https://bel.sputnik.by/20220120/kryptavalyuty--kh-maynng-khochuts-zabarants-u-ras-1059656585.html
Крыптавалюты і іх майнінг хочуць забараніць у Расіі
Крыптавалюты і іх майнінг хочуць забараніць у Расіі
Sputnik Беларусь
Як раней паведамлялі ў ЦБ, аб’ём аперацый расіян з крыптавалютамі штогод складае каля 5 мільярдаў долараў. 20.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-20T17:17+0300
2022-01-20T17:17+0300
2023-07-27T13:08+0300
эканоміка
расія
крыптавалюта
біткоін
майнінг
долар
расіяне
забарона
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/17/1055860461_0:159:3079:1890_1920x0_80_0_0_d0f9553ac7de82bcb9470bb85d34c8a2.jpg
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Цэнтральны банк Расіі прапанаваў забараніць абарот крыптавалют у краіне і іх майнінг, вынікае з даклада рэгулятара.У дакуменце ЦБ гаворыцца, што мэтазгодна ўвядзенне забароны на арганізацыю выпуску і (або) выпуск, арганізацыю абароту і абмену крыптавалют і ўстанаўленне адказнасці за парушэнне гэтага.Пры гэтым у банку дадаюць, што трэба распрацаваць механізмы блакіроўкі адпаведных аперацый.Акрамя таго, неабходна вызначыць арганізацыю, якая будзе займацца рэалізацыяй гэтых мер.У РФ з мінулага года кампаніям і фізічным асобам нельга выкарыстоўваць лічбавыя валюты для аплаты паслуг і тавараў, але пры гэтым валодаць лічбавымі фінансавымі актывамі можна. Як раней паведамлялі ў ЦБ, аб’ём аперацый расіян з крыптавалютай штогод складае каля 5 мільярдаў долараў.Забараняць валодаць не плануюцьУвядзенне абмежаванняў для расіян на інвестыцыі і валоданне крыптавалютай не плануецца, заявіла дырэктар дэпартамента фінстабільнасці ЦБ Лізавета Данілава.Данілава таксама звярнула ўвагу, што ЦБ не збіраецца і не плануе прапанаваць забароны для грамадзян на валоданне лічбавымі валютамі – яны гэта змогуць рабіць у замежных юрысдыкцыях.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211231/alternatyva-depaztam--dolaru-kudy--belarus-mozhna-kladvats-groshy-1059168335.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/17/1055860461_173:0:2904:2048_1920x0_80_0_0_ae75de84c08a3d12ed7f5d3869b5668a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, расія, крыптавалюта, біткоін, майнінг, долар, расіяне, забарона, грамадства
эканоміка, расія, крыптавалюта, біткоін, майнінг, долар, расіяне, забарона, грамадства
Крыптавалюты і іх майнінг хочуць забараніць у Расіі
17:17 20.01.2022 (абноўлена: 13:08 27.07.2023) Як раней паведамлялі ў ЦБ, аб’ём аперацый расіян з крыптавалютамі штогод складае каля 5 мільярдаў долараў.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Цэнтральны банк Расіі прапанаваў забараніць абарот крыптавалют у краіне і іх майнінг, вынікае з даклада рэгулятара.
У дакуменце ЦБ гаворыцца, што мэтазгодна ўвядзенне забароны на арганізацыю выпуску і (або) выпуск, арганізацыю абароту і абмену крыптавалют і ўстанаўленне адказнасці за парушэнне гэтага.
Пры гэтым у банку дадаюць, што трэба распрацаваць механізмы блакіроўкі адпаведных аперацый.
Акрамя таго, неабходна вызначыць арганізацыю, якая будзе займацца рэалізацыяй гэтых мер.
У РФ з мінулага года кампаніям і фізічным асобам нельга выкарыстоўваць лічбавыя валюты для аплаты паслуг і тавараў, але пры гэтым валодаць лічбавымі фінансавымі актывамі можна. Як раней паведамлялі ў ЦБ, аб’ём аперацый расіян з крыптавалютай штогод складае каля 5 мільярдаў долараў.
Забараняць валодаць не плануюць
Увядзенне абмежаванняў для расіян на інвестыцыі і валоданне крыптавалютай не плануецца, заявіла дырэктар дэпартамента фінстабільнасці ЦБ Лізавета Данілава.
"Абмежаванняў, забароны на валоданне крыптавалютай не плануецца, але плануецца абмежаванне для выкарыстання расійскай фінансавай інфраструктуры", - сказала яна журналістам.
Данілава таксама звярнула ўвагу, што ЦБ не збіраецца і не плануе прапанаваць забароны для грамадзян на валоданне лічбавымі валютамі – яны гэта змогуць рабіць у замежных юрысдыкцыях.
Услед за МАЗам:
БЧ выпусціць токены на 5 мільёнаў долараў