https://bel.sputnik.by/20220219/nata-gatova-dats-garanty-shto-ne-yalyae-pagrozy-dlya-ras--dzhonsan-1060551784.html
НАТА гатова даць гарантыі, што не ўяўляе пагрозы для Расіі – Джонсан
НАТА гатова даць гарантыі, што не ўяўляе пагрозы для Расіі – Джонсан
Sputnik Беларусь
Брытанскі прэм’ер нагадаў, што войскі альянсу былі перакінуты ва Усходнюю Еўропу толькі ў 2017 годзе, каб гарантаваць бяспеку Польшчы і балтыйскім краінам... 19.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-19T17:50+0300
2022-02-19T17:50+0300
2022-02-19T17:52+0300
вялікабрытанія
ната
барыс джонсан
прэм'ер
еўропа
бяспека
польшча
усходняя еўропа
альянс
войска
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/17/1056668967_0:202:3072:1930_1920x0_80_0_0_86aa54903a2f348e44ae28b2ec40d49f.jpg
МІНСК, 19 лют – Sputnik. НАТА гатова даць асабістыя гарантыі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, што не ўяўляе пагрозы для краіны, заявіў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, выступаючы ў суботу на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.Ён заўважыў, што краіны НАТА не адпраўлялі свае войскі на ўсход ад Германіі да таго, "як Расія ў 2014 годзе першы раз уварвалася ва Украіну". Паводле яго слоў, толькі ў 2017 годзе невялікая армія Паўночнаатлантычнага альянсу была перакінута ў Польшчу і балтыйскія краіны "для забеспячэння іх бяспекі". Брытанскі прэм’ер праінфармаваў, што колькасць гэтых войск складае менш за 5 тысяч чалавек і не ўяўляе значнай пагрозы для Расіі.Барыс Джонсан дадаў, што апошнім часам натаўскі кантынгент быў павялічаны як у Польшчы, так і Літве, Латвіі і Эстоніі, аднак гэта па-ранейшаму не нясе ніякіх пагроз для Расіі.Украіна застанецца без НАТА?Канцлер ФРГ Олаф Шольц, выступаючы на канферэнцыі ў Мюнхене, у сваю чаргу пракаменціраваў магчымае ўступленне Украіны ў НАТА. Паводле яго слоў, пакуль гэтае пытанне не стаіць у парадку дня.Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў хоча ўжо ў 2022 годзе дабіцца разумення канкрэтных тэрмінаў уступлення ў альянс. Цяпер краіна мае статус партнёра НАТА з пашыранымі магчымасцямі. У чэрвені 2021 года на саміце НАТА ўдзельнікі заявілі, што Украіна і Грузія ў будучыні змогуць стаць членамі альянсу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
вялікабрытанія
еўропа
польшча
усходняя еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/17/1056668967_130:0:2861:2048_1920x0_80_0_0_69de0cd237497469ee593d0f2ca2996e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вялікабрытанія, ната, барыс джонсан, прэм'ер, еўропа, бяспека, польшча, усходняя еўропа, альянс, войска, у свеце
вялікабрытанія, ната, барыс джонсан, прэм'ер, еўропа, бяспека, польшча, усходняя еўропа, альянс, войска, у свеце
НАТА гатова даць гарантыі, што не ўяўляе пагрозы для Расіі – Джонсан
17:50 19.02.2022 (абноўлена: 17:52 19.02.2022) Брытанскі прэм’ер нагадаў, што войскі альянсу былі перакінуты ва Усходнюю Еўропу толькі ў 2017 годзе, каб гарантаваць бяспеку Польшчы і балтыйскім краінам, аднак яны ніякім чынам не пагражаюць Расіі.
МІНСК, 19 лют – Sputnik. НАТА гатова даць асабістыя гарантыі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, што не ўяўляе пагрозы для краіны, заявіў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан, выступаючы ў суботу на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
"НАТА – мірны і абарончы альянс. І мы гатовы працаваць з прэзідэнтам Пуціным, каб прадэманстраваць гэты пункт гледжання, і даць яму гарантыі, у якіх ён мае патрэбу", - адзначыў Барыс Джонсан.
Ён заўважыў, што краіны НАТА не адпраўлялі свае войскі на ўсход ад Германіі да таго, "як Расія ў 2014 годзе першы раз уварвалася ва Украіну". Паводле яго слоў, толькі ў 2017 годзе невялікая армія Паўночнаатлантычнага альянсу была перакінута ў Польшчу і балтыйскія краіны "для забеспячэння іх бяспекі". Брытанскі прэм’ер праінфармаваў, што колькасць гэтых войск складае менш за 5 тысяч чалавек і не ўяўляе значнай пагрозы для Расіі.
Барыс Джонсан дадаў, што апошнім часам натаўскі кантынгент быў павялічаны як у Польшчы, так і Літве, Латвіі і Эстоніі, аднак гэта па-ранейшаму не нясе ніякіх пагроз для Расіі.
Украіна застанецца без НАТА?
Канцлер ФРГ Олаф Шольц, выступаючы на канферэнцыі ў Мюнхене, у сваю чаргу пракаменціраваў магчымае ўступленне Украіны ў НАТА. Паводле яго слоў, пакуль гэтае пытанне не стаіць у парадку дня.
"Праблема заключаецца ў тым, што членства Украіны ў НАТА не стаіць у парадку дня, не здарыцца ў агляднай будучыні", – сказаў Шольц.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў хоча ўжо ў 2022 годзе дабіцца разумення канкрэтных тэрмінаў уступлення ў альянс. Цяпер краіна мае статус партнёра НАТА з пашыранымі магчымасцямі. У чэрвені 2021 года на саміце НАТА ўдзельнікі заявілі, што Украіна і Грузія ў будучыні змогуць стаць членамі альянсу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Адказ па гарантыях бяспекі будзе накіраваны ЗША сёння - Лаўроў
Гісторыю аб хуткім "уварванні" РФ на Украіну
каардынуе Вашынгтон - МЗС РФ