https://bel.sputnik.by/20220124/abstanoka-na-padnvykh-mezhakh-belarus-ves-chas-uskladnyaetstsa--lukashenka-1059725912.html
Абстаноўка на паўднёвых межах Беларусі ўвесь час ускладняецца – Лукашэнка
Абстаноўка на паўднёвых межах Беларусі ўвесь час ускладняецца – Лукашэнка
Колькасць затрыманых на межах нашай краіны ў мінулым годзе павялічылася практычна на чвэрць. 24.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-24T12:04+0300
2022-01-24T12:04+0300
2022-01-24T12:18+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
мяжа
бяспека
пагранічнікі
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0e/1058712771_0:70:1620:981_1920x0_80_0_0_c44bc02564551df975aa18ab1673435d.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Абстаноўка на паўднёвых межах Беларусі ўвесь час ускладняецца, заявіў лідар рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржмяжы пагранічнікамі.Кіраўнік дзяржавы прыняў у панядзелак з дакладам старшыню Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнанта Анатоля Лапо.Прэзідэнт падкрэсліў, што мінулы год для беларускіх пагранічнікаў выдаўся няпростым, прыйшлося быць больш пільнымі з-за росту мігрантаў на рубяжах рэспублікі і канцэнтрацыі войск сумежных краін уздоўж беларускіх меж.Паводле яго слоў, яшчэ трэба сур’ёзна прааналізаваць сітуацыю па мінулым годзе, але пагранічнікі не падвялі, яны былі на "вастрыі".Кіраўнік дзяржавы дадаў, што бяспека Беларусі ў мірны час пачынаецца з мяжы, таму як у рамках гэтых меж забяспечваецца суверэнітэт.Што гавораць у ДПКУ Дзяржпагранкамітэце адзначаюць, што рызыкі і выклікі пагранбяспекі захаваліся. Гэта і нелегальная міграцыя, мілітарызацыя сумежных краін, спрабуюць патрапіць у Беларусь і радыкальна настроеныя асобы.У прыватнасці, у ведамстве падкрэслілі, што са жніўня мінулага года каля мяжы Беларусі сканцэнтравана 32-х тысячная групоўка войск Украіны і дзяржаў Еўрасаюза, актыўна вядзецца разведка, прымяняецца авіяцыя.Пагранічнікі працягваюць паляпшаць інфраструктуру мяжы і прыгранічнай тэрыторыі. Напрыклад, новыя рубяжы аховы з паграндарогамі з’явіліся на прыбалтыйскім напрамку. Акрамя таго, на ўчастку з Польшчай заменена і мадэрнізавана частка сігналізацыйных комплексаў.Але найбольшая работа праведзена на мяжы з Украінай: былі пабудаваны новыя заставы, устаноўлены і ўведзены ў эксплуатацыю сігналізацыйныя комплексы, пасты тэхназірання для дыстанцыйнага кантролю мясцовасці.У бягучым годзе асноўныя намаганні ў ахове мяжы засяродзяць на ўчастках, дзе могуць узнікнуць новыя выклікі і пагрозы пагранбяспецы, асабліва на рубяжах з Украінай.У ДПК назвалі асноўныя задачы органаў пагранічнай службы (ОПС). Паводле дадзеных ведамства, у ліку асноўных - павышэнне эфектыўнасці аховы дзяржаўнай мяжы шляхам удасканалення інжынернага і тэхнічнага абсталявання рубяжоў. Для выяўлення прыкмет падрыхтоўкі правакацый і аператыўнага прыняцця мер па іх спыненні будзе весціся пастаянны маніторынг абстаноўкі ў пагранічнай прасторы.Таксама ДПК збіраецца завяршыць дэмаркацыю стыкаў меж Беларусі, Польшчы і Украіны ў Брэсцкім раёне. Акрамя таго, ОПС у тым ліку і ва ўзаемадзеянні з Мінабароны працягвае нарошчваць рэсурсы, у тым ліку, і, мабілізацыйныя.Старшыня Дзяржпагранкамітэта звярнуў увагу на тое, што 2021 год стаў для пагранічнікаў напружаным. Гэта звязана з вялікай канцэнтрацыяй войск сумежных краін, разнастайныымі правакацыямі."Вы добра ведаеце, што ўсякі прыгранічны канфлікт пачынаецца з дробязей. Сёння Прэзідэнту было даложана аб недапушчэнні перарастання гэтых дробязей у поўнамаштабны канфлікт, хаця сумежны бок нас на гэта штурхае", - сказаў Лапо, яго словы прыводзіць БелТА.Ён запэўніў, што пагранічнікі - гэта адэкватныя людзі, якія ацэньваюць абстаноўку. Кіраўнік ДПК падкрэсліў, што нягледзячы ні на што, бяспека меж будзе забяспечана любым спосабам, сілы і сродкі для гэтага ёсць.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220121/treba-rykhtavatstsa-da-nepradkazalnasts-abstanok-na-padnvay-myazhy--lukashenka-1059675926.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0e/1058712771_165:0:1605:1080_1920x0_80_0_0_0423ccaaf3a5327d73a4fd323ecb11b1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, мяжа, бяспека, пагранічнікі
Абстаноўка на паўднёвых межах Беларусі ўвесь час ускладняецца – Лукашэнка
12:04 24.01.2022 (абноўлена: 12:18 24.01.2022) Колькасць затрыманых на межах нашай краіны ў мінулым годзе павялічылася практычна на чвэрць.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Абстаноўка на паўднёвых межах Беларусі ўвесь час ускладняецца, заявіў лідар рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржмяжы пагранічнікамі.
