https://bel.sputnik.by/20220131/zneshn-dzyarzhdog-znzsya-kolk-belarus-zastaetstsa-vnna-1059904382.html
Знешні дзярждоўг знізіўся: колькі Беларусь застаецца вінна
Знешні дзярждоўг знізіўся: колькі Беларусь застаецца вінна
Sputnik Беларусь
Летась улады краіны прыцягнулі пазык на суму больш за 1,2 млрд долараў, а пагасілі на суму больш за 1,6 млрд долараў. 31.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-31T12:52+0300
2022-01-31T12:52+0300
2023-02-23T14:06+0300
эканоміка
улада
дзярждоўг
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104307/10/1043071094_0:200:1920:1280_1920x0_80_0_0_b685eac096edc1cda72f3c3e0f502edd.jpg
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Знешні дзярждоўг Беларусі па стане на 1 студзеня 2022 года склаў 18,2 мільярда долараў - як і месяцам раней, аднак з улікам курсавых розніц зменшыўся на 400 мільёнаў долараў (на 1,9%) з пачатку 2021 года, паведамілі ў прэс-службе Мінфіна.У мінулым годзе сума пазык, якія беларускія ўлады запытвалі ў партнёраў, склала 1 млрд 273,1 мільёна долараў. Сума пагашэння - 1 млрд 609 мільёнаў долараў. У 2022 годзе Беларусі неабходна пагасіць 3,3 млрд. долараў.Раней віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што Беларусь запытае ў Расіі яшчэ адзін крэдыт - ён пойдзе на рэфінансаванне дзярждоўгу. Гэта звязана з пятым пакетам санкцый ЗША, які аказаўся найбольш адчувальным для беларускага дзярждоўгу. Агульная сума пазык складзе - 3,5 млрд долараў.Астатнія даўгіУнутраны дзярждоўг на 1 студзеня 2022-га склаў 11,8 млрд. рублёў. За апошні месяц ён зменшыўся на 100 мільёнаў рублёў, за апошні год - павялічыўся на 2 мільярды рублёў (на 19,9%) з улікам курсавых розніц.У цэлым дзярждоўг краіны на пачатак года склаў 58,3 мільярда рублёў - як і месяц таму: з пачатку 2021 года ён павялічыўся на 500 мільёнаў (або 0,9%).Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104307/10/1043071094_213:0:1920:1280_1920x0_80_0_0_7e1c7ed79f4f742dd0bca6a52d4b9699.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, улада, дзярждоўг, беларусь
эканоміка, улада, дзярждоўг, беларусь
Знешні дзярждоўг знізіўся: колькі Беларусь застаецца вінна
12:52 31.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Летась улады краіны прыцягнулі пазык на суму больш за 1,2 млрд долараў, а пагасілі на суму больш за 1,6 млрд долараў.
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Знешні дзярждоўг Беларусі па стане на 1 студзеня 2022 года склаў 18,2 мільярда долараў - як і месяцам раней, аднак з улікам курсавых розніц зменшыўся на 400 мільёнаў долараў (на 1,9%) з пачатку 2021 года, паведамілі ў прэс-службе Мінфіна.
У мінулым годзе сума пазык, якія беларускія ўлады запытвалі ў партнёраў, склала 1 млрд 273,1 мільёна долараў. Сума пагашэння - 1 млрд 609 мільёнаў долараў. У 2022 годзе Беларусі неабходна пагасіць 3,3 млрд. долараў.
Раней віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што Беларусь запытае ў Расіі яшчэ адзін крэдыт - ён пойдзе на рэфінансаванне дзярждоўгу. Гэта звязана з пятым пакетам санкцый ЗША, які аказаўся найбольш адчувальным для беларускага дзярждоўгу. Агульная сума пазык складзе - 3,5 млрд долараў.
Унутраны дзярждоўг на 1 студзеня 2022-га склаў 11,8 млрд. рублёў. За апошні месяц ён зменшыўся на 100 мільёнаў рублёў, за апошні год - павялічыўся на 2 мільярды рублёў (на 19,9%) з улікам курсавых розніц.
У цэлым дзярждоўг краіны на пачатак года склаў 58,3 мільярда рублёў - як і месяц таму: з пачатку 2021 года ён павялічыўся на 500 мільёнаў (або 0,9%).
Эканамічныя вынікі 2021-га: гэта быў цяжкі год
Знешні дзярждоўг Беларусі зноў знізіўся
Беларусь просіць у Расіі новы буйны крэдыт - на рэфінансаванне доўгу