https://bel.sputnik.by/20220204/u-belarus-adkryyuts-yashche-adzn-vyalk-most-u-2022-godze-1060018857.html
У Беларусі адкрыюць яшчэ адзін вялікі мост у 2022 годзе
У Беларусі адкрыюць яшчэ адзін вялікі мост у 2022 годзе
Sputnik Беларусь
Таксама ў краіне сёлета адрамантуюць 1400 кіламетраў аўтадарог і 860 пагонных метраў мастоў. 04.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-04T09:25+0300
2022-02-04T09:25+0300
2023-02-23T14:06+0300
транспарт
мост
аўтадарожны транспарт
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102419/89/1024198926_0:186:3076:1916_1920x0_80_0_0_2c977860c56ccc5e39cb833a6f2bb5b2.jpg
МІНСК, 4 лют – Sputnik. Рэканструкцыя моста на пад'ездзе да Наваполацка праз раку Заходняя Дзвіна будзе завершана да лістапада 2022-га, акрамя таго, у Беларусі да канца года будуць адкрыты пяць маставых збудаванняў, паведамілі Sputnik у Мінтрансе.Таксама ў краіне сёлета будуць рамантавацца рэспубліканскія ўчасткі дарог: Р-23 Мінск - Мікашэвічы на ўчастку ад Салігорска да Старобіна; Р-53 на ўчастку ад Смалявічы да Жодзіна; будаўніцтва абходу ў гарпасёлку Мір і Паўднёва-заходняга абходу ў Магілёве. У лічбах гэта 1400 км аўтадарог і 860 пагонных метраў мастоў.Прыбытак ад перавозакПаводле слоў міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксея Аўраменкі, выкананы ключавы паказчык у галіне - экспарт транспартных паслуг. Упершыню ў гісторыі краіны ён склаў 4,3 млрд долараў. Сукупны аб'ём грузаабароту за мінулы год склаў 119 млрд тон на кіламетр, перавезена 385 млн тон грузаў."Рост грузаабароту дасягнуты ў выніку асваення новых напрамкаў і выбудоўвання лагістычных ланцужкоў", - адзначылі ў прэс-службе ведамства.Вырас аб'ём перавозак чыгуначным транспартам: у накірунку Усход-Захад-Усход перавезена амаль 800 тысяч кантэйнераў (у 1,2 разы больш, чым у 2020-м). Колькасць пасажырскіх перавозак узрасла за кошт павелічэння авія- і чыгуначных зносін паміж Беларуссю і Расіяй - рост у 3,4 разы.Новы транспартЛетась БЧ набыла шэсць пяцівагонных "штадлераў". Беларуская чыгунка рэалізоўвала пілотны праект па пераходзе на электронныя накладныя для перавозкі грузаў па маршруце Кітай - Еўропа - Кітай. Першая адпраўка цягніка з такой накладной прайшла ў лістападзе 2021-га.У сферы аўтамабільнага транспарту прадпрыемствы краіны набылі 437 аўтобусаў, 163 тралейбусы і 18 электробусаў.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102419/89/1024198926_178:0:2909:2048_1920x0_80_0_0_a210f836505bde1165dbae5201cecd66.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
транспарт, мост, аўтадарожны транспарт, беларусь
транспарт, мост, аўтадарожны транспарт, беларусь
У Беларусі адкрыюць яшчэ адзін вялікі мост у 2022 годзе
09:25 04.02.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Таксама ў краіне сёлета адрамантуюць 1400 кіламетраў аўтадарог і 860 пагонных метраў мастоў.
МІНСК, 4 лют – Sputnik. Рэканструкцыя моста на пад'ездзе да Наваполацка праз раку Заходняя Дзвіна будзе завершана да лістапада 2022-га, акрамя таго, у Беларусі да канца года будуць адкрыты пяць маставых збудаванняў, паведамілі Sputnik у Мінтрансе.
Таксама ў краіне сёлета будуць рамантавацца рэспубліканскія ўчасткі дарог: Р-23 Мінск - Мікашэвічы на ўчастку ад Салігорска да Старобіна; Р-53 на ўчастку ад Смалявічы да Жодзіна; будаўніцтва абходу ў гарпасёлку Мір і Паўднёва-заходняга абходу ў Магілёве. У лічбах гэта 1400 км аўтадарог і 860 пагонных метраў мастоў.
Паводле слоў міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксея Аўраменкі, выкананы ключавы паказчык у галіне - экспарт транспартных паслуг. Упершыню ў гісторыі краіны ён склаў 4,3 млрд долараў. Сукупны аб'ём грузаабароту за мінулы год склаў 119 млрд тон на кіламетр, перавезена 385 млн тон грузаў.
"Рост грузаабароту дасягнуты ў выніку асваення новых напрамкаў і выбудоўвання лагістычных ланцужкоў", - адзначылі ў прэс-службе ведамства.
Вырас аб'ём перавозак чыгуначным транспартам: у накірунку Усход-Захад-Усход перавезена амаль 800 тысяч кантэйнераў (у 1,2 разы больш, чым у 2020-м). Колькасць пасажырскіх перавозак узрасла за кошт павелічэння авія- і чыгуначных зносін паміж Беларуссю і Расіяй - рост у 3,4 разы.
Летась БЧ набыла шэсць пяцівагонных "штадлераў". Беларуская чыгунка рэалізоўвала пілотны праект па пераходзе на электронныя накладныя для перавозкі грузаў па маршруце Кітай - Еўропа - Кітай. Першая адпраўка цягніка з такой накладной прайшла ў лістападзе 2021-га.
У сферы аўтамабільнага транспарту прадпрыемствы краіны набылі 437 аўтобусаў, 163 тралейбусы і 18 электробусаў.
Дзевяць дзён да адкрыцця: як выглядае
мост на Нямізе зараз
Пасля надзвычайнага здарэння на Нямізе: якія
масты адрамантуюць у Мінску ў 2022 годзе
Канструкцыі сабраны: мэр Мінска - аб узвядзенні моста на Нямізе