https://bel.sputnik.by/20220124/z-za-stuatsy-vakol-ukrany-nata-adpravts-voysk-va-uskhodnyuyu-eropu-1059734284.html
З-за сітуацыі вакол Украіны: НАТА адправіць войскі ва Усходнюю Еўропу
З-за сітуацыі вакол Украіны: НАТА адправіць войскі ва Усходнюю Еўропу
Sputnik Беларусь
Альянс прыводзіць свае сілы ў стан гатоўнасці: у суседнюю з Беларуссю Літву найбліжэйшым часам будуць пасланы чатыры знішчальнікі F-16. 24.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-24T16:16+0300
2022-01-24T16:16+0300
2022-01-24T16:16+0300
у свеце
ната
беларусь
еўропа
літва
украіна
усходняя еўропа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/18/1059732384_0:0:960:540_1920x0_80_0_0_af4b5ff6e1f7cc92704e5fe62481d1c3.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Ваенны блок НАТА ўзмацняе сваю прысутнасць у краінах Усходняй Еўропы з-за сітуацыі на Украіне, заявілі ў панядзелак у альянсе.Як падкрэсліваецца, краіны-саюзнікі па НАТА накіроўваюць дадатковую ваенную дапамогу – караблі і самалёты – у месцы дыслакацыі на ўсходнім крыле альянсу.У прыватнасці, Данія накіроўвае фрэгат у Балтыйскае мора, а таксама плануе паслаць чатыры знішчальнікі F-16 у Літву. Свае караблі накіроўвае Іспанія – яны павінны далучыцца да сіл НАТА. Таксама іспанскія вайскоўцы разважаюць над адпраўкай самалётаў у Балгарыю.Францыя, у сваю чаргу, гатова накіраваць сілы пад камандаваннем НАТА ў Румынію. Нідэрланды ў красавіку накіроўваюць два знішчальнікі F-35 у Балгарыю і перадаюць у распараджэнне сіл рэагавання НАТА сухапутныя падраздзяленні і карабель. Злучаныя Штаты Амерыкі таксама заявілі, што разглядаюць павелічэнне сваёй вайсковай прысутнасці ва Усходняй Еўропе.Прапановы Расіі па бяспецыУ снежні 2021 года Масква апублікавала праекты дамовы з ЗША аб гарантыях бяспекі і пагаднення аб мерах забеспячэння бяспекі Расіі і дзяржаў-членаў НАТА. Масква, у прыватнасці, патрабуе, каб вайсковыя сілы альянсу спынілі ўзвядзенне вайсковых баз ў постсавецкіх краінах, не далучалі Украіну і адмовіліся ад далейшага пашырэння на ўсход.У студзені неаднаразова праходзілі кансультацыі бакоў, аднак перамовы пакуль не прывялі да канкрэтных рашэнняў.Масква выказвае занепакоенасць тым, што НАТА і ЗША ператвараюць Украіну ў ваенны плацдарм супраць Расіі. Па заявах расійскага МЗС, суседнюю краіну ўцягваюць у альянс, ёй рэгулярна пастаўляюць узбраенне.Расія не раз абвяргала абвінавачанні Захаду ў "агрэсіўных дзеяннях" у дачыненні да Украіны. Як адзначаюць расійскія ўлады, краіна нікому не пагражае і ні на каго не збіраецца нападаць.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220124/abaranyatstsa-my-meem-lukashenka-adkaza-na-pagrozy-zsha-1059727616.html
беларусь
еўропа
літва
украіна
усходняя еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/18/1059732384_63:0:916:640_1920x0_80_0_0_7a12c017d44323beae801a2e79159335.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, ната, беларусь, еўропа, літва, украіна, усходняя еўропа
у свеце, ната, беларусь, еўропа, літва, украіна, усходняя еўропа
З-за сітуацыі вакол Украіны: НАТА адправіць войскі ва Усходнюю Еўропу
Альянс прыводзіць свае сілы ў стан гатоўнасці: у суседнюю з Беларуссю Літву найбліжэйшым часам будуць пасланы чатыры знішчальнікі F-16.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Ваенны блок НАТА ўзмацняе сваю прысутнасць у краінах Усходняй Еўропы з-за сітуацыі на Украіне, заявілі ў панядзелак у альянсе.
Як падкрэсліваецца, краіны-саюзнікі па НАТА накіроўваюць дадатковую ваенную дапамогу – караблі і самалёты – у месцы дыслакацыі на ўсходнім крыле альянсу.
"Узмацняючы такім чынам стрымліванне і абарону на фоне працягу нарошчвання Расіяй сіл на Украіне і вакол яе", – адзначаецца ў паведамленні на сайце паўночнаатлантычнага альянсу.
У прыватнасці, Данія накіроўвае фрэгат у Балтыйскае мора, а таксама плануе паслаць чатыры знішчальнікі F-16 у Літву. Свае караблі накіроўвае Іспанія – яны павінны далучыцца да сіл НАТА. Таксама іспанскія вайскоўцы разважаюць над адпраўкай самалётаў у Балгарыю.
Францыя, у сваю чаргу, гатова накіраваць сілы пад камандаваннем НАТА ў Румынію. Нідэрланды ў красавіку накіроўваюць два знішчальнікі F-35 у Балгарыю і перадаюць у распараджэнне сіл рэагавання НАТА сухапутныя падраздзяленні і карабель. Злучаныя Штаты Амерыкі таксама заявілі, што разглядаюць павелічэнне сваёй вайсковай прысутнасці ва Усходняй Еўропе.
Прапановы Расіі па бяспецы
У снежні 2021 года Масква апублікавала праекты дамовы з ЗША аб гарантыях бяспекі і пагаднення аб мерах забеспячэння бяспекі Расіі і дзяржаў-членаў НАТА. Масква, у прыватнасці, патрабуе, каб вайсковыя сілы альянсу спынілі ўзвядзенне вайсковых баз ў постсавецкіх краінах, не далучалі Украіну і адмовіліся ад далейшага пашырэння на ўсход.
У студзені неаднаразова праходзілі кансультацыі бакоў, аднак перамовы пакуль не прывялі да канкрэтных рашэнняў.
Масква выказвае занепакоенасць тым, што НАТА і ЗША ператвараюць Украіну ў ваенны плацдарм супраць Расіі. Па заявах расійскага МЗС, суседнюю краіну ўцягваюць у альянс, ёй рэгулярна пастаўляюць узбраенне.
Расія не раз абвяргала абвінавачанні Захаду ў "агрэсіўных дзеяннях" у дачыненні да Украіны. Як адзначаюць расійскія ўлады, краіна нікому не пагражае і ні на каго не збіраецца нападаць.