https://bel.sputnik.by/20220131/-lukashenka-galonae---geta-ekanomka-us-astatnyae-drugaradnae-1059905913.html
Лукашэнка: галоўнае - гэта эканоміка, усё астатняе другараднае
Лукашэнка: галоўнае - гэта эканоміка, усё астатняе другараднае
Беларускія ўлады разлічваюць сёлета выканаць заданне па росце ўнутранага валавога прадукту краіны і разлічваюць на ўдзел банкаўскага сектара ў гэтым працэсе. 31.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-31T11:50+0300
2022-01-31T11:50+0300
2022-01-31T11:51+0300
эканоміка
аляксандр лукашэнка
валавы ўнутраны прадукт
банк
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/19/1059774953_34:0:1175:642_1920x0_80_0_0_b0bafc612acf88c400fbee3d7cd372a7.jpg
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Прымаючы з дакладам чыноўнікаў, якія адказваюць за фінансавую сістэму краіны, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што маючая адбыцца размова абсалютна не звязана з нейкімі праблемамі.Паводле яго слоў, кіраўнік Нацбанка Павел Калаур і памочнік прэзідэнта Валерый Бельскі добра папрацавалі летась, як і ўся беларуская банкаўская сістэма.Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што летась удалося атрымаць 4 мільярды долараў прафіцыту ў знешнім гандлі, а значыць, ёсць усё неабходнае для выканання рашэнняў, прынятых на Усебеларускім народным сходзе, адно з якіх - забяспечыць рост эканомікі.Рычагі банкаўскай сістэмыПры гэтым беларускі лідэр запэўніў, што ніхто не будзе аказваць на профільных чыноўнікаў ціск, у тым ліку і на ўрад, які таксама займаецца пытаннямі фінансавай сістэмы."Проста публічна, каб людзі ведалі, хачу вас папярэдзіць і ўрад: тое, што мы намецілі - ВУП і іншыя паказчыкі (стабільнасць павінна быць забяспечана, людзі не павінны перажываць) - гэта святое. Не дай бог гэта не будзе выканана. Галоўнае, як вы толькі што прызналі абодва, гэта эканоміка. Усё астатняе другараднае", - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.На думку прэзідэнта, прэм'ер і кіраўнік Нацбанка маюць усе патрэбныя рычагі, каб прымаць любыя меры для вырашэння пытанняў у банкаўскай сістэме."Як я сказаў па ахове здароўя: што хочаце рабіце ў ахове здароўя - лячыце - не лячыце, мацайце, гладзьце, рэжце, адразайце, што заўгодна рабіце, - але захавайце жыццё людзей. Сапраўды так і вам у эканоміцы. Вы і Галоўчанка (прэм'ер-міністр) - Sputnik) і падпарадкаваныя вам структуры", - падкрэсліў беларускі лідэр.Тры кіты фінансаў БеларусіАляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ўрад і Нацбанк павінны весці работу ў адзіным рэчышчы, а не спасылацца на тое, што ў Савеце міністраў свае паказчыкі, а ў банкаўскай сферы - свае.Пасля чаго дадаў, што прэм'ер і кіраўнік Нацбанка з'яўляюцца двума кітамі, а памочнік прэзідэнта - трэці, таму яны павінны ўсе разам абмяркоўваць, але выконваць рашэнні жалезабетонна.Паводле слоў беларускага лідэра, жорсткая пастаноўка пытання звязана з тым, што апошнім часам вядзецца шмат размоў, у тым ліку аб выканальніцкай дысцыпліне, а на фінішы пачынаюцца пошукі апраўданняў.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/19/1059774953_176:0:1032:642_1920x0_80_0_0_907289610ab0eaf6c4fcba2cd9eef2c9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
эканоміка, аляксандр лукашэнка, валавы ўнутраны прадукт, банк
Лукашэнка: галоўнае - гэта эканоміка, усё астатняе другараднае
11:50 31.01.2022 (абноўлена: 11:51 31.01.2022) Беларускія ўлады разлічваюць сёлета выканаць заданне па росце ўнутранага валавога прадукту краіны і разлічваюць на ўдзел банкаўскага сектара ў гэтым працэсе.
