https://bel.sputnik.by/20220207/pashkodz-vochy--sysho-kryvy-los-zagnu-na-belaruska-ltoskay-myazhy-1060122740.html
Пашкодзіў вочы і сышоў крывёй: лось загінуў на беларуска-літоўскай мяжы
Пашкодзіў вочы і сышоў крывёй: лось загінуў на беларуска-літоўскай мяжы
Sputnik Беларусь
На канцэрціне, якую ўзводзяць на мяжы, гінуць у асноўным буйныя капытныя жывёлы – зубры, ласі, алені, казулі. 07.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-07T14:21+0300
2022-02-07T14:21+0300
2022-02-09T15:07+0300
калючая загарода еўрасаюза
лось
мяжа
беларусь
літва
загарода
зубр
алень
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060120676_0:50:1920:1130_1920x0_80_0_0_19ec0fcb7aba9229dc0896796c0bbb13.jpg
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі паведаміў аб новым факце гібелі жывёлы на мяжы, якая заблыталася ў калючым дроце.На гэты раз экалагічная трагедыя адбылася на літоўскім участку мяжы.Вечарам 4 лютага каля беларуска-літоўскай мяжы ў Пастаўскім раёне беларускія пагранічнікі знайшлі загінулага лася.Па словах беларускіх пагранічнікаў, параненая жывёла змагла прайсці метраў 20, а потым загінула ў выніку страты вялікай колькасці крыві."Крывавая дарожка на снезе ўказвала, што жывёла прайшла праз калючую загароду, устаноўленую на літоўскім баку. Акрамя цела лось пашкодзіў яшчэ і вочы", - расказалі ў ДПК.Там адзначылі, што аслеплены лось прайшоў яшчэ 20 метраў і ўпаў з-за страты крыві."Канцэрціна" на мяжыПасля абвастрэння сітуацыі з мігрантамі ў канцы 2021 года Літва, Латвія і Польшча пачалі будаваць калючую мяжу на мяжы з Беларуссю. Практычна адразу на загародзе сталі гінуць жывёлы.Беларускія пагранічнікі неаднаразова паведамлялі і давалі фота і відэа аб загінулых і параненых жывёлах, якія заблыталіся ў "калючцы".Польшча збіраецца працягнуць па беларускай мяжы калючы плот даўжынёй 186 кіламетраў, кошт праекта – каля 400 мільёнаў долараў ЗША. На мяжы Літвы з Беларуссю ўстаноўлена ўжо 170 км калючага дроту.Па планах польскага боку калючы плот будзе праходзіць таксама па тэрыторыі Белавежскай пушчы. Пасля гібелі некалькіх зуброў польская партыя "зялёных" запатрабавала ад улад сваёй краіны закрыць праект."Канцэрціна" ўяўляе сабой спіральны бар’ер - яна зроблена такім чынам, што віткі парамі злучаны паміж сабой спецыяльнымі дужкамі. На кожным вітку можа быць да сямі вострых дужак, якія размешчаны так, што ўпіваюцца ў цела, скуру, чапляюцца за адзенне, поўсць "парушальніка".Жывёлы, трапляючы ў "канцэрціну", пачынаюць біцца і кідацца, атрымліваючы сур’ёзныя траўмы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220126/wwf-lchyts-katastrofay-dlya-belavezhskay-pushchy-kalyuchku-na-myazhy-1059803137.html
беларусь
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060120676_159:0:1854:1271_1920x0_80_0_0_3935473967bcfd1be2b381a6e367bbcf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лось, мяжа, беларусь, літва, загарода, зубр, алень
лось, мяжа, беларусь, літва, загарода, зубр, алень
Пашкодзіў вочы і сышоў крывёй: лось загінуў на беларуска-літоўскай мяжы
14:21 07.02.2022 (абноўлена: 15:07 09.02.2022) На канцэрціне, якую ўзводзяць на мяжы, гінуць у асноўным буйныя капытныя жывёлы – зубры, ласі, алені, казулі.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі паведаміў аб новым факце гібелі жывёлы на мяжы, якая заблыталася ў калючым дроце.
На гэты раз экалагічная трагедыя адбылася на літоўскім участку мяжы.
Вечарам 4 лютага каля беларуска-літоўскай мяжы ў Пастаўскім раёне беларускія пагранічнікі знайшлі загінулага лася.
"Еўрапейская "калючка" працягвае забіваць жывёл на мяжы", - заявілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, адзначыўшы, што "гэта шосты лось, які стаў ахвярай еўрапейскай канцэрціны".
Па словах беларускіх пагранічнікаў, параненая жывёла змагла прайсці метраў 20, а потым загінула ў выніку страты вялікай колькасці крыві.
"Крывавая дарожка на снезе ўказвала, што жывёла прайшла праз калючую загароду, устаноўленую на літоўскім баку. Акрамя цела лось пашкодзіў яшчэ і вочы", - расказалі ў ДПК.
Там адзначылі, што аслеплены лось прайшоў яшчэ 20 метраў і ўпаў з-за страты крыві.
Пасля абвастрэння сітуацыі з мігрантамі ў канцы 2021 года Літва, Латвія і Польшча пачалі будаваць калючую мяжу на мяжы з Беларуссю. Практычна адразу на загародзе сталі гінуць жывёлы.
Беларускія пагранічнікі неаднаразова паведамлялі і давалі фота і відэа аб загінулых і параненых жывёлах, якія заблыталіся ў "калючцы".
Польшча збіраецца працягнуць па беларускай мяжы калючы плот даўжынёй 186 кіламетраў, кошт праекта – каля 400 мільёнаў долараў ЗША. На мяжы Літвы з Беларуссю ўстаноўлена ўжо 170 км калючага дроту.
Па планах польскага боку калючы плот будзе праходзіць таксама па тэрыторыі Белавежскай пушчы. Пасля гібелі некалькіх зуброў польская партыя "зялёных" запатрабавала ад улад сваёй краіны закрыць праект.
"Канцэрціна" ўяўляе сабой спіральны бар’ер - яна зроблена такім чынам, што віткі парамі злучаны паміж сабой спецыяльнымі дужкамі. На кожным вітку можа быць да сямі вострых дужак, якія размешчаны так, што ўпіваюцца ў цела, скуру, чапляюцца за адзенне, поўсць "парушальніка".
Жывёлы, трапляючы ў "канцэрціну", пачынаюць біцца і кідацца, атрымліваючы сур’ёзныя траўмы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Палякі
разрэзалі "калючку" на мяжы, каб прапусціць зубра