Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Галоўчанка: аб’ём гандлю з Піцерам у 2021 годзе перавысіў $1,5 млрд

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2022
Падпісацца
Узаемны тавараабарот з Паўночнай сталіцай Расіі перавышае для Беларусі паказчыкі шэрага еўрапейскіх краін.
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Неабходна шукаць новыя пункты росту ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на рабочай сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым.
Паводле яго слоў, Санкт-Пецярбург – для Беларусі стратэгічны партнёр, з якім існуе трывалая культурная і гуманітарная сувязь.
"Тавараабарот Беларусі з Санкт-Пецярбургам перавышае гандаль з асобнымі еўрапейскімі краінамі. Сярод рэгіёнаў Расіі Санкт-Пецярбург займае перыядычна то чацвёртае, то пятае месца па аб’ёму тавараабароту", - расказаў кіраўнік беларускага ўрада.
Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што ў мінулым годзе ў адрозненне ад 2020-га ўзаемны гандаль прадэманстраваў пазітыўную дынаміку і па выніках 11 месяцаў перавысіў 1,572 мільярда долараў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў падчас рабочай сустрэчы ў Мінску
Премьер-министр Беларуси Роман Головченко на рабочей встрече с губернатором Санкт-Петербурга Александром Бегловым - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2022
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў падчас рабочай сустрэчы ў Мінску

Пецярбургскае сонца для Беларусі

На яго думку, новымі пунктамі росту ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва маглі б стаць пастаўкі пасажырскага транспарту. У 2022 годзе адным з пастаўшчыкоў для гарадскіх аўтобусаў для Санкт-Пецярбурга выбраны МАЗ. Каля ста сучасных тралейбусаў паставіць "Белкамунмаш".
"Будаўніцтва для нас заўсёды было важнай тэмай. Кватэрнае пытанне сапсавала не толькі масквічоў, як гаварыў класік, але і іншыя гарады закранае", - пажартаваў прэм’ер Беларусі.
Цяпер на ўзаемнай аснове вядзецца будаўніцтва беларускага квартала ў Паўночнай сталіцы Расіі і пецярбургскага квартала ў Мінску. Цяпер у Санкт-Пецярбургу рэалізуецца 20 праектаў будаўніцтва аб’ектаў сацыяльнай сферы.
Раман Галоўчанка лічыць важным напрамкам супрацоўніцтва развіццё кааперацыйных сувязей. У якасці прыкладу ён прывёў пастаўкі ў мінулым годзе ў Санкт-Пецярбург 700 ліфтаў і ліфтакамплектаў, якія, у тым ліку, збіраюцца на сумесным прадпрыемстве.
"Мы разумеем, што ёсць канкурэнцыя, але спадзяёмся, што для беларускага ліфта знойдзецца месца пад пецярбургскім сонцам", – адзначыў ён.

Гораду патрэбен транспарт

У сваю чаргу Аляксандр Бяглоў адзначыў эфектыўную работу Савета дзелавога супрацоўніцтва паміж Санкт-Пецярбургам і Беларуссю. Падпісана пагадненне аб рабоце на 2021-2023 гады.
"Лічу, што яго можна крыху скарэкціраваць і падпісаць на 2022-2026 гады. Такія прапановы мы вам накіравалі", - сказаў расійскі губернатар.
Па яго словах, сітуацыя змянілася і ў горада з’явіліся дадатковыя магчымасці. Таму, калі не акажацца пярэчанняў, можна будзе падпісаць адпаведны дакумент адразу да 2026 года.
Аляксандр Бяглоў паведаміў, што на вуліцах Санкт-Пецярбурга ўжо эксплуатуюцца 400 сучасных беларускіх аўтобусаў. Прынята рашэнне пераводзіць парк на газаматорнае паліва, таму ідуць перагаворы ўжо аб пастаўках новай лінейкі тэхнікі.
"Мы ўжо на стадыі перагавораў аб закупцы новых аўтобусаў. На наступным тыдні прадстаўнікі адміністрацыі будуць на прадпрыемстве (МАЗ – Sputnik), дзе дамовяцца па ўсіх пытаннях", - сказаў губернатар.
Пасля чаго адзначыў важнасць далейшых паставак тралейбусаў і выказаў зацікаўленасць у беларускіх электробусах.
"Адзін электробус у нас працуе ўжо на нашай лініі. Глядзім на яго, і ён паказвае добрыя якасці. Мы пачалі ў гэтым годзе праектаванне і будаўніцтва электробуснага парку на 400 машын. Таму ёсць магчымасць прыняць удзел у конкурсе", - праінфармаваў беларускіх калег Аляксандр Бяглоў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2021
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін: аб'ёмы гандлю Расіі і Беларусі растуць, нягледзячы на COVID
Чытайце таксама:
Галоўчанка прызнаў, што ў гандлі з Тывой пахваліцца няма чым
Мінск-Сімферопаль: у Беларусі прэзентавалі магчымасці Крыма
Жыхары Прымор'я стаяць у чэргах за беларускімі прадуктамі - Багданаў
Расія гатова працаваць над паглыбленнем інтэграцыі з Беларуссю – Мацвіенка
Бранская вобласць зацікаўлена ў беларускіх калійных удабрэннях
Стужка навiн
0