Прышчапіліся ад каронавіруса ўжо больш за 55% беларусаў

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкВакцынацыя супраць COVID-19
Вакцынацыя супраць COVID-19 - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2022
Падпісацца
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі прайшлі ўжо 75 падлеткаў.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Больш за 55% насельніцтва Беларусі прышчапілася ад каронавіруса, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
У 2021 годзе беларускія ўлады заяўлялі, што да 1 студзеня 2022-га была пастаўлена задача ахапіць прышчэпкамі ад COVID-19 пяць мільёнаў жыхароў рэспублікі, аднак цалкам дасягнуць гэтага выніку ўдалося толькі ў сярэдзіне студзеня.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, першую дозу прэпарату супраць каронавіруса атрымалі больш за 5,176 мільёна грамадзян Беларусі, абедзве – 4,246 мільёна.
"Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 55,4% ад агульнай колькасці насельніцтва, поўным курсам вакцынацыі – 45,4%", - сказалі ў ведамстве.
У Беларусі таксама працягваецца прышчэпачная кампанія падлеткаў (ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў): адзін укол зроблены 17,8 тысячы рабят, поўны курс прайшлі 75 дзяцей.
У краіне выкарыстоўваюць расійскія вакцыны "Спутник V", "Спутник Лайт" і "КовіВак", а таксама кітайскі прэпарат "Сінафарм".

Уздым захворвання

Як раней адзначаў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрый Горбіч, уздым узроўню захворвання на COVID-19 варта чакаць з трэцяй дэкады студзеня і прыкладна да 10-х чысел лютага, тады магчымы дастаткова высокі рост колькасці новых выпадкаў захворвання на каронавірус.
Нядаўна быў выяўлены новы штам COVID-19 - "амікрон", яго знайшлі ў рэспубліцы 29 снежня.
Сімптомы віруса – гэта ў першую чаргу боль у горле, заложанасць носа. А вось страта нюху і густу зараз зусім не першачарговая прыкмета COVID-19, як гэта было пры іншых штамах.
Вакцынацыя ад COVID-19 - Sputnik Беларусь, 1920, 20.01.2022
Навукоўцы: "Спутник V" дае ў два разы больш антыцел да "амікрона", чым Pfizer
Чытайце таксама:
Названа эфектыўнасць "Спутника V" супраць штама "амікрон"
Міністэрства аховы здароўя расказала аб сімптомах COVID-19 у дзяцей
Вакцынацыя дзяцей ад CОVID-19 унесена ў спіс прафілактычных прышчэпак
ЕС гатоў даць беларусам вакцыны ад каронавіруса
Міфы, мемы і жарты: кіраўнік "БелВітуніфарма" шчыра пра беларускую вакцыну
Стужка навiн
0