Канструкцыі сабраны: мэр Мінска - аб узвядзенні моста на Нямізе

© Sputnik / Виктор ТолочкоКанструкцыі пуцеправода на Нямізе сабраны
Канструкцыі пуцеправода на Нямізе сабраны - Sputnik Беларусь, 1920, 28.01.2022
Падпісацца
Гарадскія ўлады 10 студзеня заяўлялі, што новы мост у цэнтры Мінска на месцы канструкцый пабудуюць на працягу месяца.
МІНСК, 28 сту - Sputnik. Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў расказаў, што зараз адбываецца на будаўнічай пляцоўцы, дзе на месцы парушанага пуцеправода ўзводзяць новы мост. Падрабязнасці прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны".
"Канструкцыі пуцеправода сабраны, зараз ідуць работы па яго аддзелцы, таму, я думаю, што ў тыя тэрміны, якія былі абазначаны, будаўніцтва пуцеправода будзе завершана, — адзначыў мэр Мінска.

Мост на Нямізе

Пуцеправод на скрыжаванні ў раёне вул. Няміга і пр. Пераможцаў абрынуўся ў ноч на 8 студзеня. Сталічныя ўлады прынялі рашэнне поўнасцю разабраць мост, якому было 60 гадоў і пабудаваць новы.
Анансавалася, што мост з'явіцца на Нямізе цягам месяца. У Гаррамаўтадары Мінгарвыканкама ўдакладнілі, што завершаць узвядзенне 10 лютага. Будаўніцтва вядзецца кругласутачна.

Лукашэнка - аб паваленым пуцеправодзе

Асобна нагэтай тэме спыніўся Аляксандр Лукашэнка ў пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Ён заклікаў вывучыць урок з мостам на Нямізе і трымаць на кантролі стан усіх маставых збудаванняў.
"Майце на ўвазе, што мярзотнікі збеглыя гэта ўсё выкарыстоўваюць у палітычных мэтах. Абрынуўся на Нямізе мост - абвінавацілі прэзідэнта, што я забараніў яго ў свой час рамантаваць, таму што езджу на працу па гэтай дарозе. Ды Гасподзь з вамі, Палац Незалежнасці знаходзіцца да Нямігі. Я праязджаю там адзін раз у месяц", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў пра мост на праспекце Пераможцаў, праз які ён насамрэч ездзіць на працу. "Прасеў, прыйшлося за тры месяцы рэанімаваць", - нагадаў прэзідэнт.
І дадаў, што ўжо абследаваны многія масты на прадмет бяспекі. "Што цяпер ківаць на мінулае? Мы абследавалі масты, і ведаем гэтыя маставыя пераходы, асабліва над галавой, якія трэба неадкладна мадэрнізаваць. Трэба гэта зрабіць што б там ні было. Бо будзем пажынаць цяжкі плён гэтага моста на Нямізе", - адзначыў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Фотафакт: як прасоўваецца будаўніцтва моста на Нямізе
Працуюць кругласутачна: як праходзіць будаўніцтва маста на Нямізе
Архітэктар расказаў, што прывяло да разбурэння часткі моста на Нямізе
Стужка навiн
0