https://bel.sputnik.by/20220219/belarus-pabudue-svoy-port-pad-sankt-petsyarburgam-1060533880.html
Беларусь пабудуе свой порт пад Санкт-Пецярбургам
Беларусь пабудуе свой порт пад Санкт-Пецярбургам
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь не вернецца ва Украіну і Літву, а краіна ўсё роўна выстаіць ва ўмовах санкцый. 19.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-19T09:30+0300
2022-02-19T09:30+0300
2022-02-19T09:30+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
порт
санкт-пецярбург
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/1b/1046753759_0:100:3001:1788_1920x0_80_0_0_7097d121ef496e3859f9333a1c0d275c.jpg
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Беларусь пачне будаўніцтва пад Санкт-Пецярбургам порта для перавалкі грузаў.Як сказаў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі з расійскім калегам у Крамлі, адпаведныя распараджэнні аддаў Уладзімір Пуцін у час перагавораў.Ён сказаў, што звярнуўся з просьбай да расійскага лідэра, каб РФ дапамагла аператыўна вырашыць пытанне аб будаўніцтве порта."Прэзідэнт Расіі аддаў распараджэнне. Я яго папрасіў, каб дапамаглі нам расіяне, не было цяганіны, бюракратыі", - адзначыў Лукашэнка.Паводле яго слоў, справа зусім не ў фінансах. "Каб мы на радзіме, пад Ленінградам, пад Пітэрам, маглі пабудаваць свой порт і перавальваць мільёны тон грузаў там", - сказаў прэзідэнт Беларусі.Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь не вернецца ва Украіну і Літву ў выпадку сыходу."Калі мы ўжо пойдзем з Украіны, Літвы, якая на 30 працэнтаў фарміравала свой бюджэт за кошт нашага транзіту, мы туды не вернемся", - падкрэсліў ён.Лукашэнка дадаў, што рэспубліка ў любым выпадку выстаіць у санкцыйным ціску Захаду.Пуцін аб санкцыяхПрэзідэнт Расіі, у сваю чаргу, заявіў аб тым, што заходнія краіны не спыняць санкцыйны націск на Маскву і Мінск. Па словах Пуціна, яны знойдуць падставу для ўвядзення абмежавальных мер.Перавалка грузаў праз РФРаней Мiнск і Масква падпісалі дамову аб экспарце беларускіх нафтапрадуктаў праз парты РФ.У дакуменце ўказана, што ў 2021-2023 гадах Мінск ажыццявіць перавалку больш за 9,8 мільёна тон грузаў праз марскія парты Расіі. Размова ідзе аб такіх грузах, як мазут, бензін і масла.Вясной 2021 года бакі пачалі абмяркоўваць пытанне аб будаўніцтве тэрмінала для транзіту беларускіх угнаенняў. Тады ў Расморрэчфлоце адзначылі, што канчатковае месца будаўніцтва не абрана, але гэта можа быць Усць-Луга.Cпыненне транзітуЛітва з 1 лютага анулявала дамову аб транзіце беларускіх удабрэнняў пасля таго, як у пачатку снежня 2021 года ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да "Беларуськалія". Аб блакіроўцы транзіту заявіла таксама Латвія і Эстонія, а нарвежская кампанія Yara скасавала кантракт з беларускім горназдабыўным гігантам.Беларусь у сваю чаргу ўвяла меры ў адказ у дачыненні да Вільнюса і забараніла транзіт літоўскіх нафтапрадуктаў і ўдабрэнняў чыгуначным транспартам па сваёй тэрыторыі.На фоне забароны транзіту Літвой пастаўкі беларускіх удабрэнняў праз сваю тэрыторыю забараніла і Украіна. Часовае эмбарга ўведзена з 16 лютага 2022 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/1b/1046753759_117:0:2672:1916_1920x0_80_0_0_3889084863f30184869e240d8c3b3447.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, порт, санкт-пецярбург
саюзная дзяржава, порт, санкт-пецярбург
Беларусь пабудуе свой порт пад Санкт-Пецярбургам
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь не вернецца ва Украіну і Літву, а краіна ўсё роўна выстаіць ва ўмовах санкцый.
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Беларусь пачне будаўніцтва пад Санкт-Пецярбургам порта для перавалкі грузаў.
Як сказаў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі з расійскім калегам у Крамлі, адпаведныя распараджэнні аддаў Уладзімір Пуцін у час перагавораў.
"Нам патрэбен порт. У парушэнне міжнародных пагадненняў нам закрылі тыя дарогі і шляхі ў парты, дзе мы працавалі", - заявіў Лукашэнка.
Ён сказаў, што звярнуўся з просьбай да расійскага лідэра, каб РФ дапамагла аператыўна вырашыць пытанне аб будаўніцтве порта.
"Прэзідэнт Расіі аддаў распараджэнне. Я яго папрасіў, каб дапамаглі нам расіяне, не было цяганіны, бюракратыі", - адзначыў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, справа зусім не ў фінансах. "Каб мы на радзіме, пад Ленінградам, пад Пітэрам, маглі пабудаваць свой порт і перавальваць мільёны тон грузаў там", - сказаў прэзідэнт Беларусі.
Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь не вернецца ва Украіну і Літву ў выпадку сыходу.
"Калі мы ўжо пойдзем з Украіны, Літвы, якая на 30 працэнтаў фарміравала свой бюджэт за кошт нашага транзіту, мы туды не вернемся", - падкрэсліў ён.
Лукашэнка дадаў, што рэспубліка ў любым выпадку выстаіць у санкцыйным ціску Захаду.
Прэзідэнт Расіі, у сваю чаргу, заявіў аб тым, што заходнія краіны не спыняць санкцыйны націск на Маскву і Мінск. Па словах Пуціна, яны знойдуць падставу для ўвядзення абмежавальных мер.
"Ёсць нейкая нагода сёння, дапусцім, звязаная з падзеямі ва Украіне, ці няма такой нагоды - яна будзе знойдзена, таму што мэта ў іншым, мэта - затармазіць развіццё, у гэтым выпадку - Расіі і Беларусі", - дадаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Раней Мiнск і Масква падпісалі дамову аб экспарце беларускіх нафтапрадуктаў праз парты РФ.
У дакуменце ўказана, што ў 2021-2023 гадах Мінск ажыццявіць перавалку больш за 9,8 мільёна тон грузаў праз марскія парты Расіі. Размова ідзе аб такіх грузах, як мазут, бензін і масла.
Вясной 2021 года бакі пачалі абмяркоўваць пытанне аб будаўніцтве тэрмінала для транзіту беларускіх угнаенняў. Тады ў Расморрэчфлоце адзначылі, што канчатковае месца будаўніцтва не абрана, але гэта можа быць Усць-Луга.
Літва з 1 лютага анулявала дамову аб транзіце беларускіх удабрэнняў пасля таго, як у пачатку снежня 2021 года ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да "Беларуськалія". Аб блакіроўцы транзіту заявіла таксама Латвія і Эстонія, а нарвежская кампанія Yara скасавала кантракт з беларускім горназдабыўным гігантам.
Беларусь у сваю чаргу ўвяла меры ў адказ у дачыненні да Вільнюса і забараніла транзіт літоўскіх нафтапрадуктаў і ўдабрэнняў чыгуначным транспартам па сваёй тэрыторыі.
На фоне забароны транзіту Літвой пастаўкі беларускіх удабрэнняў праз сваю тэрыторыю забараніла і Украіна. Часовае эмбарга ўведзена з 16 лютага 2022 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь РФ і Беларусь рушылі наперад у будаўніцтве Саюзнай дзяржавы - Пуцін