https://bel.sputnik.by/20220211/tradytsyynyya-kashtonasts-dazvolyats-znzts-syameyny-gvalt-u-krane--sk-1060282227.html
Традыцыйныя каштоўнасці дазволяць знізіць сямейны гвалт у краіне – СК
Традыцыйныя каштоўнасці дазволяць знізіць сямейны гвалт у краіне – СК
Sputnik Беларусь
Следчыя, прадстаўнікі канфесій, Мінсацабароны абмяркоўваюць у Мінску тэму замацавання ў Канстытуцыі інстытута традыцыйных сямейных каштоўнасцей. 11.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-11T13:57+0300
2022-02-11T13:57+0300
2022-02-11T13:57+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
агульначалавечыя каштоўнасці
гвалт
хатні гвалт
сям'я
ск рб
мінск
канстытуцыя
канстытуцыя рэспублікі беларусь
рэлігія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103151/61/1031516143_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_18b86a244e81826d0235915358685059.jpg
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Умацаванне сямейных каштоўнасцей дасць магчымасць знізіць узровень злачынстваў і правапарушэнняў у быце, скараціць сямейны гвалт, заявіў журналістам намеснік старшыні СК Сяргей Аземша.У Мінску ў "Прэзідэнт-Атэлі" СК правёў маштабны круглы стол на тэму "Канстытуцыйныя гарантыі ўмацавання сям’і і шлюбу, захавання традыцыйных каштоўнасцей".Паводле яго слоў, менавіта Следчы камітэт у сілу кампетэнцыі займаецца расследаваннем і прафілактыкай злачынстваў, звязаных у тым ліку з бытавым і сямейным гвалтам.Ён упэўнены, што развіццё традыцыйнага інстытута сям'і і сямейных каштоўнасцей дасць магчымасць скараціць колькасць злачынстваў у гэтай сферы. Бо, па словах намесніка старшыні СК, гаворка ідзе і аб такім важным аспекце, як абарона інтарэсаў дзяцей.У сваю чаргу ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак адзначыў, што традыцыйныя сямейныя каштоўнасці даюць магчымасць захаваць сацыяльную стабільнасць у грамадстве.Пры гэтым ён завастрыў увагу на тым, што Беларусі "спрабуюць навязаць погляды, якія падвяргаюць сумненню тыя сямейныя каштоўнасці, што на працягу многіх стагоддзяў склаліся ў нашым грамадстве".Румак падкрэсліў, што канструктыўны дыялог і цеснае супрацоўніцтва паміж інстытутамі, у тым ліку рэлігійнымі, дапамогуць супрацьстаяць выклікам і пагрозам, якія ўзнікаюць. На яго думку, для краіны важна захаваць маральныя асновы беларускага народа.У мерапрыемстве, акрамя прадстаўнікоў СК, бяруць удзел супрацоўнік Савета бяспекі, адвакацкай супольнасці, Беларускага саюза жанчын, Мінпрацы і сацабароны, а таксама прадстаўнікі асноўных канфесій – праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай і іудзейскай.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211228/bpts-budze-nastoyvats-na-svakh-paprakakh-u-kanstytutsyyu-1059071170.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103151/61/1031516143_260:0:1703:1082_1920x0_80_0_0_66dc95488d47738a99378c7d8cb3f6cc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, агульначалавечыя каштоўнасці, гвалт, хатні гвалт, сям'я, ск рб, мінск, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, рэлігія, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, агульначалавечыя каштоўнасці, гвалт, хатні гвалт, сям'я, ск рб, мінск, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, рэлігія, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
Традыцыйныя каштоўнасці дазволяць знізіць сямейны гвалт у краіне – СК
Следчыя, прадстаўнікі канфесій, Мінсацабароны абмяркоўваюць у Мінску тэму замацавання ў Канстытуцыі інстытута традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Умацаванне сямейных каштоўнасцей дасць магчымасць знізіць узровень злачынстваў і правапарушэнняў у быце, скараціць сямейны гвалт, заявіў журналістам намеснік старшыні СК Сяргей Аземша.
У Мінску ў "Прэзідэнт-Атэлі" СК правёў маштабны круглы стол на тэму "Канстытуцыйныя гарантыі ўмацавання сям’і і шлюбу, захавання традыцыйных каштоўнасцей".
"Напярэдадні рэферэндуму, на якім грамадзяне выкажуцца аб канстытуцыйных пераўтварэннях, мы хацелі б завастрыць грамадскую ўвагу на тых традыцыйных каштоўнасцях, якія сфарміраваны ў нашым менталітэце, аб неабходнасці забеспячэння, умацавання іх у якасці мер прафілактыкі злачынстваў", - сказаў Аземша, адказваючы на пытанне Sputnik, чаму СК праводзіць мерапрыемства на дадзеную тэму.
Паводле яго слоў, менавіта Следчы камітэт у сілу кампетэнцыі займаецца расследаваннем і прафілактыкай злачынстваў, звязаных у тым ліку з бытавым і сямейным гвалтам.
Ён упэўнены, што развіццё традыцыйнага інстытута сям'і і сямейных каштоўнасцей дасць магчымасць скараціць колькасць злачынстваў у гэтай сферы. Бо, па словах намесніка старшыні СК, гаворка ідзе і аб такім важным аспекце, як абарона інтарэсаў дзяцей.
У сваю чаргу ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак адзначыў, што традыцыйныя сямейныя каштоўнасці даюць магчымасць захаваць сацыяльную стабільнасць у грамадстве.
"На нашай зямлі на працягу тысячагоддзяў выхоўваліся паважлівыя адносіны да інстытута сям’і, паколькі гэта першы сацыяльны інстытут грамадства, асноўная ячэйка, якая цэментуе наша грамадства, дае магчымасць захоўваць стабільнасць", - сказаў Румак.
Пры гэтым ён завастрыў увагу на тым, што Беларусі "спрабуюць навязаць погляды, якія падвяргаюць сумненню тыя сямейныя каштоўнасці, што на працягу многіх стагоддзяў склаліся ў нашым грамадстве".
Румак падкрэсліў, што канструктыўны дыялог і цеснае супрацоўніцтва паміж інстытутамі, у тым ліку рэлігійнымі, дапамогуць супрацьстаяць выклікам і пагрозам, якія ўзнікаюць. На яго думку, для краіны важна захаваць маральныя асновы беларускага народа.
У мерапрыемстве, акрамя прадстаўнікоў СК, бяруць удзел супрацоўнік Савета бяспекі, адвакацкай супольнасці, Беларускага саюза жанчын, Мінпрацы і сацабароны, а таксама прадстаўнікі асноўных канфесій – праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай і іудзейскай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мацвіенка выступіла супраць навязвання Расіі "чужых каштоўнасцей"
Кавуны і не толькі: падарункі ад сям'і
даставіў Коля Лукашэнка ў дом-інтэрнат
Калі ў сям'і няма традыцый, іх
варта прыдумаць?
"Ёю рухае каханне да бацькі":
гісторыя маці шасцярых дзяцей