https://bel.sputnik.by/20220215/belarusy-pravall-estafetu-na-almpyadze--kta-1060383709.html
Беларусы правалілі эстафету на Алімпіядзе ў Кітаі
Беларусы правалілі эстафету на Алімпіядзе ў Кітаі
Sputnik Беларусь
Айчынныя біятланісты доўга ішлі ў тройцы лідэраў, аднак на адным з этапаў здарыўся пераломны момант: Максім Варабей пяць разоў прамахнуўся на "стойцы" і пайшоў... 15.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-15T12:20+0300
2022-02-15T12:20+0300
2023-07-27T13:57+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
біятлон
эстафета
кітай
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060383433_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_394376c59530c4c251f578f0d162f6a6.jpg
МІНСК, 15 лют - Sputnik. Мужчынская зборная Беларусі па біятлоне фінішавала на восьмай пазіцыі алімпійскай эстафеты ў Пекіне, паведамляе Sputnik.Выйграла гонку каманда Нарвегіі, другой прыйшла да фінішу Францыя, трэцяй - Расія. Беларусы адсталі ад пераможцаў на 1 хвіліну 59 секунд.У беларускай камандзе першым на дыстанцыю пайшоў Мікіта Лобастаў. Ён другім перадаў эстафету Дзмітрыю Лазоўскаму, той у сваю чаргу трэцім перадаў Максіму Вераб'ю.Першую стральбу Варабей адпрацаваў чыста, аднак на "стойцы" прамахнуўся пяць разоў і пайшоў на два штрафныя кругі, разгубіўшы перавагу. Сваю эстафету ён перадаваў Смольскаму на 10-м месцы - Антон змог адыграць дзве пазіцыі.Зборная Расіі, якая практычна ўсе этапы ішла на першым месцы, на апошняй стральбе пазбавілася ўсіх шанцаў на золата: расіянін з беларускімі каранямі Эдуард Латыпаў прамахнуўся пяць разоў, аднак здолеў прыйсці да фінішу трэцім.Нагадаем, сённяшнюю эстафету арганізатары перанеслі на пару гадзін з-за моцнага марозу. Заўтра ў 10.45 па беларускім часе адбудзецца жаночая эстафета. Пачынаць гонку будзе Ірына Лешчанка (яна ж Крыўко), на другім этапе эстафету прыме Дынара Алімбекава, пасля яе на дыстанцыю адправіцца Алена Кручынкіна, а завяршаць спаборніцтвы ад Беларусі будзе Ганна Сола. Беларуская каманда заяўлена на эстафету пад шостым нумарам.Чатыры гады таму на Гульнях у паўднёвакарэйскім Пхенчхане беларускі сталі алімпійскімі чэмпіёнкамі. Тады ва ўмовах моцнага ветру Скардзіна, Крыўко, Алімбекава і Домрачава здолелі абысці найбліжэйшых праследавацельніц, каманду Швецыі, на 10 секунд.Якія гонкі засталіся ў беларусаў?Акрамя жаночай эстафеты, якая пройдзе 16 лютага, у беларусаў будуць яшчэ дзве гонкі ў біятлоне - мас-старты ў мужчын (18 лютага) і жанчын (19 лютага).Цяпер у скарбонцы айчынных біятланістаў адзін медаль - "серабро" ў індывідуальнай гонцы заваяваў біятланіст Антон Смольскі. У спрынце спартсмен стаў 10-м, у пасьюце - 14-м.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220208/anton-smolsk-zavayava-syarebrany-medal-u-ndyvdualnay-gontsy-1060162563.html
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060383433_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_54fef400694d02432c0b6e856448be59.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, біятлон, эстафета, кітай
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, біятлон, эстафета, кітай
Беларусы правалілі эстафету на Алімпіядзе ў Кітаі
12:20 15.02.2022 (абноўлена: 13:57 27.07.2023) Айчынныя біятланісты доўга ішлі ў тройцы лідэраў, аднак на адным з этапаў здарыўся пераломны момант: Максім Варабей пяць разоў прамахнуўся на "стойцы" і пайшоў на два штрафныя кругі.
МІНСК, 15 лют - Sputnik. Мужчынская зборная Беларусі па біятлоне фінішавала на восьмай пазіцыі алімпійскай эстафеты ў Пекіне, паведамляе Sputnik.
Выйграла гонку каманда Нарвегіі, другой прыйшла да фінішу Францыя, трэцяй - Расія. Беларусы адсталі ад пераможцаў на 1 хвіліну 59 секунд.
У беларускай камандзе першым на дыстанцыю пайшоў Мікіта Лобастаў. Ён другім перадаў эстафету Дзмітрыю Лазоўскаму, той у сваю чаргу трэцім перадаў Максіму Вераб'ю.
Першую стральбу Варабей адпрацаваў чыста, аднак на "стойцы" прамахнуўся пяць разоў і пайшоў на два штрафныя кругі, разгубіўшы перавагу. Сваю эстафету ён перадаваў Смольскаму на 10-м месцы - Антон змог адыграць дзве пазіцыі.
Зборная Расіі, якая практычна ўсе этапы ішла на першым месцы, на апошняй стральбе пазбавілася ўсіх шанцаў на золата: расіянін з беларускімі каранямі Эдуард Латыпаў прамахнуўся пяць разоў, аднак здолеў прыйсці да фінішу трэцім.
Нагадаем, сённяшнюю эстафету арганізатары перанеслі на пару гадзін з-за моцнага марозу.
Заўтра ў 10.45 па беларускім часе адбудзецца жаночая эстафета.
Пачынаць гонку будзе Ірына Лешчанка (яна ж Крыўко), на другім этапе эстафету прыме Дынара Алімбекава, пасля яе на дыстанцыю адправіцца Алена Кручынкіна, а завяршаць спаборніцтвы ад Беларусі будзе Ганна Сола. Беларуская каманда заяўлена на эстафету пад шостым нумарам.
Чатыры гады таму на Гульнях у паўднёвакарэйскім Пхенчхане беларускі сталі алімпійскімі чэмпіёнкамі. Тады ва ўмовах моцнага ветру Скардзіна, Крыўко, Алімбекава і Домрачава здолелі абысці найбліжэйшых праследавацельніц, каманду Швецыі, на 10 секунд.
Якія гонкі засталіся ў беларусаў?
Акрамя жаночай эстафеты, якая пройдзе 16 лютага, у беларусаў будуць яшчэ дзве гонкі ў біятлоне - мас-старты ў мужчын (18 лютага) і жанчын (19 лютага).
Цяпер у скарбонцы айчынных біятланістаў адзін медаль - "серабро" ў індывідуальнай гонцы заваяваў біятланіст Антон Смольскі. У спрынце спартсмен стаў 10-м, у пасьюце - 14-м.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь У Беларусі другі
медаль на Алімпіядзе - у фрыстайле
Мужчынская гонка праследвання: бронза - у расіяніна, Смольскі па-за топ-10
Крыху не хапіла:
біятланістка Ганна Сола спынілася за крок ад медаля