https://bel.sputnik.by/20220126/padrykhtoku-da-referendumu-abmyarkuyuts-deputaty-na-pazachargovay-ses-1059783749.html
Падрыхтоўку да рэферэндуму абмяркуюць дэпутаты на пазачарговай сесіі
Падрыхтоўку да рэферэндуму абмяркуюць дэпутаты на пазачарговай сесіі
Sputnik Беларусь
Пазачарговая сесія адкрыецца 27-га і закрыецца ў пятніцу ў другой палове дня. 26.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-26T11:21+0300
2022-01-26T11:21+0300
2022-01-26T11:24+0300
рэферэндум
сесія
дэпутат
канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058409032_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_1368b104ba417a88780a876375abdcb9.jpg
МІНСК, 26 сту - Sputnik. Пытанні падрыхтоўкі да правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму абмяркуюць беларускія дэпутаты 27 студзеня, паведамілі Sputnik у сераду ў ніжняй палаце беларускага парламента.У чацвер адбудзецца пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, адкрыццё сёмай пазачарговай сесіі. Указ аб пазачарговай сесіі на тыдні падпісаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Плануецца, што яна працягнецца два дні і ў пятніцу ў другой палове дня пройдзе яе закрыццё.Акрамя таго, на адкрыцці сесіі будзе разгледжана некалькі праектаў законаў.Плануецца, што ў першым чытанні дэпутаты разгледзяць законапраект "Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх".У другім чытанні будзе разгледжаны праект закона, які датычыцца дзейнасці Індустрыяльнага парка "Вялікі камень".Рэспубліканскі рэферэндум у Беларусі пройдзе 27 лютага, адпаведны ўказ кіраўніком дзяржавы быў папісаны 20 студзеня.Згодна з дакументам, у выбарчым бюлетэні будзе толькі адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?", на якое будзе два варыянты адказу: "так" ці "не". Для рэферэндуму надрукуюць больш за 7 мільёнаў бюлетэняў.Асноўны дзень галасавання - 27 лютага, але ў гэтую электаральную кампанію таксама прадугледжана і датэрміновае галасаванне. Яно стартуе 22 лютага і працягнецца пяць дзён. У ЦВК ужо заявілі, што чакаюць высокай яўкі выбаршчыкаў.Чытайце на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/02/1058409032_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_7bb1d7050ddf39f84836a19e8303ef7c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэферэндум, сесія, дэпутат, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
рэферэндум, сесія, дэпутат, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
Падрыхтоўку да рэферэндуму абмяркуюць дэпутаты на пазачарговай сесіі
11:21 26.01.2022 (абноўлена: 11:24 26.01.2022) Пазачарговая сесія адкрыецца 27-га і закрыецца ў пятніцу ў другой палове дня.
МІНСК, 26 сту - Sputnik. Пытанні падрыхтоўкі да правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму абмяркуюць беларускія дэпутаты 27 студзеня, паведамілі Sputnik у сераду ў ніжняй палаце беларускага парламента.
У чацвер адбудзецца пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, адкрыццё сёмай пазачарговай сесіі. Указ аб пазачарговай сесіі на тыдні падпісаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Плануецца, што яна працягнецца два дні і ў пятніцу ў другой палове дня пройдзе яе закрыццё.
"27 студзеня дэпутаты плануюць абмеркаваць пытанне аб дзейнасці парламента ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму", – паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе ніжняй палаты.
Акрамя таго, на адкрыцці сесіі будзе разгледжана некалькі праектаў законаў.
Плануецца, што ў першым чытанні дэпутаты разгледзяць законапраект "Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх".
У другім чытанні будзе разгледжаны праект закона, які датычыцца дзейнасці Індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
Рэспубліканскі рэферэндум у Беларусі пройдзе 27 лютага, адпаведны ўказ кіраўніком дзяржавы быў папісаны 20 студзеня.
Згодна з дакументам, у выбарчым бюлетэні будзе толькі адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?", на якое будзе два варыянты адказу: "так" ці "не". Для рэферэндуму надрукуюць больш за 7 мільёнаў бюлетэняў.
Асноўны дзень галасавання - 27 лютага, але ў гэтую электаральную кампанію таксама прадугледжана і датэрміновае галасаванне. Яно стартуе 22 лютага і працягнецца пяць дзён. У ЦВК ужо заявілі, што чакаюць высокай яўкі выбаршчыкаў.
Пазачарговая сесія парламента Беларусі склікаецца 27 студзеня
Карпенка назваў
заклікі да байкоту рэферэндуму дэструктыўнай дзейнасцю
Збор завершаны: беларусы адправілі 9 тысяч
прапаноў па Канстытуцыі