Статыстыка па COVID-19: колькасць захварэлых значна паменшылася

© Sputnik / Константин МихальчевскийЛюдзі ў ахоўных масках на вуліцы
Людзі ў ахоўных масках на вуліцы - Sputnik Беларусь, 1920, 07.02.2022
Падпісацца
У адносінах да нядзелі колькасць новых выпадкаў інфіцыравання скарацілася амаль на 2,5 тысячы, зменшылася і колькасць смерцяў.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Каронавірус, падобна, пайшоў на папятную ў Беларусі: колькасць захварэлых за суткі, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, значна паменшылася, лепш стала і статыстыка па смерцях.
Яшчэ ўчора быў зафіксаваны новы антырэкорд - 8315 хворых, а сёння, як паведамілі ў міністэрстве, сутачны прырост склаў усяго 5869 інфіцыраваных.
Пры гэтым выпіска за 24 гадзіны са стацыянараў склала 440 пацыентаў супраць 1477 суткамі раней. Усяго за час пандэміі ў Беларусі на каронавірус захварэлі 783 260 чалавек, акрыялі - 770 567 пацыентаў.
За апошнія суткі хвароба забрала жыцці 12 чалавек, суткамі раней яе ахвярамі сталі 15 чалавек. За ўвесь час распаўсюджвання COVID-19 у рэспубліцы ад каронавіруса памерлі 6159 чалавек.
У міністэрстве таксама паведамілі, што за апошнія суткі медыкамі краіны было праведзена 22230 тэстаў, а з пачатку пандэміі - больш за 11 млн 967 тысяч.

Росту шпіталізацый не чакаюць

Як расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, у гэтую хвалю каронавіруса нагрузка на амбулаторнае звяно стала большай, а вось у стацыянарах яна фактычна не павялічылася.
Ён таксама нагадаў, што штам "амікрон" - больш лёгкі. Піневіч канстатаваў, што хварэе і медперсанал, хаця ён "практычна татальна прышчэплены".
"Мы не чакаем выбухной шпіталізацыі, але да гэтага павінны быць гатовы", - заявіў міністр.
Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, у краіне ёсць рэзерв медыцынскага кіслароду, якога хопіць на два месяцы, а запасаў масак, антысептыкаў і неабходных медпрэпаратаў у краіне хопіць яшчэ надоўга.
Чытайце таксама:
Магчыма з'яўленне новага штаму COVID-19 - Расспажыўнагляд
Пачалі будаваць завод, дзе будуць выпускаць беларускую вакцыну ад каронавіруса
Лічбы шакіруюць: у Беларусі новы антырэкорд па каронавірусе
Стужка навiн
0