https://bel.sputnik.by/20220201/estonya-budze-razbratstsa--tranztse-naftapradukta-z-belarus-1059933878.html
Эстонія будзе разбірацца ў транзіце нафтапрадуктаў з Беларусі
Эстонія будзе разбірацца ў транзіце нафтапрадуктаў з Беларусі
Sputnik Беларусь
Раней эстонскае выданне паведаміла аб росце за мінулы год да рэкорднага ўзроўню экспарту нафтапрадуктаў. 01.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-01T11:05+0300
2022-02-01T11:05+0300
2022-02-01T11:05+0300
у свеце
экспарт
беларусь
эстонія
санкцыі
нафтапрадукты
транзіт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/09/1046854210_0:236:3001:1924_1920x0_80_0_0_b5176076d0df2e93d2c80a7b622a7de0.jpg
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Прэм’ер-міністр Эстоніі Кая Калас заклікала разабрацца ў пытанні транзіту нафтапрадуктаў з Беларусі праз тэрыторыю рэспублікі на фоне санкцый, уведзеных Еўрасаюзам у адносінах да Мінска.Напярэдадні эстонскае выданне Eesti Päevaleh паведаміла, што экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі ў краіну за мінулы год вырас да рэкорднага ўзроўню – амаль у тры разы."У пытанні беларускіх санкцый дзяржаве прад’явілі сур’ёзныя папрокі. Сітуацыя выглядае дрэнна, і я стаўлюся да яе вельмі сур’ёзна", - сказала Калас парталу эстонскага тэлерадыёвяшчання ERR.На яе думку, прынцыпы знешняй палітыкі павінны рэалізоўвацца і ўнутры краіны.Ацэньваць сітуацыю – ці праводзіцца абход санкцый зламысна або гэта адбываецца з-за "дзірак" у законе – будуць кампетэнтныя органы Эстоніі, у прыватнасці, МЗС і падаткова-мытны дэпартамент.Пазіцыя МЗСКіраўнік эстонскага знешнепалітычнага ведамства Эва-Марыя Лійметс заявіла, што яна супраць транзіту беларускіх нафтапрадуктаў, і заклікала ўрад перагледзець сваю палітыку ў плане санкцый супраць Беларусі.Паводле яе слоў, поўнае эмбарга ў дачыненні да Мінска ўведзена не было, а ў такіх выпадках заўсёды ёсць тавары і людзі, якія не трапляюць пад санкцыі.Парушэнняў нямаУ падаткова-мытным дэпартаменце, у сваю чаргу, ужо заявілі, што транзіт беларускіх нафтапрадуктаў праз Эстонію ідзе без парушэнняў.Паводле дадзеных мытні, праз тэрыторыю краіны праходзяць тыя віды паліва, якія не ўключаны ў санкцыйны спісак, іх аналіз праводзіць спецыяльная лабараторыя.Як паведаміў кіраўнік мытнага аддзела падаткова-мытнага дэпартамента Эрык Хельдна, выпадкаў парушэння санкцыйнага рэжыму выяўлена не было.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220131/belarus-abykhodzts-sanktsy-pry-dapamoze-eston-1059907894.html
беларусь
эстонія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/09/1046854210_198:0:2763:1924_1920x0_80_0_0_4c82034251328b581ff0c2131ed68017.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, экспарт, беларусь, эстонія, санкцыі, нафтапрадукты, транзіт
у свеце, экспарт, беларусь, эстонія, санкцыі, нафтапрадукты, транзіт
Эстонія будзе разбірацца ў транзіце нафтапрадуктаў з Беларусі
Раней эстонскае выданне паведаміла аб росце за мінулы год да рэкорднага ўзроўню экспарту нафтапрадуктаў.
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Прэм’ер-міністр Эстоніі Кая Калас заклікала разабрацца ў пытанні транзіту нафтапрадуктаў з Беларусі праз тэрыторыю рэспублікі на фоне санкцый, уведзеных Еўрасаюзам у адносінах да Мінска.
Напярэдадні эстонскае выданне Eesti Päevaleh паведаміла, што экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі ў краіну за мінулы год вырас да рэкорднага ўзроўню – амаль у тры разы.
"У пытанні беларускіх санкцый дзяржаве прад’явілі сур’ёзныя папрокі. Сітуацыя выглядае дрэнна, і я стаўлюся да яе вельмі сур’ёзна", - сказала Калас парталу эстонскага тэлерадыёвяшчання ERR.
На яе думку, прынцыпы знешняй палітыкі павінны рэалізоўвацца і ўнутры краіны.
"Калі мы дамовіліся аб санкцыях, мы павінны іх выконваць, а калі ёсць прабелы, то іх трэба ліквідаваць. У адваротным выпадку мы знізім уласны міжнародны аўтарытэт і права выказвацца", - агучыла сваю пазіцыю прэм’ер.
Ацэньваць сітуацыю – ці праводзіцца абход санкцый зламысна або гэта адбываецца з-за "дзірак" у законе – будуць кампетэнтныя органы Эстоніі, у прыватнасці, МЗС і падаткова-мытны дэпартамент.
Кіраўнік эстонскага знешнепалітычнага ведамства Эва-Марыя Лійметс заявіла, што яна супраць транзіту беларускіх нафтапрадуктаў, і заклікала ўрад перагледзець сваю палітыку ў плане санкцый супраць Беларусі.
Паводле яе слоў, поўнае эмбарга ў дачыненні да Мінска ўведзена не было, а ў такіх выпадках заўсёды ёсць тавары і людзі, якія не трапляюць пад санкцыі.
У падаткова-мытным дэпартаменце, у сваю чаргу, ужо заявілі, што транзіт беларускіх нафтапрадуктаў праз Эстонію ідзе без парушэнняў.
Паводле дадзеных мытні, праз тэрыторыю краіны праходзяць тыя віды паліва, якія не ўключаны ў санкцыйны спісак, іх аналіз праводзіць спецыяльная лабараторыя.
Як паведаміў кіраўнік мытнага аддзела падаткова-мытнага дэпартамента Эрык Хельдна, выпадкаў парушэння санкцыйнага рэжыму выяўлена не было.
Лукашэнка
прыгразіў Літве планам у адказ за спыненне транзіту тавараў
Пяскоў: Расія не кіне Беларусь ва ўмовах уведзеных супраць Мінска санкцый
Нарвежская кампанія
Yara спыніць закупку калію ў Беларусі