https://bel.sputnik.by/20220121/karpenka-nazva-zaklk-da-baykotu-referendumu-destruktynay-dzeynastsyu-1059685771.html
Карпенка назваў заклікі да байкоту рэферэндуму дэструктыўнай дзейнасцю
Карпенка назваў заклікі да байкоту рэферэндуму дэструктыўнай дзейнасцю
Sputnik Беларусь
Паводле яго слоў, такая дзейнасць падрывае асновы дэмакратычнага грамадства. 21.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-21T16:43+0300
2022-01-21T16:43+0300
2023-07-27T13:08+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
цвк рэспублікі беларусь
ігар карпенка
канстытуцыя
рэферэндум
цвк
канстытуцыя рэспублікі беларусь
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103813/76/1038137644_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_9b2840937f5cfec75769443f78b0d4bd.jpg
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што заклікі апазіцыі да байкатавання канстытуцыйнага рэферэндуму і пашкоджання бюлетэняў з’яўляюцца дэструктыўнай дзейнасцю.Цэнтрвыбаркам Беларусі праводзіць у пятніцу першае пасяджэнне па падрыхтоўцы да рэспубліканскага канстытуцыйнага рэферэндуму. Беларускі ЦВК збіраецца запрасіць назіральнікаў ад краін СНД і ШАС, будзе надрукавана больш за 7 мільёнаў бюлетэняў для галасавання, а на правядзенне кампаніі патрацяць 20,3 мільёна рублёў.Ён дадаў, што такая дзейнасць "падрывае асновы дэмакратычнай прававой дзяржавы".Канстытуцыйны рэферэндум у Беларусі адбудзецца ў нядзелю 27 лютага – указ аб гэтым 20 студзеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У бюлетэні будзе толькі адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?".Таксама будзе два варыянты адказу: "так" ці "не". Згодна з Выбарчым кодэксам рашэнні, прынятыя на рэферэндуме, набудуць сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211216/bolsh-za-palovu-belarusa-gatovy-pryysts-na-referendum--satsapytanne-1058767017.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103813/76/1038137644_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_a5c196060151f51a65de647f91d30290.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, цвк рэспублікі беларусь, ігар карпенка, канстытуцыя, рэферэндум, цвк, канстытуцыя рэспублікі беларусь, грамадства
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, цвк рэспублікі беларусь, ігар карпенка, канстытуцыя, рэферэндум, цвк, канстытуцыя рэспублікі беларусь, грамадства
Карпенка назваў заклікі да байкоту рэферэндуму дэструктыўнай дзейнасцю
16:43 21.01.2022 (абноўлена: 13:08 27.07.2023) Паводле яго слоў, такая дзейнасць падрывае асновы дэмакратычнага грамадства.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што заклікі апазіцыі да байкатавання канстытуцыйнага рэферэндуму і пашкоджання бюлетэняў з’яўляюцца дэструктыўнай дзейнасцю.
Цэнтрвыбаркам Беларусі праводзіць у пятніцу першае пасяджэнне па падрыхтоўцы да рэспубліканскага канстытуцыйнага рэферэндуму. Беларускі ЦВК збіраецца запрасіць назіральнікаў ад краін СНД і ШАС, будзе надрукавана больш за 7 мільёнаў бюлетэняў для галасавання, а на правядзенне кампаніі патрацяць 20,3 мільёна рублёў.
"Рэферэндум – гэта адзін з элементаў прамой дэмакратыі, калі кожны грамадзянін мае магчымасць выказаць сваё меркаванне. Не трэба слухаць гэтыя заклікі (да байкоту - Sputnik), трэба прыйсці і зрабіць свой выбар: альбо за змены ў Канстытуцыю, альбо супраць. У кожнага ёсць гэта права, а гэтыя гульні з байкатаваннем і пашкоджаннем бюлетэняў – гэта не што іншае, як дэструктыўная дзейнасць", - сказаў Карпенка.
Ён дадаў, што такая дзейнасць "падрывае асновы дэмакратычнай прававой дзяржавы".
Канстытуцыйны рэферэндум у Беларусі адбудзецца ў нядзелю 27 лютага – указ аб гэтым 20 студзеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У бюлетэні будзе толькі адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?".
Таксама будзе два варыянты адказу: "так" ці "не". Згодна з Выбарчым кодэксам рашэнні, прынятыя на рэферэндуме, набудуць сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
МЗС РФ:
Захад можа ўчыніць правакацыю ў Беларусі падчас рэферэндуму
Лукашэнка расказаў,
што зменіцца пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі