https://bel.sputnik.by/20220121/adzny-prayazny-na-se-vdy-transpartu-moguts-uvests--mnsku-1059672796.html
Адзіны праязны на ўсе віды транспарту могуць увесці ў Мінску
Адзіны праязны на ўсе віды транспарту могуць увесці ў Мінску
Sputnik Беларусь
Цяпер для праезду ў наземным транспарце выкарыстоўваюцца папяровыя талончыкі і бескантактавыя смарт-карты, у метро – жэтоны, БСК, а таксама біяметрычная... 21.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-21T11:47+0300
2022-01-21T11:47+0300
2023-07-27T13:08+0300
грамадскі транспарт
мінск
метро
праязны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/01/1047766935_0:100:3072:1828_1920x0_80_0_0_dfed9d94875a7cd496e32033c152a351.jpg
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Улады Мінска разглядаюць пытанне ўвядзення адзінага праязнога на ўсе віды грамадскага транспарту, у тым ліку метро, заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка.На думку некаторых пасажыраў, гэта пазбавіць неабходнасці мець адразу некалькі праязных або адцягваць вадзіцеля ад дарогі, каб купіць талончык.Трушчанка таксама адзначыў, што ў бліжэйшыя гады грамадскі транспарт сталіцы будуць пераводзіць на электрычныя рухавікі: у Мінску не павінна застацца аўтобусаў, якія працуюць на ДВС.Акрамя таго, будзе значна аптымізавана маршрутная сетка. Паводле слоў намесніка старшыні, будзе ўведзена скразная нумарацыя транспарту ўсіх маршрутаў – каб не было трамвая №1 і аўтобуса або тралейбуса з такім жа нумарам.TIX закрываеццаПапулярны сервіс аплаты праезду праз мабільны тэлефон TIX закрываецца ў Беларусі з 1 лютага. Дадатак дзейнічаў у Мінску і Брэсце на ўсіх відах наземнага грамадскага транспарту, у Гродне і Гомелі – толькі на аўтобусных маршрутах і ў Бабруйску – на тралейбусных.У той жа час засталася працаваць сістэма "Аплаці" – у ёй таксама праз мабільную праграму можна купіць талончык. Аплаціць праезд можна па QR-кодзе, Wi-Fi і Bluetooth, прывязаўшы да праграмы сваю банкаўскую карту.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210401/MAZ-pastav-pershuyu-partyyu-naynoshykh-atobusa-na-vultsy-Mnska-1047279520.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/01/1047766935_301:0:3032:2048_1920x0_80_0_0_331f96eb1292df26fc0f32a527091507.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадскі транспарт, мінск, метро, праязны, грамадства
грамадскі транспарт, мінск, метро, праязны, грамадства
Адзіны праязны на ўсе віды транспарту могуць увесці ў Мінску
11:47 21.01.2022 (абноўлена: 13:08 27.07.2023) Цяпер для праезду ў наземным транспарце выкарыстоўваюцца папяровыя талончыкі і бескантактавыя смарт-карты, у метро – жэтоны, БСК, а таксама біяметрычная сістэма.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Улады Мінска разглядаюць пытанне ўвядзення адзінага праязнога на ўсе віды грамадскага транспарту, у тым ліку метро, заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка.
"Магчыма, на гэта спатрэбіцца некалькі гадоў, але ў перспектыве гэта плануецца", - падкрэсліў ён.
На думку некаторых пасажыраў, гэта пазбавіць неабходнасці мець адразу некалькі праязных або адцягваць вадзіцеля ад дарогі, каб купіць талончык.
Трушчанка таксама адзначыў, што ў бліжэйшыя гады грамадскі транспарт сталіцы будуць пераводзіць на электрычныя рухавікі: у Мінску не павінна застацца аўтобусаў, якія працуюць на ДВС.
Акрамя таго, будзе значна аптымізавана маршрутная сетка. Паводле слоў намесніка старшыні, будзе ўведзена скразная нумарацыя транспарту ўсіх маршрутаў – каб не было трамвая №1 і аўтобуса або тралейбуса з такім жа нумарам.
"Гэта дазволіць аптымізаваць і сетку: па адным маршруце будзе ехаць адзін від наземнага транспарту. Адпаведна, у перспектыве можна перайсці і да адзінага колеру такога транспарту", - канстатаваў Юрый Трушчанка, яго цытуе Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".
Папулярны сервіс аплаты праезду праз мабільны тэлефон TIX закрываецца ў Беларусі з 1 лютага. Дадатак дзейнічаў у Мінску і Брэсце на ўсіх відах наземнага грамадскага транспарту, у Гродне і Гомелі – толькі на аўтобусных маршрутах і ў Бабруйску – на тралейбусных.
У той жа час засталася працаваць сістэма "Аплаці" – у ёй таксама праз мабільную праграму можна купіць талончык. Аплаціць праезд можна па QR-кодзе, Wi-Fi і Bluetooth, прывязаўшы да праграмы сваю банкаўскую карту.
Амаль за $2 млн:
масты адрамантуюць на дарогах Мінскай вобласці
Тэрміны абмежавання руху машын у цэнтры Мінска зацвердзілі ўлады горада