Зменіцца да непазнавальнасці: як будзе выглядаць Нацыянальны аэрапорт

© Photo : пресс-служба Национального аэропорта МинскАрхітэктурная канцэпцыя перспектыўнага развіцця Нацыянальнага аэрапорта Мінск
Архітэктурная канцэпцыя перспектыўнага развіцця Нацыянальнага аэрапорта Мінск - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2022
Падпісацца
Галоўную паветраную гавань краіны плануюць ператварыць у транзітны авіяцыйны хаб.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Мінск і Нацыянальны аэрапорт звяжа чыгунка, а сама паветраная гавань кардынальна зменіцца. Прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта Мінск прадставіла архітэктурную канцэпцыю, распрацаваную інстытутам "Белдзяржпраект".
Праект прадугледжвае, што паветраная гавань ператворыцца ў горад-аэрапорт, дзе размесцяцца новыя пасажырскія тэрміналы і Школа авіяцыі. Акрамя таго, тэрыторыю добраўпарадкуюць паркінгамі, гасцініцай, офісамі, выставачным і гандлёвым цэнтрам.
"Для забеспячэння хуткай і зручнай лагістыкі прадугледжана чыгуначная камунікацыя паміж Мінскам і Нацыянальным аэрапортам, у тым ліку ўзвядзенне чыгуначнага тэрмінала", - адзначылі ў прэс-службе.
© Photo : пресс-служба Национального аэропорта Минск

Архітэктурная канцэпцыя перспектыўнага развіцця Нацыянальнага аэрапорта Мінск

Архітэктурная канцэпцыя перспектыўнага развіцця Нацыянальнага аэрапорта Мінск - Sputnik Беларусь
1/3

2/3

3/3

Білеты стануць танней?

Там лічаць, што абнаўленне паветранай гавані дазволіць аптымізаваць інфраструктуру аэрапорта і павысіць канкурэнцыю сярод авіяперавозчыкаў, "што ў далейшым паўплывае на зніжэнне кошту авіябілетаў".
Акрамя таго, Нацыянальны аэрапорт плануе стварыць дадатковыя ўмовы "для забеспячэння аб’ёмаў і даходнасці перавозак авіякампаній-партнёраў па ўсім спектры тарыфаў і паслуг".

Калі пачнуць рэалізацыю?

Цяпер прапрацоўваецца падрабязны план паэтапнай рэалізацыі канцэпцыі і тэрміны яго выканання.
"Мяркуецца, што рэалізацыя ўсяго праекта будзе праходзіць паслядоўна ў адпаведнасці з чэргамі будаўніцтва запланаваных аб’ектаў", – гаворыцца ў паведамленні.
Міністр транспарту і камунікацый рэспублікі Аляксей Аўраменка раней заяўляў, што Нацыянальны аэрапорт Мінск трэба ператварыць у канкурэнтаздольны транзітны авіяхаб. На яго думку, для гэтага неабходна развітая інфраструктура. Канцэпцыя разлічана для рэалізацыі ў бліжэйшай перспектыве, але дакладнай даты пакуль няма.

Мадэрнізацыя аэрапорта

Мадэрнізацыя галоўнай авіягавані Беларусі працягваецца некалькі гадоў. У траўні 2019 года была здадзена ў эксплуатацыю другая ўзлётна-пасадачная паласа.
Другая ўзлётна-пасадачная паласа даўжынёй 3,7 кіламетра і шырынёй 60 метраў мае вышэйшую катэгорыю 4F. Гэта дазваляе прымаць мінскаму аэрапорту паветраныя судны ўсіх тыпаў без абмежаванняў у складаных метэаўмовах.
Нацыянальны аэрапорт Мінск – першы міжнародны аэрапорт Беларусі, які мае міжнародныя сертыфікаты ISO 9001. Палёты выконваюцца па дзесятках напрамкаў. Аб’ект быў здадзены ў эксплуатацыю ў ліпені 1983 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Дамінікана - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2022
Беларусь і Дамінікана абмяркоўваюць бязвіз: калі паляцім?
Чытайце таксама:
Азербайджан мяняе правілы ўезду для беларусаў - "Белавія" прапануе зніжкі
"Аэрафлот" можа вясной запусціць прамы рэйс з Екацярынбурга ў Мінск
Упершыню за дзесяць гадоў пачнуць лятаць самалёты з Гродна ў Маскву
"Белавія" адмяніла запуск новага рэйса ў ААЭ
Авіякампанія "Азімут" будзе лятаць з Калугі ў Мінск
Стужка навiн
0