https://bel.sputnik.by/20220211/dynara-almbekava-ne-patrapla-na-kvetkavuyu-tsyrymonyu-almpyady-1060287416.html
Дынара Алімбекава не трапіла на кветкавую цырымонію Алімпіяды
Дынара Алімбекава не трапіла на кветкавую цырымонію Алімпіяды
Sputnik Беларусь
Беларуска прамахнулася толькі адзін раз, але дагнаць лідараў у яе так і не атрымалася. Заўтра адбудзецца спрынтарская гонка ў мужчын. 11.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-11T15:54+0300
2022-02-11T15:54+0300
2022-02-11T16:14+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
дынара алімбекава
спрынт
спорт
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
у свеце
цырымонія
алімпіяда
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060283822_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_202388c3b5c6473e9b596ba5f0a82172.jpg
МІНСК, 11 лют – Sputnik. На зімовых Алімпійскіх гульнях у Кітаі прайшла адна з найцікавейшых біятлонных гонак: спрынт на 7,5 кіламетраў у жанчын. Беларуска Дынара Алімбекава заняла пятнаццатае месца, паведамляе Sputnik.Адставанне ад пераможцы гонкі ў спартсменкі склала 1 хвіліну 28,5 секунды. Дынара прамахнулася толькі аднойчы, але хуткасць у яе сёння была не самай лепшай. У выніку Алімбекава не змагла трапіць на кветкавую цырымонію, у якой удзельнічае шасцёрка найлепшых.Золата заваявала нарвежка Мартэ Ульсбю-Райселан, яе вынік 20:44,3. Другое месца ў прадстаўніцы Швецыі Эльвіры Эберг (+30,9), трэці час паказала італьянка Даратэя Вірэр (+37,2), Ганна Сола заняла 26-е месца, Ірына Лешчанка – 60-е, Алена Кручынкіна – 70-е. Усяго ў гонцы ўдзельнічала 89 спартсменак.Беларускі пакуль без узнагародНа Алімпіядзе ў Пекіне ў беларускіх страляючых лыжніц пакуль лепшы вынік – пятае месца Дынары Алімбекавай у індывідуальнай гонцы. Спартсменка была блізкая да заваявання медаля, аднак падвёў адзіны стрэл: на апошнім агнявым рубяжы беларуска крыўдна прамахнулася.Чатыры гады таму ў спрынтарскай гонцы выступілі Дар’я Домрачава (9-е месца), Ірына Крыўко (17), Надзея Скардзіна (36) і Надзея Пісарава (52).У суботу барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць мужчын. У беларусаў на старт спрынтарскай гонкі выйдуць Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі, Мікіта Лабастаў і Максім Варабей.Ёсць "серабро"На зімовай Алімпіядзе ў Пекіне беларусы пакуль заваявалі адну ўзнагароду: у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў сярэбраную ўзнагароду здабыў біятланіст Антон Смольскі.У заяўцы беларускай зборнай 29 спартсменаў. Яны выступаюць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні і канькабежным спорце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220211/belarusk-lyzhnk-shpunta-ne-vaysho-u-top-50-spryntarskay-gonk-1060281063.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060283822_28:0:2759:2048_1920x0_80_0_0_ef28a8a7043e23c609279c0b13b8f37e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, дынара алімбекава, спрынт, спорт, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, у свеце, цырымонія, алімпіяда
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, дынара алімбекава, спрынт, спорт, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, у свеце, цырымонія, алімпіяда
Дынара Алімбекава не трапіла на кветкавую цырымонію Алімпіяды
15:54 11.02.2022 (абноўлена: 16:14 11.02.2022) Беларуска прамахнулася толькі адзін раз, але дагнаць лідараў у яе так і не атрымалася. Заўтра адбудзецца спрынтарская гонка ў мужчын.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. На зімовых Алімпійскіх гульнях у Кітаі прайшла адна з найцікавейшых біятлонных гонак: спрынт на 7,5 кіламетраў у жанчын. Беларуска Дынара Алімбекава заняла пятнаццатае месца, паведамляе Sputnik.
Адставанне ад пераможцы гонкі ў спартсменкі склала 1 хвіліну 28,5 секунды. Дынара прамахнулася толькі аднойчы, але хуткасць у яе сёння была не самай лепшай. У выніку Алімбекава не змагла трапіць на кветкавую цырымонію, у якой удзельнічае шасцёрка найлепшых.
Золата заваявала нарвежка Мартэ Ульсбю-Райселан, яе вынік 20:44,3. Другое месца ў прадстаўніцы Швецыі Эльвіры Эберг (+30,9), трэці час паказала італьянка Даратэя Вірэр (+37,2), Ганна Сола заняла 26-е месца, Ірына Лешчанка – 60-е, Алена Кручынкіна – 70-е. Усяго ў гонцы ўдзельнічала 89 спартсменак.
Беларускі пакуль без узнагарод
На Алімпіядзе ў Пекіне ў беларускіх страляючых лыжніц пакуль лепшы вынік – пятае месца Дынары Алімбекавай у індывідуальнай гонцы. Спартсменка была блізкая да заваявання медаля, аднак падвёў адзіны стрэл: на апошнім агнявым рубяжы беларуска крыўдна прамахнулася.
Чатыры гады таму ў спрынтарскай гонцы выступілі Дар’я Домрачава (9-е месца), Ірына Крыўко (17), Надзея Скардзіна (36) і Надзея Пісарава (52).
У суботу барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць мужчын. У беларусаў на старт спрынтарскай гонкі выйдуць Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі, Мікіта Лабастаў і Максім Варабей.
На зімовай Алімпіядзе ў Пекіне беларусы пакуль заваявалі адну ўзнагароду: у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў сярэбраную ўзнагароду здабыў біятланіст Антон Смольскі.
У заяўцы беларускай зборнай 29 спартсменаў. Яны выступаюць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні і канькабежным спорце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларускія
фрыстайлісты няўдала выступілі ў камандным турніры
Расійскія фігурысты выйгралі камандны турнір на Алімпіядзе
У расійскай алімпійскай каманды –
першая ўзнагарода