Беларусь забароніць чыгуначны транзіт з Літвы для групы тавараў – МЗС
17:30 02.02.2022 (абноўлена: 19:00 02.02.2022)
© Sputnik / Виталий Аньков
/ Падпісацца
Напярэдадні прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка паведаміў журналістам, што Літва перастала прымаць беларускія цягнікі з калійнымі ўдабрэннямі.
МІНСК, 2 лют – Sputnik. Беларусь уводзіць забарону на чыгуначны транзіт з Літвы для групы тавараў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз, паведамляе БелТА.
Паводле яго слоў, пасля таго, як Вільнюс абмежаваў транзіт беларускіх тавараў праз свае парты, Мінск неаднаразова прапаноўваў урэгуляваць гэтае пытанне ў прававым полі. Глаз канстатаваў, што Літва не пайшла на дыялог і беларускія ўлады прынялі рашэнне "аб забароне перавозак, якія едуць з Літвы чыгуначным транспартам".
"Афіцыйны Вільнюс адмовіўся (ад дыялогу - Sputnik), праследуючы мэту за кошт сваіх падаткаплацельшчыкаў нанесці беларусам максімальную шкоду. У рамках сучасных правіл міжнароднага гандлю - гэта пячорнае дзікасць. Такім крокам Урад Літвы яшчэ раз перад усім светам распісаўся у сваёй нецывілізаванасці і ненадзейнасці ў якасці гандлёвага партнёра, у дадатак да шэрага іншых сваіх учынкаў", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Беларускі адказ
Анатоль Глаз расказаў, што прынята рашэнне аб забароне перавозак транзітам па сваёй тэрыторыі нафтапрадуктаў, хімічных і мінеральных удабрэнняў, якія пагружаны на станцыях "Літоўскай чыгункі" і едуць з Літвы чыгуначным транспартам.
Ён звярнуў увагу, што праз Беларусь такіх грузаў перавозіцца каля 1,5-1,6 млн тон на суму больш за 1 млрд долараў ЗША штогод.
Рашэнне будзе аб'яўлена Дырэкцыяй Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД і ўступіць у сілу на наступным тыдні - 7 лютага.
Шматмільённыя страты
У МЗС Беларусі адзначылі, што ўжо зараз зразумела, што прамыя страты Клайпедскага порта, ЛЧ і іншых удзельнікаў літоўскага ланцужка паставак вылічаюцца сотнямі мільёнаў еўра.
"Шматмільённыя страты чакаюцца па судовых ісках, якія ўжо прад'яўлены Літве, і штрафным санкцыям", - гаворыцца ў паведамленні.
У беларускім знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што "транзітная інфраструктура Літвы можа пайсці ва ўтыль". Пры гэтым, там падкрэслілі, што калектыў ЛЧ, прадстаўнікі бізнесу і простыя літоўцы, на фінансавым становішчы якіх адаб'ецца дадзеная сітуацыя, могуць разлічваць на разуменне Мінска.
"Аднак усе скаргі неабходна адрасаваць палітычнай эліце, якая трымае сёння ўладу ў Літве", - адзначаецца ў заяве міністэрства.
Пераарыентацыя грузавых патокаў
Беларускія ўлады выпрацавалі "ўсе неабходныя лагістычныя рашэнні па пераарыентацыі" грузавых патокаў у марскія парты краін, якія выконваюць свае абавязацельствы, падкрэслілі ў ведамстве. Там таксама дадалі, што размова ідзе не толькі аб удабрэннях.
Што адбылося
Вільнюс з 1 лютага ануляваў дамову аб транзіце беларускіх удабрэнняў пасля таго, як у пачатку снежня 2021 года ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да "Беларуськалія".
Літва скасавала дамову, якая была падпісана ў 2018 годзе: дакумент прадугледжваў, што да 2023 года Беларусь можа здзяйсняць чыгуначны транзіт праз Літву і пагрузку ў Клайпедскім порце 11 мільёнаў тон беларускіх удабрэнняў у год.
У Літве нават падрыхтавалі законапраект, які забараняе транзіт тавараў з Беларусі.
Рашэнне аб спыненні транзіту беларускіх калійных удабрэнняў у знешнепалітычным ведамстве назвалі незаконным. Там падкрэслілі, што Літва юрыдычна абавязана прадаставіць Беларусі транзіт як краіне, якая не мае выхаду да мора, што пацвярджаецца шэрагам дакументаў, у тым ліку Канвенцыяй ААН па марскім праве.
Іск у літоўскі суд
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду прапрацаваць меры ў адказ на такое рашэнне Вільнюса. Напярэдадні прэм'ер Раман Галоўчанка паведаміў журналістам, што Літва перастала прымаць беларускія цягнікі з калійнымі ўдабрэннямі, якія едуць у порт Клайпеды. Паводле яго слоў, Мінск у гэтай сітуацыі пераарыентаваў пастаўкі хлоркалію на расійскія парты.
Галоўчанка паабяцаў, што беларускія ўлады адкажуць сіметрычна. Мінск плануе спагнаць з Вільнюса штрафы, якія належаць за скасаванне кантракта, іскавую заяву падалі ўжо ў літоўскі суд. Галоўчанка адзначыў, што размова ідзе аб вялізных сумах.
Ён дадаў, што літоўскія ўлады "пакаралі сябе", бо эканоміка краіны (у прыватнасці - транспартны сектар) нясе вялікія страты.
Чытайце таксама:
Эстонія будзе разбірацца ў транзіце нафтапрадуктаў з Беларусі
Лукашэнка прыгразіў Літве планам у адказ за спыненне транзіту тавараў
ЛЧ адмовіла тром кампаніям у транзіце беларускіх удабрэнняў
Літву чакае вялізны штраф з-за разрыву дамовы з "Беларуськаліем"
Лукашэнка растлумачыў, як можа адказаць на "чахарду" па Клайпедскім порце