https://bel.sputnik.by/20220122/kolkasts-rastse-mnsterstva-akhovy-zdaroya-abnavla-statystyku-pa-covid-1059702327.html
Колькасць расце: Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку па COVID
Колькасць расце: Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку па COVID
Sputnik Беларусь
Раней міністр аховы здароўя назваў сітуацыю з захворваннем у краіне звычайнай для гэтага перыяду. 22.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-22T16:13+0300
2022-01-22T16:13+0300
2022-01-22T16:13+0300
міністэрства аховы здароўя
статыстыка
каронавірус covid-19
дзмітрый піневіч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/10/1055699796_0:0:3247:1827_1920x0_80_0_0_3514f2eb691cff554fac596475a8b718.jpg
МІНСК, 22 сту - Sputnik. За апошнія суткі ў Беларусі заразілася каронавірусам 1964 чалавекі днём раней было 1836, за ўвесь перыяд пандэміі лічба склала 724903, такія дадзеныя прыводзіць Міністэрства аховы здароўя краіны.Як паведаміла прэс-служба, за 24 гадзіны памерла 17 чалавек (за ўвесь перыяд пандэміі — 5 916) — такая ж лічба фіксавалася і напярэдадні.Ачунялі 1856 пацыентаў (за ўвесь перыяд пандэміі – 711856), днём раней такіх было 1791.За мінулыя суткі выканана 23 533 тэсты (усяго ў краіне праведзена 11 462 585), напярэдадні паведамлялася аб амаль 25 тысячах тэстаў.Вакцынацыя ў БеларусіНапярэдадні міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч заявіў, што плануецца прышчапіць ад каронавіруса не менш за 60% беларусаў.Ён таксама ўдакладніў, што аб закупцы новых відаў вакцын размова не ідзе (цяпер у Беларусі даступны расійская "Sputnik V" і кітайская "Vero Cell"). Міністр адзначыў, што гэтыя вакцыны ні ў чым не саступаюць прэпаратам іншых вытворцаў."Пытанне палітычнае, проста іх не прызнаюць, і ў гэтых адносінах узнікае пытанне паездак і абмену", - сказаў ён.Адносна сітуацыі з захворваннем на каронавірус у краіне, кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ахарактарызаваў яе як звычайную для гэтага перыяду. Пры гэтым канстатаваў, што рост ёсць, але не патрабуе экстраных мер."У нас не больш за 30% ад піка мінулай хвалі ідзе шпіталізацыя, у некаторых рэгіёнах менш за 20%", - удакладніў ён.Пры гэтым у ведамстве чакаюць росту колькасці амбулаторных пацыентаў з COVID-19.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/10/1055699796_367:0:3096:2047_1920x0_80_0_0_ff17097c308325b7b4a47f3ba9442e55.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус covid-19, дзмітрый піневіч
міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус covid-19, дзмітрый піневіч
Колькасць расце: Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку па COVID
Раней міністр аховы здароўя назваў сітуацыю з захворваннем у краіне звычайнай для гэтага перыяду.
МІНСК, 22 сту - Sputnik. За апошнія суткі ў Беларусі заразілася каронавірусам 1964 чалавекі днём раней было 1836, за ўвесь перыяд пандэміі лічба склала 724903, такія дадзеныя прыводзіць Міністэрства аховы здароўя краіны.
Як паведаміла прэс-служба, за 24 гадзіны памерла 17 чалавек (за ўвесь перыяд пандэміі — 5 916) — такая ж лічба фіксавалася і напярэдадні.
Ачунялі 1856 пацыентаў (за ўвесь перыяд пандэміі – 711856), днём раней такіх было 1791.
За мінулыя суткі выканана 23 533 тэсты (усяго ў краіне праведзена 11 462 585), напярэдадні паведамлялася аб амаль 25 тысячах тэстаў.
Напярэдадні міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч заявіў, што плануецца прышчапіць ад каронавіруса не менш за 60% беларусаў.
Ён таксама ўдакладніў, што аб закупцы новых відаў вакцын размова не ідзе (цяпер у Беларусі даступны расійская "Sputnik V" і кітайская "Vero Cell"). Міністр адзначыў, што гэтыя вакцыны ні ў чым не саступаюць прэпаратам іншых вытворцаў.
"Пытанне палітычнае, проста іх не прызнаюць, і ў гэтых адносінах узнікае пытанне паездак і абмену", - сказаў ён.
Адносна сітуацыі з захворваннем на каронавірус у краіне, кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ахарактарызаваў яе як звычайную для гэтага перыяду. Пры гэтым канстатаваў, што рост ёсць, але не патрабуе экстраных мер.
"У нас не больш за 30% ад піка мінулай хвалі ідзе шпіталізацыя, у некаторых рэгіёнах менш за 20%", - удакладніў ён.
Пры гэтым у ведамстве чакаюць росту колькасці амбулаторных пацыентаў з COVID-19.
Міністэрства аховы здароўя паставіла новую
задачу па вакцынацыі беларусаў