https://bel.sputnik.by/20220127/azerbaydzhan-myanyae-pravly-ezdu-dlya-belarusa---belavya-prapanue-znzhk-1059832310.html
Азербайджан мяняе правілы ўезду для беларусаў - "Белавія" прапануе зніжкі
Азербайджан мяняе правілы ўезду для беларусаў - "Белавія" прапануе зніжкі
Sputnik Беларусь
"Белавія" паведаміла, што злятаць у Баку і вярнуцца ў Мінск можна па вельмі нізкай цане: палёт у абодва бакі абыдзецца ў 180 долараў. 27.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-27T17:56+0300
2022-01-27T17:56+0300
2022-01-27T17:56+0300
белавія
азербайджан
зніжкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1b/1059830583_0:0:1921:1080_1920x0_80_0_0_77e3f15f74a843da57c8d2c0d590f2e8.jpg
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Упершыню з пачатку пандэміі беларусы могуць уязджаць у Азербайджан як турысты, адпаведную пастанову прыняў азербайджанскі кабмін.Пры рэгістрацыі на рэйс у аэрапорце вылету беларускім пасажырам трэба будзе прад'явіць адмоўны ПЦР, зроблены мінімум за 72 гадзіны да вылету, і сертыфікат аб вакцынацыі. У Азербайджан пусцяць як з расійскім "Спутником V", так і з кітайскім Vero Cell.Што тычыцца тэсту на ПЦР, яго вынік павінен быць раздрукаваны і змяшчаць QR-код, які дазваляе пацвердзіць вынік тэсту анлайн. Калі ў пасажыра выявяць сімптомы каронавіруса па прылёце ў Азербайджан, яго адправяць у каранцін на 14 дзён.Танныя білеты ў БакуУ "Белавія" паведамілі, што ў сувязі са зняццем абмежаванняў для беларусаў авіякампанія правядзе распродаж білетаў з Мінска ў Баку 27 і 28 студзеня. Білет у адзін бок абыдзецца ў 193 беларускія рублі (73 долары па актуальным курсе Нацбанка), туды-назад – 477 рублёў (або 181 долар).Злятаць па акцыйных білетах можна будзе з 29 студзеня па 26 сакавіка, максімальны тэрмін знаходжання ў Баку па гэтых "квітках" - адзін месяц.У кампаніі адзначылі, што білеты па спецыяльных цэнах можна купіць на сайце "Белавія", у мабільным дадатку, у офісах продажаў і ў турагентаў.Таксама на Sputnik:
азербайджан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1b/1059830583_71:0:1778:1280_1920x0_80_0_0_4338975a71cce4265e226cc3360cfca3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белавія, азербайджан, зніжкі
белавія, азербайджан, зніжкі
Азербайджан мяняе правілы ўезду для беларусаў - "Белавія" прапануе зніжкі
"Белавія" паведаміла, што злятаць у Баку і вярнуцца ў Мінск можна па вельмі нізкай цане: палёт у абодва бакі абыдзецца ў 180 долараў.
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Упершыню з пачатку пандэміі беларусы могуць уязджаць у Азербайджан як турысты, адпаведную пастанову прыняў азербайджанскі кабмін.
Пры рэгістрацыі на рэйс у аэрапорце вылету беларускім пасажырам трэба будзе прад'явіць адмоўны ПЦР, зроблены мінімум за 72 гадзіны да вылету, і сертыфікат аб вакцынацыі. У Азербайджан пусцяць як з расійскім "Спутником V", так і з кітайскім Vero Cell.
Што тычыцца тэсту на ПЦР, яго вынік павінен быць раздрукаваны і змяшчаць QR-код, які дазваляе пацвердзіць вынік тэсту анлайн. Калі ў пасажыра выявяць сімптомы каронавіруса па прылёце ў Азербайджан, яго адправяць у каранцін на 14 дзён.
У "Белавія" паведамілі, што ў сувязі са зняццем абмежаванняў для беларусаў авіякампанія правядзе распродаж білетаў з Мінска ў Баку 27 і 28 студзеня. Білет у адзін бок абыдзецца ў 193 беларускія рублі (73 долары па актуальным курсе Нацбанка), туды-назад – 477 рублёў (або 181 долар).
Злятаць па акцыйных білетах можна будзе з 29 студзеня па 26 сакавіка, максімальны тэрмін знаходжання ў Баку па гэтых "квітках" - адзін месяц.
У кампаніі адзначылі, што білеты па спецыяльных цэнах можна купіць на сайце "Белавія", у мабільным дадатку, у офісах продажаў і ў турагентаў.
Самалёт Ryanair пасадзілі ў Мінску на аснове ілжывай інфармацыі – ICAO
"Белавія" аднавіла палёты ў Алматы – першы борт вярнуўся ў Мінск