Кіраўнік дзяржавы прыняў у панядзелак з дакладам старшыню Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнанта Анатоля Лапо.
Прэзідэнт падкрэсліў, што мінулы год для беларускіх пагранічнікаў выдаўся няпростым, прыйшлося быць больш пільнымі з-за росту мігрантаў на рубяжах рэспублікі і канцэнтрацыі войск сумежных краін уздоўж беларускіх меж.
"Шмат цяпер размоў наконт нашых паўднёвых меж. Абстаноўка ўвесь час ускладняецца", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, яшчэ трэба сур’ёзна прааналізаваць сітуацыю па мінулым годзе, але пагранічнікі не падвялі, яны былі на "вастрыі".
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што бяспека Беларусі ў мірны час пачынаецца з мяжы, таму як у рамках гэтых меж забяспечваецца суверэнітэт.
Што гавораць у ДПК
У Дзяржпагранкамітэце адзначаюць, што рызыкі і выклікі пагранбяспекі захаваліся. Гэта і нелегальная міграцыя, мілітарызацыя сумежных краін, спрабуюць патрапіць у Беларусь і радыкальна настроеныя асобы.
У прыватнасці, у ведамстве падкрэслілі, што са жніўня мінулага года каля мяжы Беларусі сканцэнтравана 32-х тысячная групоўка войск Украіны і дзяржаў Еўрасаюза, актыўна вядзецца разведка, прымяняецца авіяцыя.
Пагранічнікі працягваюць паляпшаць інфраструктуру мяжы і прыгранічнай тэрыторыі. Напрыклад, новыя рубяжы аховы з паграндарогамі з’явіліся на прыбалтыйскім напрамку. Акрамя таго, на ўчастку з Польшчай заменена і мадэрнізавана частка сігналізацыйных комплексаў.
Але найбольшая работа праведзена на мяжы з Украінай: былі пабудаваны новыя заставы, устаноўлены і ўведзены ў эксплуатацыю сігналізацыйныя комплексы, пасты тэхназірання для дыстанцыйнага кантролю мясцовасці.
У бягучым годзе асноўныя намаганні ў ахове мяжы засяродзяць на ўчастках, дзе могуць узнікнуць новыя выклікі і пагрозы пагранбяспецы, асабліва на рубяжах з Украінай.
У ДПК назвалі асноўныя задачы органаў пагранічнай службы (ОПС). Паводле дадзеных ведамства, у ліку асноўных - павышэнне эфектыўнасці аховы дзяржаўнай мяжы шляхам удасканалення інжынернага і тэхнічнага абсталявання рубяжоў. Для выяўлення прыкмет падрыхтоўкі правакацый і аператыўнага прыняцця мер па іх спыненні будзе весціся пастаянны маніторынг абстаноўкі ў пагранічнай прасторы.
Таксама ДПК збіраецца завяршыць дэмаркацыю стыкаў меж Беларусі, Польшчы і Украіны ў Брэсцкім раёне. Акрамя таго, ОПС у тым ліку і ва ўзаемадзеянні з Мінабароны працягвае нарошчваць рэсурсы, у тым ліку, і, мабілізацыйныя.
Старшыня Дзяржпагранкамітэта звярнуў увагу на тое, што 2021 год стаў для пагранічнікаў напружаным. Гэта звязана з вялікай канцэнтрацыяй войск сумежных краін, разнастайныымі правакацыямі.
"Вы добра ведаеце, што ўсякі прыгранічны канфлікт пачынаецца з дробязей. Сёння Прэзідэнту было даложана аб недапушчэнні перарастання гэтых дробязей у поўнамаштабны канфлікт, хаця сумежны бок нас на гэта штурхае", - сказаў Лапо, яго словы прыводзіць
БелТА.
Ён запэўніў, што пагранічнікі - гэта адэкватныя людзі, якія ацэньваюць абстаноўку. Кіраўнік ДПК падкрэсліў, што нягледзячы ні на што, бяспека меж будзе забяспечана любым спосабам, сілы і сродкі для гэтага ёсць.
Першыя падраздзяленні расійскіх войск
прыбылі ў Беларусь – відэа