https://bel.sputnik.by/20220212/pamerla-zorka-tskhaga-dona-znada-kryenka-1060311461.html
Памерла зорка "Ціхага Дона" Зінаіда Кірыенка
Памерла зорка "Ціхага Дона" Зінаіда Кірыенка
Sputnik Беларусь
Раней народная артыстка была шпіталізавана з каронавірусам, у яе дыягнаставалі штам "амікрон". 12.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-12T12:21+0300
2022-02-12T12:21+0300
2022-02-12T12:21+0300
кіно
актрыса
каронавірус covid-19
амікрон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0c/1060310293_0:215:2877:1833_1920x0_80_0_0_934855b7eb7486077158b139a118772b.jpg
МІНСК, 12 лют - Sputnik. Памерла савецкая актрыса, Народная артыстка РСФСР Зінаіда Кірыенка, пра гэта паведаміў намеснік старшыні Саюза кінематаграфістаў Расіі Клім Лаўрэнцьеў.Артыстцы было 88 гадоў.На мінулым тыдні стала вядома, што Кірыенка шпіталізавана з каронавірусам. Актрыса знаходзілася дома, калі ёй рэзка стала дрэнна, яна нават страціла прытомнасць. Пасля таго, як яе даставілі ў бальніцу, медыкі дыягнаставалі ў Кірыенкі "амікрон". Стан зоркі савецкага экрана ацэньваўся як цяжкі.Зінаіда Кірыенка нарадзілася ў Махачкале, адкуль падчас Вялікай Айчыннай вайны сям'я эвакуіравалася ў Дэрбент.У 1958 годзе яна скончыла ВДІК, затым працавала ў Маскоўскім драматычным тэатры імя А. С. Пушкіна, Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай. Больш за трыццаць гадоў грала ў Тэатры-студыі кінаакцёра.Самыя яе яркія ролі ў фільмах – "Паэма пра мора", "Лёс чалавека", "Сарака-зладзейка", "Казакі", "Каханне зямное", "Два капітаны", "Лёс".Усесаюзную вядомасць Кірыенка атрымала пасля выканання ролі Наталлі ў фільме Сяргея Герасімава "Ціхі Дон". Усяго на яе рахунку больш за 30 кінакарцін і серыялаў.Актрысе ўстаноўлена зорка на Зорнай алеі кінаакцёраў у Анапе. У верасні мінулага года ў якасці ганаровага госця яна пабывала на конкурсе кароткаметражных фільмаў у Благавешчанску, дзе атрымала прыз мэра за выдатны ўклад у прафесію.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0c/1060310293_74:0:2803:2047_1920x0_80_0_0_54b82d48599b4e71be7bd8f5464900ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кіно, актрыса, каронавірус covid-19, амікрон
кіно, актрыса, каронавірус covid-19, амікрон
Памерла зорка "Ціхага Дона" Зінаіда Кірыенка
Раней народная артыстка была шпіталізавана з каронавірусам, у яе дыягнаставалі штам "амікрон".
МІНСК, 12 лют - Sputnik. Памерла савецкая актрыса, Народная артыстка РСФСР Зінаіда Кірыенка, пра гэта паведаміў намеснік старшыні Саюза кінематаграфістаў Расіі Клім Лаўрэнцьеў.
На мінулым тыдні стала вядома, што Кірыенка шпіталізавана з каронавірусам. Актрыса знаходзілася дома, калі ёй рэзка стала дрэнна, яна нават страціла прытомнасць. Пасля таго, як яе даставілі ў бальніцу, медыкі дыягнаставалі ў Кірыенкі "амікрон". Стан зоркі савецкага экрана ацэньваўся як цяжкі.
Зінаіда Кірыенка нарадзілася ў Махачкале, адкуль падчас Вялікай Айчыннай вайны сям'я эвакуіравалася ў Дэрбент.
У 1958 годзе яна скончыла ВДІК, затым працавала ў Маскоўскім драматычным тэатры імя А. С. Пушкіна, Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай. Больш за трыццаць гадоў грала ў Тэатры-студыі кінаакцёра.
Самыя яе яркія ролі ў фільмах – "Паэма пра мора", "Лёс чалавека", "Сарака-зладзейка", "Казакі", "Каханне зямное", "Два капітаны", "Лёс".
Усесаюзную вядомасць Кірыенка атрымала пасля выканання ролі Наталлі ў фільме Сяргея Герасімава "Ціхі Дон". Усяго на яе рахунку больш за 30 кінакарцін і серыялаў.
Актрысе ўстаноўлена зорка на Зорнай алеі кінаакцёраў у Анапе. У верасні мінулага года ў якасці ганаровага госця яна пабывала на конкурсе кароткаметражных фільмаў у Благавешчанску, дзе атрымала прыз мэра за выдатны ўклад у прафесію.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Памёр савецкі і расійскі акцёр
Леанід КураўлёўПамёр паэт і перакладчык Анатоль Найман
Памёр былы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Беларусі Малафееў