https://bel.sputnik.by/20220218/zmyanlsya-pravly-pastuplennya--ltse-1060498517.html
Змяніліся правілы паступлення ў ліцэі
Змяніліся правілы паступлення ў ліцэі
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады пастаянна мяняюць правілы паступлення ва ўстановы адукацыі і бягучы год не стаў выключэннем. У навацыях пры паступленні разбіраўся Sputnik. 18.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-18T09:59+0300
2022-02-18T09:59+0300
2023-07-26T17:55+0300
ліцэй
адукацыя
нацыянальны экзамен
уступная кампанія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/82/1044898249_0:177:3012:1871_1920x0_80_0_0_174c382c20fb294523c406181f943dfc.jpg
МІНСК, 18 лют - Sputnik. Цяпер усе ўступныя экзамены праходзяць у адзін час, а значыць, у школьнікаў будзе толькі адна спроба стаць ліцэістам, патлумачыла адну са змен дырэктар ліцэя БДУ Ганна Чубарава.Паводле яе слоў, гэта адна з прынцыповых змен, якая зроблена ў правілах паступлення ў ліцэі. У ліцэй БДУ, напрыклад, раней можна было паступаць у маі, а ў іншыя ліцэі ў чэрвені-ліпені.Цяпер так зрабіць не атрымаецца з-за адначасовых экзаменаў ва ўсе ліцэі, але застанецца шанец патрапіць у ліцэй у выпадку аб'яўлення дадатковага набору. Ганна Чабарава адзначыла, што пры паступленні ў Ліцэй БДУ памяняецца і спецыфіка экзаменаў."Школьнікі, паступаючы да нас, здавалі два пісьмовыя экзамаены ў залежнасці ад профілю. Іх 11. Заданні складаў БДУ. Гэта маглі быць тэсты, задачы, адкрытыя пытанні", - сказала яна.Цяпер прынята рашэнне, што гэтыя заданні будзе рыхтаваць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, таму абсалютна незразумела, што чакае будучых ліцэістаў на іспытах."Спецыфікацыі да іх няма. У РІКВ нам паведамілі: заданні плануюцца падобнымі з ЦТ і алімпіяднымі. Паабяцалі, што ўся інфармацыя з'явіцца ў пачатку сакавіка", - расказала дырэктар.Таксама трэба здаваць экзамены на адзнаку не ніжэй за 6 балаў, інакш да наступнага этапу праверкі ведаў школьніка ўжо не дапусцяць.Раней можна было паступіць, набраўшы неабходную агульную суму балаў, нейкі экзамен здаць лепей, а нейкі горш. Цяпер так зрабіць не атрымаецца.Дарэчы, без экзаменаў ліцэістам сёлета можа стаць любы школьнік, трэба атрымаць дыплом рэспубліканскай алімпіяды на завяршальным этапе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/82/1044898249_142:0:2871:2047_1920x0_80_0_0_6ca407fda8aef0a6bc0b506ba3c905ef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ліцэй, адукацыя, нацыянальны экзамен, уступная кампанія
ліцэй, адукацыя, нацыянальны экзамен, уступная кампанія
Змяніліся правілы паступлення ў ліцэі
09:59 18.02.2022 (абноўлена: 17:55 26.07.2023) Беларускія ўлады пастаянна мяняюць правілы паступлення ва ўстановы адукацыі і бягучы год не стаў выключэннем. У навацыях пры паступленні разбіраўся Sputnik.
МІНСК, 18 лют - Sputnik. Цяпер усе ўступныя экзамены праходзяць у адзін час, а значыць, у школьнікаў будзе толькі адна спроба стаць ліцэістам, патлумачыла адну са змен дырэктар ліцэя БДУ Ганна Чубарава.
Паводле яе слоў, гэта адна з прынцыповых змен, якая зроблена ў правілах паступлення ў ліцэі. У ліцэй БДУ, напрыклад, раней можна было паступаць у маі, а ў іншыя ліцэі ў чэрвені-ліпені.
"І атрымлівалася, што той, хто не прайшоў па конкурсе да нас, мог пазней паспрабаваць сілы ў іншых", - дадала дырэктар ліцэя БДУ.
Цяпер так зрабіць не атрымаецца з-за адначасовых экзаменаў ва ўсе ліцэі, але застанецца шанец патрапіць у ліцэй у выпадку аб'яўлення дадатковага набору. Ганна Чабарава адзначыла, што пры паступленні ў Ліцэй БДУ памяняецца і спецыфіка экзаменаў.
"Школьнікі, паступаючы да нас, здавалі два пісьмовыя экзамаены ў залежнасці ад профілю. Іх 11. Заданні складаў БДУ. Гэта маглі быць тэсты, задачы, адкрытыя пытанні", - сказала яна.
Цяпер прынята рашэнне, што гэтыя заданні будзе рыхтаваць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, таму абсалютна незразумела, што чакае будучых ліцэістаў на іспытах.
"Спецыфікацыі да іх няма. У РІКВ нам паведамілі: заданні плануюцца падобнымі з ЦТ і алімпіяднымі. Паабяцалі, што ўся інфармацыя з'явіцца ў пачатку сакавіка", - расказала дырэктар.
Таксама трэба здаваць экзамены на адзнаку не ніжэй за 6 балаў, інакш да наступнага этапу праверкі ведаў школьніка ўжо не дапусцяць.
Раней можна было паступіць, набраўшы неабходную агульную суму балаў, нейкі экзамен здаць лепей, а нейкі горш. Цяпер так зрабіць не атрымаецца.
"Тым, хто не прайшоў адбор у нас, мы будзем выдаваць выпіску з пратакола пасяджэння прыёмнай камісіі. З гэтым дакументам юнакі і дзяўчаты змогуць паўдзельнічаць у магчымым дадатковым наборы ў іншыя ліцэі", - цытуе Ганну Чабарову агенцтва "Мінск-Навіны".
Дарэчы, без экзаменаў ліцэістам сёлета можа стаць любы школьнік, трэба атрымаць дыплом рэспубліканскай алімпіяды на завяршальным этапе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Не ў школах: высветлілася, дзе пройдуць
выпускныя экзаменыЧаму нельга
кінуць вучобу пасля 9-га класа, растлумачылі ў міністэрстве адукацыі
Навучальны год у школах будзе заканчвацца 31 жніўня