https://bel.sputnik.by/20220216/alternatyva-egptu-turaperatar-arganzue-chartary-z-mnska--ardanyu-1060405925.html
Альтэрнатыва Егіпту: тураператар арганізуе чартары з Мінска ў Іарданію
Альтэрнатыва Егіпту: тураператар арганізуе чартары з Мінска ў Іарданію
Sputnik Беларусь
Ва ўмовах закрытага неба выбар месца для адпачынку да наступлення лета ў беларусаў яшчэ больш абмежаваны, асабліва калі размова ідзе аб прамым пералёце і... 16.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-16T08:57+0300
2022-02-16T08:57+0300
2022-02-16T08:57+0300
егіпет
мінск
іарданія
турызм
турызм і адпачынак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060404397_0:296:3104:2042_1920x0_80_0_0_5b3580469f5ad2a314f7e22aa3f1a022.jpg
Беларускі тураператар пасля паспяховай чартэрнай праграмы восенню з красавіка зноў запускае турпрадукт з прамымі рэйсамі ў Іарданію.Карэспандэнт Sputnik Мікалай Міхнавец даведаўся пра цэны і некаторыя падрабязнасці адносна адпачынку ў гэтай краіне. Як правіла, турысты выбіраюць камбінаваную праграму з начлегам у пустыні і экскурсіяй у старажытны горад.Калі адпачываць у Іарданіі?Цяпер трапіць у Іарданію з Мінска можна праз Стамбул і толькі ў Аман – сталіцу краіны. Чартар будзе дастаўляць турыстаў у Акабу – адразу ў турыстычны рэгіён.Праграма складзена з улікам таго, што самы спрыяльны час для наведвання Іарданіі – вясна і восень.Усяго запланавана сем рэйсаў (з 2 красавіка да 4 чэрвеня). Затым турыстычная кампанія зробіць перапынак з-за спякоты, якая ахоплівае Іарданію летам, і адновіць палёты восенню.Як распавяла Sputnik прадстаўнік тураператара Вольга, восенню 2021 года яны выканалі палётную праграму, "самалёты добра запаўняліся", кірунак быў запатрабаваны, і турысты засталіся задаволеныя.Цэны на адпачынак у ІарданііЭкскурсійны тур прадугледжвае дзевяць начэй, з якіх пяць прыйдзецца на Чырвонае мора, адзін начлег – у пустыні ў "кабінах" з відам на зоркі, затым у праграме значыцца паездка ў старажытны горад, а астатні час вандроўнікі правядуць на Мёртвым моры.Самы бюджэтны варыянт на дваіх без харчавання ў зусім простым атэлі на Чырвоным моры будзе каштаваць 1200$ на дваіх (+30$ за ПЦР-тэст па прылёце на чалавека). Экскурсійны тур з гасцініцамі 4*-5* каштуе 2200$, а адпачынак сям’і з маленькім дзіцем пры тых жа ўмовах абыдзецца ў 2850$.Менеджэр кампаніі распавяла, што ў Іарданіі лепш браць не "ўсё ўключана". Такога сэрвісу як у Турцыі ці Егіпце там няма. Максімум лепш заказваць сняданак-абед-вячэру (і даплачваць за напоі) і толькі на Мёртвым моры. На Чырвоным знайсці кавярні прасцей, таму аптымальны варыянт – "паўпансіён". Начлег у пустыні прадугледжвае вячэру (у бедуінскім стылі) і сняданак: у панарамныя "нумары" турысты прыбываюць у другой палове дня.ПЦР нават для вакцынаваныхЯк водзіцца, ва ўмовах пандэміі нельга не ўлічваць умовы ўезду ў краіну.Ёсць традыцыйны адмоўны ПЦР, зроблены не пазней, чым за 72 гадзіны да прыбыцця (дзецям да 5 гадоў не трэба). Аднак па прылёце ў Іарданію турысты павінны здаць яшчэ адзін тэст, аплаціўшы яго яшчэ да вылету (30$). І наяўнасць прышчэпкі ад каронавіруса не пазбавіць ад неабходнасці праходзіць дадзеную працэдуру.Па словах прадстаўніка тураператара, улады Іарданіі заяўлялі аб магчымых зменах у правілах уезду, але калі гэта адбудзецца, пакуль невядома.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220209/belarus--damnkana-abmyarkovayuts-byazvz-kal-palyatsm-1060174119.html
егіпет
мінск
іарданія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060404397_301:0:3032:2048_1920x0_80_0_0_1b75ed23a852ff8e6f60403333c2b5a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
егіпет, мінск, іарданія, турызм, турызм і адпачынак
егіпет, мінск, іарданія, турызм, турызм і адпачынак
Альтэрнатыва Егіпту: тураператар арганізуе чартары з Мінска ў Іарданію
Ва ўмовах закрытага неба выбар месца для адпачынку да наступлення лета ў беларусаў яшчэ больш абмежаваны, асабліва калі размова ідзе аб прамым пералёце і прымальных цэнах.
