Алімпійскія вёскі адкрываюцца да зімовых Гульняў у Пекіне

© Beijing/TwitterАлімпійская вёска ў Пекіне
Алімпійская вёска ў Пекіне - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2022
Падпісацца
Да зімовых Алімпійскіх гульняў у Кітаі засталося крыху больш за тыдзень, агонь Гульняў загарыцца 4 лютага.
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Алімпійскія вёскі XXIV зімовай Алімпіяды адкрываюцца афіцыйна ў чацвер. З гэтага дня ў Пекін пачынаюць прыбываць спартсмены, супрацоўнікі медыя і афіцыйных дэлегацый краін-удзельніц Гульняў.
Як распавялі арганізатары, усе вёскі будуць знаходзіцца ў так званай "бурбалцы", створанай з-за пандэміі каронавіруса, удзельнікам Алімпіяды пакідаць гэтую тэрыторыю будзе нельга.

Тры алімпійскія вёскі

Усяго на Гульнях будуць тры алімпійскія вёскі. Пекінская Алімпійская вёска размешчана на поўначы кітайскай сталіцы, гэта яшчэ спадчына летняй Алімпіяды 2008 года. Вёска размясцілася на плошчы 386.000 квадратных метраў, тэрыторыя прызначана для адпачынку, трэніровак, пражывання спартсменаў. На тэрыторыі ёсць магазіны і кафэ. Усяго ў вёсцы падрыхтавана больш за 2 тысячы нумароў.
Алімпійская вёска ў павеце Яньцын знаходзіцца прыкладна за 100 кіламетраў на паўночны захад ад пекінскай вёскі - у горным маляўнічым раёне. Характэрна, што гэтая вёска ўзведзена недалёка ад самай папулярнай турыстычнай лакацыі Вялікай кітайскай сцяны "Бадалін". Падчас Алімпійскіх гульняў Яньцын прыме крыху больш за тысячу спартсменаў і афіцыйных асоб з амаль 90 краін.
Трэцяя алімпійская вёска размясцілася ў Чжанцзякоў. Гэта месца гарналыжных курортаў, але ўсе аб'екты для Гульняў і пражывання спартсменаў пабудаваны спецыяльна да Алімпіяды. Вёска знаходзіцца за 180 кіламетраў ад пекінскай вёскі і за 90 кіламетраў ад вёскі ў Яньцыне. Тут зможа пражываць больш за 2,5 тысячы спартсменаў і афіцыйных асоб.

Гульні ў Пекіне

Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 4 па 20 лютага. Упершыню на Гульнях будуць прадстаўлены спаборніцтвы ў жаночым слоуп-стайле (фрыстайл), мужчынскім і жаночым біг-эйры (сноўборд), змешанай эстафеце ў шорт-трэку і жаночых адзіночных заездах у бабслеі.
Спаборніцтвы пройдуць на 25 аб'ектах, размешчаных у Пекіне, Яньцыне і Чжанцзякоў. Усяго спартсмены разыграюць 109 камплектаў медалёў у 15 відах спорту.
На Паралімпіядзе ўдзельнікі Гульняў разыграюць 78 камплектаў медалёў - на два камплекты менш, чым на папярэдніх Гульнях у Пхенчхане. Плануецца ўдзел 736 спартсменаў з 50 краін свету. Спаборніцтвы пройдуць на тых жа аб'ектах, на якіх напярэдадні будуць спаборнічаць алімпійцы.

Беларусы на Алімпіядзе

Беларусь на зімовай Алімпіядзе ў Кітаі прадставяць 29 атлетаў, якія будуць спаборнічаць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце, фігурным катанні.
Sputnik раней публікаваў расклад спаборніцтваў, у якіх будуць удзельнічаць беларусы. Звяртаем увагу, што расклад папярэдні, магчымы змены. Час пазначаны беларускі.
Расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на зімовай Алімпіядзе-2022 - інфаграфіка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.01.2022
Інфаграфіка
Расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на зімовай Алімпіядзе - 2022
Чытайце таксама:
Група незалежных экспертаў WADA адправіцца на Алімпіяду ў Пекін
Гагіеў расказаў, што выклікае асцярогу перад Алімпіядай у Пекіне
Шэф беларускай місіі расказаў аб загадках зімовай Алімпіяды ў Пекіне
Стужка навiн
0