https://bel.sputnik.by/20220125/na-myazhy-ltvy-z-belarussyu-stanolena-zho-170-km-kalyuchaga-drotu-1059755605.html
На мяжы Літвы з Беларуссю ўстаноўлена ўжо 170 км калючага дроту
На мяжы Літвы з Беларуссю ўстаноўлена ўжо 170 км калючага дроту
Уся даўжыня загароды складзе крыху больш за 500 кіламетраў, а кошт праекта - каля 120 мільёнаў еўра. 25.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-25T11:20+0300
2022-01-25T11:20+0300
2022-01-25T11:20+0300
калючая загарода еўрасаюза
беларусь
літва
нелегальныя мігранты
мяжа
загарода
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/15/1059692407_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_a2669d0cea378bca42e942c703b0cc62.jpg
МІНСК, 25 сту - Sputnik. Літва ўстанавіла больш за 170 кіламетраў загароды з калючым дротам, паведаміла прэс-служба літоўскага ўрада.Паводле інфармацыі кабінета міністраў, агароджа з калючага дроту ставіцца на ўсіх найбольш уразлівых участках літоўска-беларускай мяжы."Цяпер на мяжы задзейнічана каля 600 працоўных", - гаворыцца ў паведамленні.Усе работы па ўзвядзенні загарод плануецца завяршыць да верасня 2022 года. Даўжыня плота складзе крыху больш за 500 кіламетраў, а кошт праекта ацэньваецца ў 120 мільёнаў еўра.Польшча таксама будуе плотСтала вядома, што Польшча 25 студзеня пачне ўзвядзенне плота на мяжы з Беларуссю, паведаміла прэс-служба Памежнай варты.Работы пачнуцца з устаноўкі свай і іх бетанавання, паралельна ідзе вытворчасць сталёвых пралётаў для будучай загароды.Даўжыня плота складзе 186 кіламетраў, у ім прадугледжаны 22 брамкі, каб жывёлы змаглі міграваць. Будаўнічыя работы будуць адначасова весціся на чатырох участках.Міграцыйны крызісБольш за паўгода Літва і Польшча скардзяцца на ўзрослую колькасць нелегальных мігрантаў з боку Беларусі.У пачатку лістапада тысячы бежанцаў прыйшлі ў пункт пропуску "Брузгі", крыху пазней мігранты паспрабавалі патрапіць на польскую тэрыторыю, але супраць іх польскія ўлады выкарыстоўвалі вадамёты і газ.Беларусы размясцілі бежанцаў у лагістычным цэнтры ў пункце пропуску "Брузгі". Многія з мігрантаў паляцелі дадому спецыяльнымі бясплатнымі эвакуацыйнымі рэйсамі. Некаторыя бежанцы ўсё яшчэ застаюцца ў транспартна-лагістычным цэнтры ў надзеі, што іх прапусцяць на тэрыторыю ЕС.З-за міграцыйнага крызісу ў Літве і Польшчы ўвялі на мяжы надзвычайнае становішча, пасля чаго і пачалі ўзводзіць загароды з калючага дроту, узмацняць ахову мяжы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220124/spyats-na-padloze-ale-shchaslvyya-yak-zhyvuts-mamy-z-nemalyatam--tlts-bruzg-1059742000.html
беларусь
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/15/1059692407_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_91bf6373d3f66790926e08cd7d590fb0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
беларусь, літва, нелегальныя мігранты, мяжа, загарода
беларусь, літва, нелегальныя мігранты, мяжа, загарода
На мяжы Літвы з Беларуссю ўстаноўлена ўжо 170 км калючага дроту
Уся даўжыня загароды складзе крыху больш за 500 кіламетраў, а кошт праекта - каля 120 мільёнаў еўра.
МІНСК, 25 сту - Sputnik. Літва ўстанавіла больш за 170 кіламетраў загароды з калючым дротам, паведаміла прэс-служба літоўскага ўрада.
Паводле інфармацыі кабінета міністраў, агароджа з калючага дроту ставіцца на ўсіх найбольш уразлівых участках літоўска-беларускай мяжы.
"Цяпер на мяжы задзейнічана каля 600 працоўных", - гаворыцца ў паведамленні.
Усе работы па ўзвядзенні загарод плануецца завяршыць да верасня 2022 года. Даўжыня плота складзе крыху больш за 500 кіламетраў, а кошт праекта ацэньваецца ў 120 мільёнаў еўра.
Польшча таксама будуе плот
Стала вядома, што Польшча 25 студзеня пачне ўзвядзенне плота на мяжы з Беларуссю, паведаміла прэс-служба Памежнай варты.
Работы пачнуцца з устаноўкі свай і іх бетанавання, паралельна ідзе вытворчасць сталёвых пралётаў для будучай загароды.
Даўжыня плота складзе 186 кіламетраў, у ім прадугледжаны 22 брамкі, каб жывёлы змаглі міграваць. Будаўнічыя работы будуць адначасова весціся на чатырох участках.
Міграцыйны крызіс
Больш за паўгода Літва і Польшча скардзяцца на ўзрослую колькасць нелегальных мігрантаў з боку Беларусі.
У пачатку лістапада тысячы бежанцаў прыйшлі ў пункт пропуску "Брузгі", крыху пазней мігранты паспрабавалі патрапіць на польскую тэрыторыю, але супраць іх польскія ўлады выкарыстоўвалі вадамёты і газ.
Беларусы размясцілі бежанцаў у лагістычным цэнтры ў пункце пропуску "Брузгі". Многія з мігрантаў паляцелі дадому спецыяльнымі бясплатнымі эвакуацыйнымі рэйсамі. Некаторыя бежанцы ўсё яшчэ застаюцца ў транспартна-лагістычным цэнтры ў надзеі, што іх прапусцяць на тэрыторыю ЕС.
З-за міграцыйнага крызісу ў Літве і Польшчы ўвялі на мяжы надзвычайнае становішча, пасля чаго і пачалі ўзводзіць загароды з калючага дроту, узмацняць ахову мяжы.
Польшча 25 студзеня пачне
ўзвядзенне агароджы на мяжы з Беларуссю
Новую
хвалю міграцыйнага крызісу прадказваюць спецслужбы Польшчы
Латвія хоча падоўжыць
рэжым НС на мяжы з Беларуссю да траўня