Беларускі тураператар пасля паспяховай чартэрнай праграмы восенню з красавіка зноў запускае турпрадукт з прамымі рэйсамі ў Іарданію.
Карэспандэнт Sputnik Мікалай Міхнавец даведаўся пра цэны і некаторыя падрабязнасці адносна адпачынку ў гэтай краіне. Як правіла, турысты выбіраюць камбінаваную праграму з начлегам у пустыні і экскурсіяй у старажытны горад.
Калі адпачываць у Іарданіі?
Цяпер трапіць у Іарданію з Мінска можна праз Стамбул і толькі ў Аман – сталіцу краіны. Чартар будзе дастаўляць турыстаў у Акабу – адразу ў турыстычны рэгіён.
Праграма складзена з улікам таго, што самы спрыяльны час для наведвання Іарданіі – вясна і восень.
Усяго запланавана сем рэйсаў (з 2 красавіка да 4 чэрвеня). Затым турыстычная кампанія зробіць перапынак з-за спякоты, якая ахоплівае Іарданію летам, і адновіць палёты восенню.
Як распавяла Sputnik прадстаўнік тураператара Вольга, восенню 2021 года яны выканалі палётную праграму, "самалёты добра запаўняліся", кірунак быў запатрабаваны, і турысты засталіся задаволеныя.
"Але трэба папярэджваць аб асаблівасцях гэтай краіны. Гэта не адпачынак у Турцыі і Егіпце па сістэме "ўсё ўключана". Іарданія – аўтэнтычная, цікавая. Тут лепш ездзіць на экскурсіі, ёсць што паглядзець. Турыстамі краіна не распешчана. Добрая альтэрнатыва для тых, каму надакучылі Турцыя і Егіпет", - адзначыла спецыяліст.
Цэны на адпачынак у Іарданіі
Экскурсійны тур прадугледжвае дзевяць начэй, з якіх пяць прыйдзецца на Чырвонае мора, адзін начлег – у пустыні ў "кабінах" з відам на зоркі, затым у праграме значыцца паездка ў старажытны горад, а астатні час вандроўнікі правядуць на Мёртвым моры.
Самы бюджэтны варыянт на дваіх без харчавання ў зусім простым атэлі на Чырвоным моры будзе каштаваць 1200$ на дваіх (+30$ за ПЦР-тэст па прылёце на чалавека). Экскурсійны тур з гасцініцамі 4*-5* каштуе 2200$, а адпачынак сям’і з маленькім дзіцем пры тых жа ўмовах абыдзецца ў 2850$.
Менеджэр кампаніі распавяла, што ў Іарданіі лепш браць не "ўсё ўключана". Такога сэрвісу як у Турцыі ці Егіпце там няма. Максімум лепш заказваць сняданак-абед-вячэру (і даплачваць за напоі) і толькі на Мёртвым моры. На Чырвоным знайсці кавярні прасцей, таму аптымальны варыянт – "паўпансіён". Начлег у пустыні прадугледжвае вячэру (у бедуінскім стылі) і сняданак: у панарамныя "нумары" турысты прыбываюць у другой палове дня.
ПЦР нават для вакцынаваных
Як водзіцца, ва ўмовах пандэміі нельга не ўлічваць умовы ўезду ў краіну.
Ёсць традыцыйны адмоўны ПЦР, зроблены не пазней, чым за 72 гадзіны да прыбыцця (дзецям да 5 гадоў не трэба). Аднак па прылёце ў Іарданію турысты павінны здаць яшчэ адзін тэст, аплаціўшы яго яшчэ да вылету (30$). І наяўнасць прышчэпкі ад каронавіруса не пазбавіць ад неабходнасці праходзіць дадзеную працэдуру.
Па словах прадстаўніка тураператара, улады Іарданіі заяўлялі аб магчымых зменах у правілах уезду, але калі гэта адбудзецца, пакуль невядома.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Егіпет абнавіў правілы ўезду ў краіну для турыстаў: што трэба ведаць беларусам
Атэстацыя гідаў і не толькі: дэпутаты
прынялі законапраект аб турызме