https://bel.sputnik.by/20220203/ukrana-pravyadze-vuchenn--charnobylskay-zone-adchuzhennya-1060021239.html
Украіна правядзе вучэнні ў Чарнобыльскай зоне адчужэння
Украіна правядзе вучэнні ў Чарнобыльскай зоне адчужэння
Sputnik Беларусь
Манеўры будуць праходзіць недалёка ад беларускай мяжы ў момант правядзення вучэнняў Беларусі і Расіі "Саюзная рашучасць-2022". 03.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-03T17:33+0300
2022-02-03T17:33+0300
2022-02-08T10:13+0300
у свеце
украіна
вучэнні
чарнобыль
"саюзная рашучасць-2022"
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/16/1059697659_7:0:1200:671_1920x0_80_0_0_1bdbd3f4953bbd48910cbfcd86fdb1c3.jpg
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Падраздзяленні МУС Украіны 4 лютага правядуць вучэнні ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС.Як паведамляе прэс-служба Дзяржагенцтва па кіраванні зонай адчужэння, манеўры звязаны з узмоцненай аховай дзяржграніц.Па дадзеных ведамства, у манеўрах адпрацуюць работу падраздзяленняў МУС пры выкананні задач па абароне населенага пункта, тактыцы вядзення баявых дзеянняў у гарадской мясцовасці і ліквідацыі іх наступстваў.На вучэнні запрасілі паслоў замежных дзяржаў, а таксама прадстаўнікоў краін-партнёраў.Раней амерыканскі тэлеканал Sky News выпусціў рэпартаж, у якім сцвярджаў, што Расія можа пачаць "наступленне" на Кіеў праз Чарнобыль.Непрадказальная абстаноўкаСёння, 3 лютага, пасол Украіны ў Беларусі быў выкліканы ў МЗС. Яму заяўлены пратэст з-за запуску ўкраінскага беспілотніка на беларускую тэрыторыю 24 студзеня для разведкі.У сетцы з'явілася фатаграфія беспілотніка, які, як мяркуецца, вёў разведку каля палігона "Брэсцкі".МЗС Украіны абверг заяву Мінска аб запуску беспілотніка на беларускую тэрыторыю.Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказваў заклапочанасць непрадказальнасцю сітуацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Паводле яго слоў, Украіна працягвае нарошчваць сілы, засяроджваючы падраздзяленні нацыянальнай гвардыі з "нацыяналістаў-радыкалаў".Занепакоенасць КіеваУкраінскія ўлады яшчэ ў лістападзе мінулага года заявілі аб намеры размясціць дадатковыя сілы і сродкі на паўночнай мяжы, Кіеў матываваў гэта поўнамаштабным міграцыйным крызісам.Таксама Кіеў і заходнія краіны выказваюць занепакоенасць у сувязі з нібыта ўзмацненнем "агрэсіўных дзеянняў" з боку Расіі ля межаў Украіны.Масква не раз аспрэчвала падобныя абвінавачванні, падкрэсліваючы, што нікому не пагражае і ні на каго не збіраецца нападаць, а заявы аб "агрэсіі РФ" выкарыстоўваюцца як падстава, каб размясціць больш вайсковай тэхнікі НАТА паблізу расійскіх межаў.Чытайце таксама:
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/16/1059697659_192:0:1087:671_1920x0_80_0_0_e46ec3bdcae8e783ab91952e598f430a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, украіна, вучэнні, чарнобыль, "саюзная рашучасць-2022", беларусь
у свеце, украіна, вучэнні, чарнобыль, "саюзная рашучасць-2022", беларусь
Украіна правядзе вучэнні ў Чарнобыльскай зоне адчужэння
17:33 03.02.2022 (абноўлена: 10:13 08.02.2022) Манеўры будуць праходзіць недалёка ад беларускай мяжы ў момант правядзення вучэнняў Беларусі і Расіі "Саюзная рашучасць-2022".
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Падраздзяленні МУС Украіны 4 лютага правядуць вучэнні ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржагенцтва па кіраванні зонай адчужэння, манеўры звязаны з узмоцненай аховай дзяржграніц.
"У сувязі з сітуацыяй павышанай абароны і ўзмоцненай аховай знешніх і ўнутраных граніц нашай дзяржавы і па ініцыятыве міністэрства ўнутраных спраў, Нацыянальнай гвардыі Украіны, Нацыянальнай паліцыі і Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях у зоне адчужэння 4 лютага адбудуцца агульныя тактыка-спецыяльныя вучэнні", - сказана у паведамленні.
Па дадзеных ведамства, у манеўрах адпрацуюць работу падраздзяленняў МУС пры выкананні задач па абароне населенага пункта, тактыцы вядзення баявых дзеянняў у гарадской мясцовасці і ліквідацыі іх наступстваў.
На вучэнні запрасілі паслоў замежных дзяржаў, а таксама прадстаўнікоў краін-партнёраў.
Раней амерыканскі тэлеканал Sky News выпусціў рэпартаж, у якім сцвярджаў, што Расія можа пачаць "наступленне" на Кіеў праз Чарнобыль.
Непрадказальная абстаноўка
Сёння, 3 лютага, пасол Украіны ў Беларусі быў выкліканы ў МЗС. Яму заяўлены пратэст з-за запуску ўкраінскага беспілотніка на беларускую тэрыторыю 24 студзеня для разведкі.
У сетцы з'явілася фатаграфія беспілотніка, які, як мяркуецца, вёў разведку каля палігона "Брэсцкі".
МЗС Украіны абверг заяву Мінска аб запуску беспілотніка на беларускую тэрыторыю.
"Чарговая правакацыя ўлад у Беларусі", - заявілі ў дыпведамстве.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказваў заклапочанасць непрадказальнасцю сітуацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Паводле яго слоў, Украіна працягвае нарошчваць сілы, засяроджваючы падраздзяленні нацыянальнай гвардыі з "нацыяналістаў-радыкалаў".
Украінскія ўлады яшчэ ў лістападзе мінулага года заявілі аб намеры размясціць дадатковыя сілы і сродкі на паўночнай мяжы, Кіеў матываваў гэта поўнамаштабным міграцыйным крызісам.
Таксама Кіеў і заходнія краіны выказваюць занепакоенасць у сувязі з нібыта ўзмацненнем "агрэсіўных дзеянняў" з боку Расіі ля межаў Украіны.
Масква не раз аспрэчвала падобныя абвінавачванні, падкрэсліваючы, што нікому не пагражае і ні на каго не збіраецца нападаць, а заявы аб "агрэсіі РФ" выкарыстоўваюцца як падстава, каб размясціць больш вайсковай тэхнікі НАТА паблізу расійскіх межаў.
Патрушаў: Расія не хоча вайны, а нібыта
"пагрозы" Украіне – недарэчнасць