https://bel.sputnik.by/20220124/novyya-eshalony-rasyskay-vaennay-tekhnk-prybyvayuts-u-belarus-1059744393.html
Новыя эшалоны расійскай ваеннай тэхнікі прыбываюць у Беларусь
Новыя эшалоны расійскай ваеннай тэхнікі прыбываюць у Беларусь
Sputnik Беларусь
Расійскія і беларускія вайскоўцы правядуць сумесную праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, з 10 па 20 лютага пройдуць вучэнні "Саюзная рашучасць-2022". 24.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-24T17:32+0300
2022-01-24T17:32+0300
2022-01-24T17:34+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
ваенная тэхніка
беларусь
саюзная дзяржава
вайскоўцы
ваенныя вучэнні
вучэнні
"саюзная рашучасць-2022"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/18/1059739801_0:206:2910:1843_1920x0_80_0_0_1d620fb3da266c8e693392d0b17fcd03.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Чарговы эшалон з вайскоўцамі і ваеннай тэхнікай з Расіі прыбыў у Беларусь, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны рэспублікі."У гэтыя хвіліны на чыгуначнай станцыі "Палонка" сустракаюць чарговы эшалон з вайскоўцамі і ваеннай тэхнікай з Расіі", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.У Мінабароны ўдакладнілі, што расійскія вайскоўцы працягваюць прыбываць для ўдзелу ў праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы.Сёння расійскае абароннае ведамства паведамляла, што вайскоўцы з Амурскай вобласці накіраваліся на вучэнні ў Беларусь.У рамках мерапрыемстваў падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння завяршылі пагрузку на платформы ў Амурскай вобласці і пачалі рух чыгуначным транспартам.Расійска-беларускія манеўрыРасійскія і беларускія вайскоўцы правядуць сумесную праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Першы этап прадугледжвае перадыслакацыю і фарміраванне групоўкі войск да 9 лютага. Потым на другім этапе з 10 па 20 лютага пройдуць вучэнні "Саюзная рашучасць-2022".У сумесных манеўрах прымуць удзел розныя падраздзяленні беларускай арміі, а таксама часці Усходняй ваеннай акругі РФ, Паветрана-касмічных сіл і Паветрана-дэсантных войск.Згодна з афіцыйнымі паведамленнямі абаронных ведамстваў дзвюх краін у Беларусь на вучэнні прыбудуць знішчальнікі Су-35, дывізіёны С-400 "Триумф", а таксама комплексы "Панцирь-С".Асноўная фаза вучэнняў пройдзе на палігонах Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей - "Абуз-Лясноўскім", "Асіповіцкім", "Брэсцкім", "Гожскім" і "Даманаўскім". Мінабароны Беларусі плануе таксама задзейнічаць аэрадромы Баранавіч, Лунінца, Ліды і Мачулішчаў.Вынікам сумесных вучэнняў расійскіх і беларускіх узброеных сіл стане ацэнка здольнасці выканаць задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.Як заяўлялі ў Мінабароны Беларусі, вучэнні будуць мець выключна абарончы характар.У Маскве таксама неаднаразова адзначалі, што падстаў для неспакою на Захадзе ў сувязі з сумеснымі вучэннямі Расіі і Беларусі няма.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220124/z-za-stuatsy-vakol-ukrany-nata-adpravts-voysk-va-uskhodnyuyu-eropu-1059734284.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/18/1059739801_90:0:2821:2048_1920x0_80_0_0_a8ef5afc73110465759d9e2137152769.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенная тэхніка, беларусь, саюзная дзяржава, вайскоўцы, ваенныя вучэнні, вучэнні, "саюзная рашучасць-2022"
ваенная тэхніка, беларусь, саюзная дзяржава, вайскоўцы, ваенныя вучэнні, вучэнні, "саюзная рашучасць-2022"
Новыя эшалоны расійскай ваеннай тэхнікі прыбываюць у Беларусь
17:32 24.01.2022 (абноўлена: 17:34 24.01.2022) Расійскія і беларускія вайскоўцы правядуць сумесную праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, з 10 па 20 лютага пройдуць вучэнні "Саюзная рашучасць-2022".
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Чарговы эшалон з вайскоўцамі і ваеннай тэхнікай з Расіі прыбыў у Беларусь, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны рэспублікі.
"У гэтыя хвіліны на чыгуначнай станцыі "Палонка" сустракаюць чарговы эшалон з вайскоўцамі і ваеннай тэхнікай з Расіі", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У Мінабароны ўдакладнілі, што расійскія вайскоўцы працягваюць прыбываць для ўдзелу ў праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы.
Сёння расійскае абароннае ведамства паведамляла, што вайскоўцы з Амурскай вобласці накіраваліся на вучэнні ў Беларусь.
У рамках мерапрыемстваў падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння завяршылі пагрузку на платформы ў Амурскай вобласці і пачалі рух чыгуначным транспартам.
Расійска-беларускія манеўры
Расійскія і беларускія вайскоўцы правядуць сумесную праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Першы этап прадугледжвае перадыслакацыю і фарміраванне групоўкі войск да 9 лютага. Потым на другім этапе з 10 па 20 лютага пройдуць вучэнні "Саюзная рашучасць-2022".
У сумесных манеўрах прымуць удзел розныя падраздзяленні беларускай арміі, а таксама часці Усходняй ваеннай акругі РФ, Паветрана-касмічных сіл і Паветрана-дэсантных войск.
Згодна з афіцыйнымі паведамленнямі абаронных ведамстваў дзвюх краін у Беларусь на вучэнні прыбудуць знішчальнікі Су-35, дывізіёны С-400 "Триумф", а таксама комплексы "Панцирь-С".
Асноўная фаза вучэнняў пройдзе на палігонах Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей - "Абуз-Лясноўскім", "Асіповіцкім", "Брэсцкім", "Гожскім" і "Даманаўскім". Мінабароны Беларусі плануе таксама задзейнічаць аэрадромы Баранавіч, Лунінца, Ліды і Мачулішчаў.
Вынікам сумесных вучэнняў расійскіх і беларускіх узброеных сіл стане ацэнка здольнасці выканаць задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Як заяўлялі ў Мінабароны Беларусі, вучэнні будуць мець выключна абарончы характар.
У Маскве таксама неаднаразова адзначалі, што падстаў для неспакою на Захадзе ў сувязі з сумеснымі вучэннямі Расіі і Беларусі няма.
Расійскія Су-35С адпрацуюць палёты на максімальную далёкасць у Беларусі