Першыя беларускія спартсмены прыбылі на Алімпіяду ў Пекін

© REUTERS / TYRONE SIUЛагатып Алімпійскіх Гульняў
Лагатып Алімпійскіх Гульняў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2022
Падпісацца
Сёння атлеты заселяцца ў свае нумары ў алімпійскай вёсцы і пачнуць рыхтавацца да галоўных стартаў чатырохгоддзя, а яшчэ праз некалькі дзён прыедзе ўся беларуская зборная.
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Першыя спартсмены прыбылі ў Пекін для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, паведамілі ў прэс-службе НАК рэспублікі.
Гэта мужчынская зборная па біятлоне - Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Максім Варабей, Дзмітрый Лазоўскі, Мікіта Лобастаў і трэнерскі штаб. У чацвер яны вылецелі з Мілана прамым рэйсам у Пекін. Пасля праходжання ўсіх антыкаронавірусных працэдур і засялення ў алімпійскую вёску біятланісты пачнуць рыхтавацца да гонак.
Першыя спаборніцтвы прызначаны на 5 лютага ў змешанай эстафеце, усе старты пройдуць у біятлонным цэнтры ў Чжанцзянкоў (190 км ад Пекіна). Следам за мужчынскай зборнай у сталіцу Кітая прыляцяць беларускія біятланісткі, таксама 28 студзеня прыбудзе каманда па канькабежным спорце.
Таксама ў Пекін ужо прыбыў шэф беларускай місіі Аляксандр Гагіеў, яго намеснік Васілій Юрчык і медыцынскі штаб зборнай. Медгруз для нашай каманды напярэдадні быў дастаўлены ў Пекін. У яго ўвайшлі лекі, спецабсталяванне, вырабы медпрызначэння і СІЗы. Кошт грузу - 155 тысяч долараў.

Колькі беларусаў едзе на Алімпіяду?

Усяго ў Пекін на зімовыя Гульні накіруецца 29 беларускіх спартсменаў. Яны выступяць у біятлоне, фрыстайле, лыжных гонках, гарналыжным спорце, фігурным катанні і канькабежным спорце. Поўны расклад спаборніцтваў - у інфаграфіцы Sputnik.
Спаборніцтвы на Алімпіядзе пачнуцца 5 лютага. Яны пройдуць на 25 аб'ектах, размешчаных у Пекіне, Яньцыне і Чжанцзякоў. Усяго спартсмены разыграюць 109 камплектаў медалёў у 15 відах спорту.
Чытайце таксама:
Алімпійскія вёскі адкрываюцца да зімовых Гульняў у Пекіне
Расія і Кітай лічаць недапушчальнай палітызацыю спорту - Пуцін
Гагіеў расказаў, што выклікае асцярогу перад Алімпіядай у Пекіне
Стужка навiн
0