https://bel.sputnik.by/20220209/samalt-z-venesuely-prylyatse-u-mnsk-pa-lek-1060219105.html
Самалёт з Венесуэлы прыляцеў у Мінск па лекі
Самалёт з Венесуэлы прыляцеў у Мінск па лекі
Sputnik Беларусь
У бліжэйшы час паміж Беларуссю і Баліварыянскай Рэспублікай будуць наладжаны рэгулярныя грузаперавозкі, а ў перспектыве могуць адкрыцца і пасажырскія рэйсы. 09.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-09T16:46+0300
2022-02-09T16:46+0300
2022-02-09T16:46+0300
венесуэла
самалёт
гуманітарная дапамога
беларусь
мінск
грузаперавозкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/09/1060217730_0:86:1280:806_1920x0_80_0_0_1ecf503e5951d0477e1335bc0b814633.jpg
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Грузавы Boeing-747-300 венесуэльскай авіякампаніі Emtrasur Cargo прыляцеў у Мінск па гуманітарную дапамогу, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта.Рэйс сустракаў пасол Венесуэлы Франклін Рамірэс Араке. Пра які груз ідзе размова, невядома, аднак удакладняецца, што судна даставіць "гуманітарку" пры садзейнічанні міністэрства аховы здароўя і міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.У пераліку для аказання гуманітарнай дапамогі 20 пазіцый: аднаразовыя камбінезоны, бахілы, маскі, шапачкі, лекі.Напярэдадні стала вядома аб тым, што Беларусь і Венесуэла падпісалі праект пагаднення аб паветраных зносінах. Размова ідзе ў тым ліку аб адкрыцці прамога рэйса, пакуль грузавога, паміж сталіцамі – Каракасам і Мінскам.Паводле слоў кіраўніка Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцёма Сікорскага, гэта зроблена на фоне санкцыйнага ціску, які адчуваюць і Беларусь, і Венесуэла."Гэта прымушае нас шукаць новыя шляхі вырашэння лагістычных праблем, і гэтыя праблемы нашым краінам удаецца эфектыўна вырашаць", - адзначыў Сікорскі.Апошні раз Беларусь адпраўляла гуманітарную дапамогу ў В’етнам. У склад грузу ўвайшлі медыцынскае абсталяванне і сродкі індывідуальнай аховы на суму амаль 900 тысяч рублёў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211225/stala-vyadoma-yakuyu-gumantarnuyu-dapamogu-belarus-adpravla--vetnam-1059009965.html
венесуэла
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/09/1060217730_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_fd5a8aff8c8c76f18acfc7d3252a8893.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
венесуэла, самалёт, гуманітарная дапамога, беларусь, мінск, грузаперавозкі
венесуэла, самалёт, гуманітарная дапамога, беларусь, мінск, грузаперавозкі
Самалёт з Венесуэлы прыляцеў у Мінск па лекі
У бліжэйшы час паміж Беларуссю і Баліварыянскай Рэспублікай будуць наладжаны рэгулярныя грузаперавозкі, а ў перспектыве могуць адкрыцца і пасажырскія рэйсы.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Грузавы Boeing-747-300 венесуэльскай авіякампаніі Emtrasur Cargo прыляцеў у Мінск па гуманітарную дапамогу, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта.
Рэйс сустракаў пасол Венесуэлы Франклін Рамірэс Араке. Пра які груз ідзе размова, невядома, аднак удакладняецца, што судна даставіць "гуманітарку" пры садзейнічанні міністэрства аховы здароўя і міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
У пераліку для аказання гуманітарнай дапамогі 20 пазіцый: аднаразовыя камбінезоны, бахілы, маскі, шапачкі, лекі.
"Нацыянальны аэрапорт Мінск аказаў усю неабходную падтрымку і дапамогу ў арганізацыі абслугоўвання гэтага рэйса", - паведамілі ў аэрапорце.
Напярэдадні стала вядома аб тым, што Беларусь і Венесуэла падпісалі праект пагаднення аб паветраных зносінах. Размова ідзе ў тым ліку аб адкрыцці прамога рэйса, пакуль грузавога, паміж сталіцамі – Каракасам і Мінскам.
Паводле слоў кіраўніка Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцёма Сікорскага, гэта зроблена на фоне санкцыйнага ціску, які адчуваюць і Беларусь, і Венесуэла.
"Гэта прымушае нас шукаць новыя шляхі вырашэння лагістычных праблем, і гэтыя праблемы нашым краінам удаецца эфектыўна вырашаць", - адзначыў Сікорскі.
Апошні раз Беларусь адпраўляла гуманітарную дапамогу ў В’етнам. У склад грузу ўвайшлі медыцынскае абсталяванне і сродкі індывідуальнай аховы на суму амаль 900 тысяч рублёў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларуская гуманітарная дапамога
прыбыла ў СірыюДля барацьбы з COVID-19: Беларусь
атрымала новую партыю гумдапамогіБеларускія ваенныя
даставяць у Таджыкістан 40 тон гуманітарнай дапамогі
Беларуская гуманітарная дапамога
прыбыла ў Кіеў