c11d3d7c72457f8a971bd8ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, энергаблок, выпрабаванне, электрычнасць, ядзернае паліва
белаэс у астраўцы, энергаблок, выпрабаванне, электрычнасць, ядзернае паліва
Першы блок БелАЭС ужо выпрацаваў 6 млрд кВт·г электрычнасці
На другім энергаблоку завершана загрузка ў рэактар ядзернага паліва, ідзе падрыхтоўка да яго гідраўлічных выпрабаванняў.
МІНСК, 31 сне – Sputnik. Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі за час свайго функцыянавання выпрацаваў шэсць мільярдаў кВт·г электраэнергіі, паведаміла напярэдадні прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі.
Па словах кіраўніка ведамства Міхаіла Міхадзюка, які даў інтэрв'ю Першаму каналу Беларускага радыё, гэта дазволіла замясціць 1,7 мільярда кубаметраў прыроднага газу.
Ён таксама адзначыў, што на другім энергаблоку завершана загрузка рэактара ядзернага паліва. Акрамя таго, ідзе падрыхтоўка да яго гідраўлічных выпрабаванняў, а далей будзе адбывацца разаграванне першага контуру да намінальных параметраў.
"Этапныя праграмы праходзяць экспертызу, у тым ліку рэгулюючага органа", - сказаў Міхадзюк.
Атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб'ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Ядзернае паліва ўяўляе сабой спецыяльныя цеплавыдзяляльныя зборкі. Кожная ЦВС складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. Вага паліва ў адной ЦВС каля 570 кг.
Другі энергаблок БелАЭС
бяруць пад ахову МУС - Мінэнерга