Сабаленка атрымала чарговую перамогу на Australian Open

© AFP 2024 / MICHAEL ERREYАрына Сабаленка
Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 22.01.2022
Падпісацца
Менш чым за дзве гадзіны другая ракетка свету адолела ў Мельбурне саперніцу з Чэхіі Маркету Вандроўшаву.
МІНСК, 22 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла прадстаўніцу Чэхіі Маркету Вандроўшаву ў матчы 1/8 адзіночнага разраду турніру Вялікага шлема WTA Australian Open.
Спартсменкі правялі на корце 1 гадзіну і 49 хвілін. Беларуска спачатку саступіла ў першым сэце, але затым сабралася і ў двух іншых перамагла з пераканаўчым лікам - сустрэча скончылася з вынікам 4:6, 6:3, 6:1.
За гэты час Сабаленка выканала 1 падачу навылёт, здзейсніла 10 падвойных памылак і рэалізавала 5 з 8 брэйк-пойнтаў.
Наступнай саперніцай другой ракеткі свету стане эстонка Каяй Канепі - спартсменкі будуць змагацца за выхад у чвэрцьфінал турніру.
Раней Сабаленка атрымала перамогу над прадстаўніцай Кітая Ван Сіньюй, да таго з цяжкасцю адолеўшы аўстралійку Сторм Сандэрс.
Летась тэнісістка ўступіла ў 1/8 фіналу адзіночных спаборніцтваў Australian Open, аднак выйграла турнір у парным разрадзе разам з Элізай Мертэнс.
Нагадаем, што ў гэтым месяцы Сабаленка прайгравала ў стартавых матчах двух турніраў у Адэлаідзе: спачатку яна саступіла славенцы Кае Юван, затым - шведцы Рэбецы Петэрсен. Сама спартсменка заяўляла, што, на яе думку, сезон пачаўся "не вельмі", паколькі ў яе ўзніклі вялікія праблемы з падачай.
У наступны раунд Australian Open выйшла яшчэ адна беларуска - Вікторыя Азаранка, якая атрымала перамогу на ўкраінкай Элінай Світалінай, венгеркай Паннай Удвардзі і швейцаркай Джыл Тайхман. Наступнай саперніцай Азаранкі будзе Барбfра Крэйчыкава. Матч пройдзе 23 студзеня.
Турнір Australian Open стартаваў на хардавых палях у Мельбурне 17 студзеня і завершыцца 30 студзеня.
Агульны прызавы фонд турніру складае 53,9 млн. долараў.
Чытайце таксама:
Азаранка лёгка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open
Азаранка выйшла ў другі круг Australian Open
Вось гэта ўзлёт: Сасновіч узнялася на 30 пазіцый у сусветным тэнісным рэйтынгу
Стужка навiн
0