https://bel.sputnik.by/20220126/kavalchuk-nezadavoleny-vynkam-belaruskaga-sportu-naspel-zmeny-1059787331.html
Кавальчук незадаволены вынікамі беларускага спорту: наспелі змены
Кавальчук незадаволены вынікамі беларускага спорту: наспелі змены
Sputnik Беларусь
Міністр спорту і турызму Беларусі незадаволены вынікамі ў мужчынскім веславанні на байдарцы і каноэ, цяжкай атлетыцы, дзюдо, стралковым спорце, футболе. 26.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-26T13:50+0300
2022-01-26T13:50+0300
2022-01-26T13:50+0300
футбол
веславанне на байдарках і каноэ
спорт
сяргей кавальчук
вынік
міністр
цяжкая атлетыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103406/15/1034061590_0:0:1042:586_1920x0_80_0_0_433a52e529ad905223c20b582766fb6b.jpg
МІНСК, 26 сту - Sputnik. Усебаковы і глыбокі аналіз у федэрацыях праведзены, але яшчэ трэба зрабіць вялікую работу, заявіў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.Ён адзначыў, што мужчынскае і жаночае веславанне на байдарцы і каноэ выглядаюць па-рознаму. У прыватнасці, міністр назваў слабым вынік хлопцаў.Паводле яго слоў, было прынятае рашэнне скасаваць пасаду галоўнага трэнера, а за кожную дысцыпліну будзе адказваць асобны чалавек. Кіраўнік спартыўнага ведамства ўдакладніў, што Уладзімір Шантаровіч і Генадзь Галіцкі прадоўжаць працаваць на карысць беларускага спорту.Такі ж падыход плануюць выкарыстоўваць у лёгкай атлетыцы.Незадаволены міністр і вынікамі ў цяжкай атлетыцы, зараз у зборную падбіраюць пісьменных трэнераў і збіраюцца мяняць падыход.ДзюдоГалоўным трэнерам зборнай Беларусі па дзюдо з новага года стаў Андрэй Казусёнак, на гэтай пасадзе ён змяніў Леаніда Свірыда. Кавальчук адзначыў, што ў мінулага настаўніка "былі гучныя лозунгі, але не аказалася выніку"."Зрабілі тут стаўку на маладога спецыяліста Андрэя Казусёнка. Ён мае багатую кар'еру ў самба і дзюдо, хлопец амбіцыйны, аўтарытэтны, з сучасным, прагрэсіўным поглядам на трэніровачны працэс. Думаю, з яго прыходам сітуацыя ў камандзе наладзіцца", – сказаў у інтэрв'ю "СБ. Беларусь сегодня" Кавальчук.Дзяўчат трэніраваць будзе Марына Слуцкая, і Мінспорту ўскладае вялікія надзеі на звязку Казусёнак - Слуцкая.ФутболМіністр лічыць, што час мяняць практыку выездаў клубаў на замежныя курорты на зборы, аргументуючы тым, што ўсе ўмовы створаны ў Беларусі.Паводле яго слоў, як толькі футбалісты пачнуць паказваць вынікі, атрымаюць фінансаванне. Але на дадзены момант беларускі футбол нікому не цікавы, балельшчыкі неахвотна ходзяць на стадыёны.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103406/15/1034061590_18:0:966:711_1920x0_80_0_0_d99e7587d59eccf8955b3f28d4140662.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
футбол, веславанне на байдарках і каноэ, спорт, сяргей кавальчук, вынік, міністр, цяжкая атлетыка
футбол, веславанне на байдарках і каноэ, спорт, сяргей кавальчук, вынік, міністр, цяжкая атлетыка
Кавальчук незадаволены вынікамі беларускага спорту: наспелі змены
Міністр спорту і турызму Беларусі незадаволены вынікамі ў мужчынскім веславанні на байдарцы і каноэ, цяжкай атлетыцы, дзюдо, стралковым спорце, футболе.
МІНСК, 26 сту - Sputnik. Усебаковы і глыбокі аналіз у федэрацыях праведзены, але яшчэ трэба зрабіць вялікую работу, заявіў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.
Ён адзначыў, што мужчынскае і жаночае веславанне на байдарцы і каноэ выглядаюць па-рознаму. У прыватнасці, міністр назваў слабым вынік хлопцаў.
"Відавочна, што наспела неабходнасць правядзення ўнутранай рэканструкцыі ў сістэме работы. На пасяджэнні федэрацыі адбылася наконт гэтага добрая мужчынская размова", – сказаў Кавальчук.
Паводле яго слоў, было прынятае рашэнне скасаваць пасаду галоўнага трэнера, а за кожную дысцыпліну будзе адказваць асобны чалавек. Кіраўнік спартыўнага ведамства ўдакладніў, што Уладзімір Шантаровіч і Генадзь Галіцкі прадоўжаць працаваць на карысць беларускага спорту.
Такі ж падыход плануюць выкарыстоўваць у лёгкай атлетыцы.
Незадаволены міністр і вынікамі ў цяжкай атлетыцы, зараз у зборную падбіраюць пісьменных трэнераў і збіраюцца мяняць падыход.
Галоўным трэнерам зборнай Беларусі па дзюдо з новага года стаў Андрэй Казусёнак, на гэтай пасадзе ён змяніў Леаніда Свірыда. Кавальчук адзначыў, што ў мінулага настаўніка "былі гучныя лозунгі, але не аказалася выніку".
"Зрабілі тут стаўку на маладога спецыяліста Андрэя Казусёнка. Ён мае багатую кар'еру ў самба і дзюдо, хлопец амбіцыйны, аўтарытэтны, з сучасным, прагрэсіўным поглядам на трэніровачны працэс. Думаю, з яго прыходам сітуацыя ў камандзе наладзіцца", – сказаў у інтэрв'ю "СБ. Беларусь сегодня" Кавальчук.
Дзяўчат трэніраваць будзе Марына Слуцкая, і Мінспорту ўскладае вялікія надзеі на звязку Казусёнак - Слуцкая.
Міністр лічыць, што час мяняць практыку выездаў клубаў на замежныя курорты на зборы, аргументуючы тым, што ўсе ўмовы створаны ў Беларусі.
"Для многіх гэтая тэма вельмі балючая. У першую чаргу для тых, хто прывык добра зарабляць і не мець адказу за вынік. Шмат гадоў футбольныя клубы, атрымліваючы добрую дзяржпадтрымку, проста праядалі яе, марнуючы вялізныя сродкі на заробкі і тыя самыя зборы, арганізуючы іх па два-тры разы за зіму”, – дадаў Кавальчук.
Паводле яго слоў, як толькі футбалісты пачнуць паказваць вынікі, атрымаюць фінансаванне. Але на дадзены момант беларускі футбол нікому не цікавы, балельшчыкі неахвотна ходзяць на стадыёны.
Названы
склад беларускай зборнай на зімовую Алімпіяду ў Пекіне
Машэнскага пераабралі старшынёй Беларускай федэрацыі веславання
Кіраўнік НАК: спартыўная галіна павінна адпавядаць укладзеным грошам