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Прымаючы з дакладам чыноўнікаў, якія адказваюць за фінансавую сістэму краіны, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што маючая адбыцца размова абсалютна не звязана з нейкімі праблемамі.
Паводле яго слоў, кіраўнік Нацбанка Павел Калаур і памочнік прэзідэнта Валерый Бельскі добра папрацавалі летась, як і ўся беларуская банкаўская сістэма.
"Мы, як і дамаўляліся, публічна не абмяркоўвалі доўгі час пытанні фінансаў, крэдытна-фінансавай сферы, усё, што звязана з грашыма. Гэта, напэўна, правільна. Грошы любяць, як вы, банкіры, падкрэсліваеце заўсёды, цішыню", - звярнуў увагу Лукашэнку.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што летась удалося атрымаць 4 мільярды долараў прафіцыту ў знешнім гандлі, а значыць, ёсць усё неабходнае для выканання рашэнняў, прынятых на Усебеларускім народным сходзе, адно з якіх - забяспечыць рост эканомікі.
Рычагі банкаўскай сістэмы
Пры гэтым беларускі лідэр запэўніў, што ніхто не будзе аказваць на профільных чыноўнікаў ціск, у тым ліку і на ўрад, які таксама займаецца пытаннямі фінансавай сістэмы.
"Проста публічна, каб людзі ведалі, хачу вас папярэдзіць і ўрад: тое, што мы намецілі - ВУП і іншыя паказчыкі (стабільнасць павінна быць забяспечана, людзі не павінны перажываць) - гэта святое. Не дай бог гэта не будзе выканана. Галоўнае, як вы толькі што прызналі абодва, гэта эканоміка. Усё астатняе другараднае", - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
На думку прэзідэнта, прэм'ер і кіраўнік Нацбанка маюць усе патрэбныя рычагі, каб прымаць любыя меры для вырашэння пытанняў у банкаўскай сістэме.
"Як я сказаў па ахове здароўя: што хочаце рабіце ў ахове здароўя - лячыце - не лячыце, мацайце, гладзьце, рэжце, адразайце, што заўгодна рабіце, - але захавайце жыццё людзей. Сапраўды так і вам у эканоміцы. Вы і Галоўчанка (прэм'ер-міністр) - Sputnik) і падпарадкаваныя вам структуры", - падкрэсліў беларускі лідэр.
Тры кіты фінансаў Беларусі
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ўрад і Нацбанк павінны весці работу ў адзіным рэчышчы, а не спасылацца на тое, што ў Савеце міністраў свае паказчыкі, а ў банкаўскай сферы - свае.
"Мы па ўсіх пытаннях дамовіліся. І па інфляцыі ў нас паказчыкі ў рамках 6% (на 2022 год - Sputnik), і па ВУП, і эканоміка. Усё вызначана. Гэта павінна няўхільна выконвацца. І ўсякія спрэчкі, Валерый Іванавіч, наконт таго, колькі ў нас грашовай масы, які курс рубля, - гэта там, ва ўрадзе", - сказаў ён.
Пасля чаго дадаў, што прэм'ер і кіраўнік Нацбанка з'яўляюцца двума кітамі, а памочнік прэзідэнта - трэці, таму яны павінны ўсе разам абмяркоўваць, але выконваць рашэнні жалезабетонна.
Паводле слоў беларускага лідэра, жорсткая пастаноўка пытання звязана з тым, што апошнім часам вядзецца шмат размоў, у тым ліку аб выканальніцкай дысцыпліне, а на фінішы пачынаюцца пошукі апраўданняў.
Лукашэнка:
будаўнічая галіна прыносіць радасці няшмат
Беларускі прэм'ер ацаніў
стан эканомікі краіныЛукашэнка заявіў аб рэкордным станоўчым
сальда знешняга гандлю