ЗША могуць адправіць тысячы вайскоўцаў да меж Саюзнай дзяржавы

© Photo : U.S. Army EuropeАмерыканскі ваенны самалёт
Амерыканскі ваенны самалёт - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2022
Падпісацца
Прычынай для верагоднай перадыслакацыі такой колькасці амерыканскіх салдат можа стаць сітуацыя вакол Украіны.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн разглядае магчымасць размяшчэння тысячы вайскоўцаў ва Усходняй Еўропе і Балтыі на фоне сітуацыі вакол Украіны, паведамляе газета New York Times са спасылкай на неназваныя крыніцы.
Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў канстатаваў, што НАТА працягвае павялічваць пастаўкі зброі Украіне, а таксама колькасць вайсковых інструктараў. Усё гэта можа падштурхнуць афіцыйны Кіеў да ваенных авантур у Данбасе.
Высокапастаўленыя прадстаўнікі Пентагона прадставілі ў мінулую суботу гаспадару Белага дома некалькі верагодных сцэнарыяў развіцця сітуацыі і рэагавання на яе. У прыватнасці, яны прапанавалі адправіць вайскоўцаў у краіны Усходняй Еўропы і Балтыі з магчымасцю "дзесяцікратнга павелічэння" іх колькасці.
Пагаршэнне сітуацыі вакол Украіны можа прывесці да перакідкі сіл супрацьпаветранай абароны, інжынерных войск, тылавога забеспячэння і артылерыі. Прэзідэнт ЗША можа прыняць рашэнне па гэтым пытанні ўжо на гэтым тыдні. Частка амерыканскіх вайскоўцаў у дадзеным выпадку будзе перакінута з іншых еўрапейскіх краін, а частка непасрэдна са Злучаных Штатаў.
Пры гэтым ніводным са сцэнарыяў развіцця падзей не прадугледжваецца перакідка сіл на ўкраінскую тэрыторыю.
У канцы мінулага года Расія прадставіла праекты дакументаў па гарантыях бяспекі са Злучанымі Штатамі і Паўночнаатлантычным альянсам. Такім чынам Крэмль разлічвае атрымаць юрыдычныя абавязацельствы аб непашыранні НАТА на Усход.
Расія і ЗША 10 студзеня правялі ў Швейцарыі перамовы, пасля чаго ў Бруселі адбылося пасяджэнне Савета "Расія-НАТА". У сталіцы Аўстрыі прайшлі кансультацыі на пляцоўцы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Лунінецкім раёне - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2022
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лукашэнка: Беларусь і Расія "ламануць так, што мала не здасца"
Чытайце таксама:
Замест гарантый бяспекі Расія атрымала ілжывыя абвінавачанні - МЗС РФ
Захарава расказала пра сур'ёзныя правакацыі з боку Захаду
Сустрэча Лаўрова і Блінкена ў Жэневе: карысная і адкрытая
МЗС РФ назвала домысламі заявы аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі
МЗС Беларусі: ЗША сваімі заявамі нагнятаюць абстаноўку
Стужка навiн
0