https://bel.sputnik.by/20220211/belarusk-lyzhnk-shpunta-ne-vaysho-u-top-50-spryntarskay-gonk-1060281063.html
Беларускі лыжнік Шпунтаў не ўвайшоў у топ-50 спрынтарскай гонкі
Беларускі лыжнік Шпунтаў не ўвайшоў у топ-50 спрынтарскай гонкі
Sputnik Беларусь
Ураджэнец Наваполацка аказаўся адзіным прадстаўніком лыжных гонак, які выступае за Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Пекіне. 11.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-11T13:26+0300
2022-02-11T13:26+0300
2022-02-11T13:26+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
спорт
беларусь
спрынт
пекін
гонка
ягор шпунтаў
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/09/1060220626_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_4a30b4f6cf256053f21224cbeda0888c.jpg
МІНСК, 11 лют – Sputnik. У пятніцу алімпійская праграма для беларускіх спартсменаў пачалася з лыжных гонак, 15-кіламетровую дыстанцыю класічным стылем пераадолеў і 22-гадовы беларус Ягор Шпунтаў.Ад лідара гонкі ураджэнец Наваполацка адстаў на 6 хвілін 10,4 секунды і заняў 68-ы радок выніковага пратакола, паведамляе Sputnik.Кампанію Шпунтаву павінен быў скласці магіляўчанін Аляксандр Воранаў, аднак у апошні момант яго заяўка была адменена. Напярэдадні НАК Беларусі паведаміў, што ў Воранава станоўчыя тэсты на каронавірус, і яго далейшы ўдзел у Гульнях пад пытаннем.Залаты медаль заваяваў фін Ійва Нісканен (37:54,8), другое месца заняў расіянін Аляксандр Бальшуноў (+23,2), бронза на рахунку нарвежца Йоханеса Клебо (+37,5).Усяго стартавала 97 спартсменаў.На папярэдніх Гульнях у Пхенчхане за Беларусь на спрынтарскую гонку выйшлі тры спартсмены. Лепшы вынік паказаў Міхаіл Сямёнаў – 40-е месца. Юрый Астапенка паказаў 55-ы час, Аляксандр Воранаў – 73-і.Алімпійскім чэмпіёнам 2018 года стаў швейцарскі лыжнік Дарыё Каланья, які заваяваў сваю чацвёртую залатую ўзнагароду Гульняў.Другое месца тады заняў нарвежац Сімен Кругер, на трэцюю прыступку пастамента падняўся малады лыжнік з Расіі Дзяніс Спіцоў.Алімпійскія гульніXXIV зімовыя Алімпійскія гульні праходзяць у Кітаі з 4 да 20 лютага. У іх бяруць удзел больш за чатыры тысячы алімпійцаў з 91 краіны свету. Спартыўныя баталіі разгортваюцца ў трох кластарах – Пекіне, Яньцыне і Чжанцзякоу. Спаборніцтвы праходзяць як на новых аб'ектах, так і на пабудаваных да летняй Алімпіяды-2008.У беларускай камандзе 29 спартсменаў, якія выступаюць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні і канькабежным спорце.Пакуль у "скарбонцы" зборнай адна ўзнагарода: серабро ў індывідуальнай гонцы заваяваў біятланіст Антон Смольскі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220208/anton-smolsk-zavayava-syarebrany-medal-u-ndyvdualnay-gontsy-1060162563.html
беларусь
пекін
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/09/1060220626_158:0:2889:2048_1920x0_80_0_0_832b69aada3fdf5384e39f4add136bff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, спорт, беларусь, спрынт, пекін, гонка, ягор шпунтаў, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, у свеце
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, спорт, беларусь, спрынт, пекін, гонка, ягор шпунтаў, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, у свеце
Беларускі лыжнік Шпунтаў не ўвайшоў у топ-50 спрынтарскай гонкі
Ураджэнец Наваполацка аказаўся адзіным прадстаўніком лыжных гонак, які выступае за Беларусь на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. У пятніцу алімпійская праграма для беларускіх спартсменаў пачалася з лыжных гонак, 15-кіламетровую дыстанцыю класічным стылем пераадолеў і 22-гадовы беларус Ягор Шпунтаў.
Ад лідара гонкі ураджэнец Наваполацка адстаў на 6 хвілін 10,4 секунды і заняў 68-ы радок выніковага пратакола, паведамляе Sputnik.
Кампанію Шпунтаву павінен быў скласці магіляўчанін Аляксандр Воранаў, аднак у апошні момант яго заяўка была адменена. Напярэдадні НАК Беларусі паведаміў, што ў Воранава станоўчыя тэсты на каронавірус, і яго далейшы ўдзел у Гульнях пад пытаннем.
Залаты медаль заваяваў фін Ійва Нісканен (37:54,8), другое месца заняў расіянін Аляксандр Бальшуноў (+23,2), бронза на рахунку нарвежца Йоханеса Клебо (+37,5).
Усяго стартавала 97 спартсменаў.
На папярэдніх Гульнях у Пхенчхане за Беларусь на спрынтарскую гонку выйшлі тры спартсмены. Лепшы вынік паказаў Міхаіл Сямёнаў – 40-е месца. Юрый Астапенка паказаў 55-ы час, Аляксандр Воранаў – 73-і.
Алімпійскім чэмпіёнам 2018 года стаў швейцарскі лыжнік Дарыё Каланья, які заваяваў сваю чацвёртую залатую ўзнагароду Гульняў.
Другое месца тады заняў нарвежац Сімен Кругер, на трэцюю прыступку пастамента падняўся малады лыжнік з Расіі Дзяніс Спіцоў.
XXIV зімовыя Алімпійскія гульні праходзяць у Кітаі з 4 да 20 лютага. У іх бяруць удзел больш за чатыры тысячы алімпійцаў з 91 краіны свету. Спартыўныя баталіі разгортваюцца ў трох кластарах – Пекіне, Яньцыне і Чжанцзякоу. Спаборніцтвы праходзяць як на новых аб'ектах, так і на пабудаваных да летняй Алімпіяды-2008.
У беларускай камандзе 29 спартсменаў, якія выступаюць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні і канькабежным спорце.
Пакуль у "скарбонцы" зборнай адна ўзнагарода: серабро ў індывідуальнай гонцы заваяваў біятланіст Антон Смольскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расійскія хакеісты
атрымалі другую перамогу на Алімпіядзе
Беларускія
фрыстайлісты няўдала выступілі ў камандным турніры
Фігурыст Канстанцін Мілюкоў
застаўся без медаля Алімпіяды
Расійскія фігурысты выйгралі камандны турнір на Алімпіядзе