https://bel.sputnik.by/20211222/yadzernae-palva-zagruzl--drug-reaktar-belaes-1058905877.html
Ядзернае паліва загрузілі ў другі рэактар БелАЭС
Ядзернае паліва загрузілі ў другі рэактар БелАЭС
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады хочуць запусціць другі энергаблок атамнай станцыі ў Астраўцы ўжо ў 2022 годзе, такім чынам яна выйдзе на запланаваную магутнасць. 22.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-22T11:27+0300
2021-12-22T11:27+0300
2021-12-22T11:27+0300
белаэс
беларусь
астравец
белаэс у астраўцы
энергаблок
ядзернае паліва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/19/1046733192_0:93:1788:1099_1920x0_80_0_0_daf05a0cc92eca8c2d9688fa9b86d28e.jpg
МІНСК, 22 сне – Sputnik. На Беларускай атамнай станцыі сёння пачалася загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактарнай устаноўкі другога энергаблока.Цеплавыдзяляльныя зборкі для другога энергаблока былі дастаўлены на БелАЭС з Расіі яшчэ ў красавіку бягучага года. Пасля чаго паліва прайшло кантрольныя праверкі і знаходзілася ў спецыяльным сховішчы.У міністэрстве ўдакладнілі, усяго ў другі рэактар будзе загружана 163 цеплавыдзяляльныя зборкі. Вага паліва ў адной такой зборцы – 571 кілаграм.Як толькі паліва будзе загружана, на другім рэактары пачнуцца работы па зборцы і ўшчыльненні рэактара, будуць праводзіцца гідраўлічныя выпрабаванні. Далей – падрыхтоўка новага блока да пуску, уключэнне ў энергасістэму краіны, доследна-прамысловая эксплуатацыя. У прамысловую эксплуатацыю другі блок плануюць запусціць у 2022 годзе.Раней міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч паведаміў, што гатоўнасць другога энергаблока Беларускай атамнай станцыі складае 95% і ў наступным годзе яго плануецца ўвесці ў эксплуатацыю.Беларуская АЭСАтамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў з магутнасцю кожнага 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб'ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Ядзернае паліва ўяўляе сабой спецыяльныя цеплавыдзяляльныя зборкі. Кожная ЦВЗ складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. Вага паліва ў адной ЦВЗ каля 570 кг.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211222/drug-energablok-belaes-atryma-ltsenzyu-na-pachatak-fzchnaga-pusku-1058896193.html
беларусь
астравец
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/19/1046733192_100:0:1689:1192_1920x0_80_0_0_bfccdf3ef60373bd99ae02d531f7727e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, астравец, белаэс у астраўцы, энергаблок, ядзернае паліва
беларусь, астравец, белаэс у астраўцы, энергаблок, ядзернае паліва
Ядзернае паліва загрузілі ў другі рэактар БелАЭС
Беларускія ўлады хочуць запусціць другі энергаблок атамнай станцыі ў Астраўцы ўжо ў 2022 годзе, такім чынам яна выйдзе на запланаваную магутнасць.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. На Беларускай атамнай станцыі сёння пачалася загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактарнай устаноўкі другога энергаблока.
Цеплавыдзяляльныя зборкі для другога энергаблока былі дастаўлены на БелАЭС з Расіі яшчэ ў красавіку бягучага года. Пасля чаго паліва прайшло кантрольныя праверкі і знаходзілася ў спецыяльным сховішчы.
"У 10:11 у актыўную зону рэактара другога энергаблока атамнай станцыі загружана першая цеплавыдзяляльная зборка са свежым ядзерным палівам. Такім чынам, пакладзены пачатак важнага этапу праекта – фізічнага пуску блока, галоўная задача якога – пацвердзіць надзейнасць і бяспеку яго работы на праектных параметрах", - паведамілі ў Мінэнерга.
У міністэрстве ўдакладнілі, усяго ў другі рэактар будзе загружана 163 цеплавыдзяляльныя зборкі. Вага паліва ў адной такой зборцы – 571 кілаграм.
Як толькі паліва будзе загружана, на другім рэактары пачнуцца работы па зборцы і ўшчыльненні рэактара, будуць праводзіцца гідраўлічныя выпрабаванні. Далей – падрыхтоўка новага блока да пуску, уключэнне ў энергасістэму краіны, доследна-прамысловая эксплуатацыя. У прамысловую эксплуатацыю другі блок плануюць запусціць у 2022 годзе.
Раней міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч паведаміў, што гатоўнасць другога энергаблока Беларускай атамнай станцыі складае 95% і ў наступным годзе яго плануецца ўвесці ў эксплуатацыю.
Атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў з магутнасцю кожнага 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб'ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%. Ядзернае паліва ўяўляе сабой спецыяльныя цеплавыдзяляльныя зборкі. Кожная ЦВЗ складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. Вага паліва ў адной ЦВЗ каля 570 кг.
Другі энергаблок БелАЭС
бяруць пад ахову МУС - Мінэнерга
Людзей шкада: Лукашэнка
не супраць паставак электрычнасці ў Літву і Украіну
Дзяржатамнагляд
распавёў, што рабілі на БелАЭС на працягу трох месяцаў