https://bel.sputnik.by/20220131/paslya-nadzvychaynaga-zdarennya-na-nyamze-yakya-masty-adramantuyuts-u-mnsku--2022-godze-1059902443.html
Пасля надзвычайнага здарэння на Нямізе: якія масты адрамантуюць у Мінску ў 2022 годзе
Пасля надзвычайнага здарэння на Нямізе: якія масты адрамантуюць у Мінску ў 2022 годзе
Sputnik Беларусь
За апошнія пяць гадоў у Беларусі адбылося некалькі выпадкаў абвальвання пуцеправодаў, адзін з апошніх і самых гучных – у студзені ў самым цэнтры сталіцы. 31.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-31T10:41+0300
2022-01-31T10:41+0300
2022-01-31T10:41+0300
мінск
надзвычайнае здарэнне
мост
няміга
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1c/1059867494_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_be82b37a1856626f4cdaa386dc97e7b0.jpg
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Улады Мінска сёлета плануюць абнавіць два пуцеправоды - на праспекце Жукава ў раёне чыгуначнай станцыі "Мінск-Сартавальны", а таксама на вуліцы Чыгуначнай.Акрамя таго, ужо распрацавана праектная дакументацыя для капрамонту моста паміж Радыяльнай і Запарожскай, рыхтуецца праект па пуцеправодзе на Ваўпшасава, расказаў дырэктар ДП "Гардарбуд" Сяргей Панеў агенцтву "Мінск-Навіны".Завяршаецца распрацоўка дакументаў для маставога збудавання на 25-м кіламетры МКАД (знешняе кольца), на праспекце Жукава - над Карла Лібкнехта, на вуліцы Маскоўскай са з'ездам на Брэст-Літоўскую.Нагадаем, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас паслання беларусам і парламенту яшчэ раз узгадаў пра мост на Нямізе і акцэнтаваў увагу на тым, каб стан усіх пуцеправодаў у краіне павінен быць на пастаянным кантролі.А што з іншымі мастамі?Увосень мінулага года мінскія ўлады заяўлялі аб планах адрамантаваць у сталіцы каля 20 мастоў да 2025 года.У сваю чаргу ўлады Мінскай вобласці заявілі, што ў 2022 годзе ў рэгіёне будуць рамантаваць 10 маставых збудаванняў у Бярэзінскім, Капыльскім, Крупскім, Мінскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Старадарожскім і Чэрвеньскім раёнах. На гэтыя мэты плануецца выдзеліць 5 млн. беларускіх рублёў.За апошнія пяць гадоў у Беларусі адбылося некалькі выпадкаў абвальвання пуцеправодаў, адзін з апошніх - у Барысаўскім раёне вясной мінулага года.Самы гучны інцыдэнт здарыўся раніцай 8 студзеня 2022 года: упаў мост на Нямізе - прама ў цэнтры Мінска. Зараз ідзе будаўніцтва новага моста, пуцеправод ужо поўнасцю зманціраваны. Яго адкрыццё запланавана на 10 лютага.Чытайце таксама:
мінск
няміга
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1c/1059867494_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_5e6f863705723af086e00dabc74185a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, надзвычайнае здарэнне, мост, няміга
мінск, надзвычайнае здарэнне, мост, няміга
Пасля надзвычайнага здарэння на Нямізе: якія масты адрамантуюць у Мінску ў 2022 годзе
За апошнія пяць гадоў у Беларусі адбылося некалькі выпадкаў абвальвання пуцеправодаў, адзін з апошніх і самых гучных – у студзені ў самым цэнтры сталіцы.
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Улады Мінска сёлета плануюць абнавіць два пуцеправоды - на праспекце Жукава ў раёне чыгуначнай станцыі "Мінск-Сартавальны", а таксама на вуліцы Чыгуначнай.
Акрамя таго, ужо распрацавана праектная дакументацыя для капрамонту моста паміж Радыяльнай і Запарожскай, рыхтуецца праект па пуцеправодзе на Ваўпшасава, расказаў дырэктар ДП "Гардарбуд" Сяргей Панеў агенцтву "Мінск-Навіны".
Завяршаецца распрацоўка дакументаў для маставога збудавання на 25-м кіламетры МКАД (знешняе кольца), на праспекце Жукава - над Карла Лібкнехта, на вуліцы Маскоўскай са з'ездам на Брэст-Літоўскую.
Нагадаем, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас паслання беларусам і парламенту яшчэ раз узгадаў пра мост на Нямізе і акцэнтаваў увагу на тым, каб стан усіх пуцеправодаў у краіне павінен быць на пастаянным кантролі.
Увосень мінулага года мінскія ўлады заяўлялі аб планах адрамантаваць у сталіцы каля 20 мастоў да 2025 года.
У сваю чаргу ўлады Мінскай вобласці заявілі, што ў 2022 годзе ў рэгіёне будуць рамантаваць 10 маставых збудаванняў у Бярэзінскім, Капыльскім, Крупскім, Мінскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Старадарожскім і Чэрвеньскім раёнах. На гэтыя мэты плануецца выдзеліць 5 млн. беларускіх рублёў.
За апошнія пяць гадоў у Беларусі адбылося некалькі выпадкаў абвальвання пуцеправодаў, адзін з апошніх - у Барысаўскім раёне вясной мінулага года.
Самы гучны інцыдэнт здарыўся раніцай 8 студзеня 2022 года: упаў мост на Нямізе - прама ў цэнтры Мінска. Зараз ідзе будаўніцтва новага моста, пуцеправод ужо поўнасцю зманціраваны. Яго адкрыццё запланавана на 10 лютага.
Канструкцыі сабраны: мэр Мінска - аб узвядзенні моста на Нямізе
Працуюць кругласутачна: як праходзіць
будаўніцтва маста на Нямізе