https://bel.sputnik.by/20220209/kolk-shmatdzetnykh-syamey-atrymayuts-kvatery--getym-godze-vyznachy-samn-1060198826.html
Колькі шматдзетных сямей атрымаюць кватэры ў гэтым годзе, вызначыў Саўмін
Колькі шматдзетных сямей атрымаюць кватэры ў гэтым годзе, вызначыў Саўмін
Sputnik Беларусь
У сталіцы палепшаць жыллёвыя ўмовы 1 226 шматдзетных сямей, усяго па краіне разлічваць на будаўніцтва могуць амаль 10 тысяч бацькоў. 09.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-09T12:16+0300
2022-02-09T12:16+0300
2022-02-09T14:55+0300
сям'я
шматдзетныя сем'і
кватэра
сталіца
жыллёвае будаўніцтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101545/92/1015459242_0:178:3007:1869_1920x0_80_0_0_c6c4e82a6505f55b300d211ca5dd60da.jpg
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Саўмін зацвердзіў планы па жыллёвым будаўніцтве на 2022 год, у дакуменце прапісана, колькі шматдзетных сямей сёлета будуць накіраваны на паляпшэнне жыллёвых умоў.Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале Беларусі.У гэтым годзе па планах 9 675 шматдзетных бацькоў змогуць разлічваць на будаўніцтва кватэры або дома.Прычым у сталіцы накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў збіраюцца 1 226 сямей.Разбіўка па рэгіёнах выглядае наступным чынам:Акрамя таго, у 2022 годзе запаветныя квадратныя метры атрымаюць яшчэ 8 334 шматдзетных – за кошт уводу жылля ў эксплуатацыю.Больш за ўсё ў Мінскай (1 464 шматдзетныя сем'і), Брэсцкай (1 426) і Гомельскай абласцях (1 363). У сталіцы дамы здадуць для 1 280 сямей.Усяго на фінансаванне будаўніцтва жылля для шматдзетных сёлета плануюць выдзеліць амаль 1,2 млрд беларускіх рублёў. Прычым асноўная частка сродкаў пойдзе з крэдытных рэсурсаў банкаў (891,54 млн рублёў) і льготнага крэдытавання (102,79 млн.). З уласных сродкаў шматдзетных сямей – 303,68 млн рублёў.Акрамя таго, у пастанове прадугледжана паляпшэнне жыллёвых умоў для 442 сямей рэспублікі за кошт сацыяльных кватэр (21,56 тыс "квадратаў" увядуць у строй у гэтым годзе, з якіх 7,35 тыс прадугледжаны для дзяцей-сірот).Нешта дастанецца і тым, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў: па планах Саўміна, 1,37 млн квадратных метраў будуць выдзелены для чаргавікоў.Жыллёвае пытанне і новыя "квадраты"Усяго сёлета ў Беларусі збіраюцца здаць 4,2 млн. квадратных метраў жылля. Рэкардсмен па новых кватэрах – Мінская вобласць, дзе ўвядуць у эксплуатацыю 1 млн кв м, з якіх 220 тыс аддадуць для тых, хто мае патрэбу.Працягваюць развівацца гарады-спадарожнікі: больш за 24 тысячы квадратных метраў аддадуць мінчанам, якія жадаюць перабрацца ў блізкі да сталіцы населены пункт. У Мінску хочуць пабудаваць яшчэ 880 тыс "квадратаў", з якіх для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аддадуць 140 тысяч метраў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211226/dzeyanne-syameynaga-kaptalu-pashyrats-u-belarus-1059027726.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101545/92/1015459242_138:0:2869:2048_1920x0_80_0_0_a71a09377346ff3fd684f649cc0ab170.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сям'я, шматдзетныя сем'і, кватэра, сталіца, жыллёвае будаўніцтва
сям'я, шматдзетныя сем'і, кватэра, сталіца, жыллёвае будаўніцтва
Колькі шматдзетных сямей атрымаюць кватэры ў гэтым годзе, вызначыў Саўмін
12:16 09.02.2022 (абноўлена: 14:55 09.02.2022) У сталіцы палепшаць жыллёвыя ўмовы 1 226 шматдзетных сямей, усяго па краіне разлічваць на будаўніцтва могуць амаль 10 тысяч бацькоў.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Саўмін зацвердзіў планы па жыллёвым будаўніцтве на 2022 год, у дакуменце прапісана, колькі шматдзетных сямей сёлета будуць накіраваны на паляпшэнне жыллёвых умоў.
Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале Беларусі.
У гэтым годзе па планах 9 675 шматдзетных бацькоў змогуць разлічваць на будаўніцтва кватэры або дома.
Прычым у сталіцы накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў збіраюцца 1 226 сямей.
Разбіўка па рэгіёнах выглядае наступным чынам:
у Брэсцкай вобласці – 1 797 шматдзетных сямей;
Акрамя таго, у 2022 годзе запаветныя квадратныя метры атрымаюць яшчэ 8 334 шматдзетных – за кошт уводу жылля ў эксплуатацыю.
Больш за ўсё ў Мінскай (1 464 шматдзетныя сем'і), Брэсцкай (1 426) і Гомельскай абласцях (1 363). У сталіцы дамы здадуць для 1 280 сямей.
Усяго на фінансаванне будаўніцтва жылля для шматдзетных сёлета плануюць выдзеліць амаль 1,2 млрд беларускіх рублёў. Прычым асноўная частка сродкаў пойдзе з крэдытных рэсурсаў банкаў (891,54 млн рублёў) і льготнага крэдытавання (102,79 млн.). З уласных сродкаў шматдзетных сямей – 303,68 млн рублёў.
Акрамя таго, у пастанове прадугледжана паляпшэнне жыллёвых умоў для 442 сямей рэспублікі за кошт сацыяльных кватэр (21,56 тыс "квадратаў" увядуць у строй у гэтым годзе, з якіх 7,35 тыс прадугледжаны для дзяцей-сірот).
Нешта дастанецца і тым, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў: па планах Саўміна, 1,37 млн квадратных метраў будуць выдзелены для чаргавікоў.
Жыллёвае пытанне і новыя "квадраты"
Усяго сёлета ў Беларусі збіраюцца здаць 4,2 млн. квадратных метраў жылля. Рэкардсмен па новых кватэрах – Мінская вобласць, дзе ўвядуць у эксплуатацыю 1 млн кв м, з якіх 220 тыс аддадуць для тых, хто мае патрэбу.
Працягваюць развівацца гарады-спадарожнікі: больш за 24 тысячы квадратных метраў аддадуць мінчанам, якія жадаюць перабрацца ў блізкі да сталіцы населены пункт. У Мінску хочуць пабудаваць яшчэ 880 тыс "квадратаў", з якіх для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аддадуць 140 тысяч метраў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сямейны капітал у Беларусі: як яго атрымаць і патраціць?
Міністр архітэктуры і будаўніцтва
расказаў аб цэнах на жыллё ў Беларусі