Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пяскоў: напружанасць у Данбасе даведзена да максімуму

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 20.02.2022
Падпісацца
Штодзённае практыкаванне па аб’яве "даты ўварвання Расіі" ва Украіну можа мець згубныя наступствы, лічыць прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў пракаменціраваў сітуацыю ў Данбасе.
Напружанасць на лініі судакранання ў Данбасе нагнятана да максімуму, лічыць прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы, на яго думку, наступствы любой іскры або дробнай спланаванай правакацыі зараз могуць быць непапраўныя.
"Таму ўсё гэта мае, можа мець згубныя наступствы – вось гэта штодзённае практыкаванне па аб’яве даты ўварвання Расіі ва Украіну. Гэта вельмі дрэнная практыка", – заявіў Пяскоў у інтэрв'ю на канале "Россия 1".
Пры гэтым ён адзначыў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сам на гэта не звяртае ўвагі, хаця падобныя заявы – гэта "такі элемент правакацыйнага характару. Справа ў тым, што гэта непасрэдна вядзе да нагнятання напружанасці".
Масква заклікае Захад да розуму, адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ, нагадаўшы, што на працягу ўсёй сваёй гісторыі Расія ніколі ні на каго не нападала.
"І Расія, якая перажыла столькі войнаў – гэта апошняя краіна ў Еўропе, якая наогул хоча казаць, нават прамаўляць слова "вайна", - дадаў Дзмітрый Пяскоў.

Аб перамовах з заходнімі лідарамі

Каменціруючы шматлікія перагаворы прэзідэнта РФ з лідарамі краін Захаду, Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў кіраўніка расійскай дзяржавы ёсць магчымасць данесці заклапочанасці РФ. І хоць з ім многія не згаджаюцца – часам па ўсіх пунктах, часам толькі па некаторых, аднак канстатуюць наяўнасць базы для дыскусій.
"І гэта, напэўна, самае важнае", - лічыць Дзмітрый Пяскоў.
Пры гэтым ён таксама адзначыў, што істэрыка, якая разгортваецца ў СМІ на Захадзе супраць РФ, кантрастуе з характарам перамоў Пуціна з лідарамі заходніх краін.
Акрамя таго, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна адзначыў такі факт, як уцечка перагавораў на вышэйшым узроўні, якую, у прыватнасці, некалькі разоў свядома дапускала французскае знешнепалітычнае ведамства.
Раней кіраўнік МЗС Францыі Жан-Іў Ле Дрыян, каменціруючы вынікі перамоў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона, заявіў, што расійскі лідар сказаў замежнаму калегу, што ініцыятыву аб прызнанні ЛНР і ДНР можна не прымаць у разлік. Пасля Пяскоў паведаміў журналістам, што практыка раскрыцця зместу перамоў няправільная, да таго ж, у дадзеным выпадку былі скажоны нюансы. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ прывёў цытаты з размовы двух прэзідэнтаў, якія захаваліся ў стэнаграме сустрэчы.

Абвастрэнне сітуацыі ў Данбасе

У чацвер самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзесятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.
У ДНР і ЛНР праходзіць эвакуацыя мірных грамадзян. Па дамоўленасці, яны накіроўваюцца ў Растоўскую вобласць Расіі. Таксама ў рэспубліках аб’яўлена ўсеагульная мабілізацыя.
Першы эвакуацыйны цягнік выехаў з Луганска ў суботу, 19 лютага, яшчэ два – у нядзелю, як пазней паведамілі ў МНС РФ, акрамя гэтага на 20 лютага запланаваны яшчэ 6 рэйсаў у Белгародскую, Бранскую, Варонежскую і Курскую вобласці.
У нядзелю ўкраінскія ўзброеныя фарміраванні пры падтрымцы артылерыі фарсіравалі раку Северскі Данец і распачалі спробу атакаваць пазіцыі Народнай міліцыі ў раёне населенага пункта Піянерскае. У выніку гэтай атакі загінулі два мірныя жыхары ЛНР.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Народная міліцыя: два жыхары ЛНР загінулі пры нападзенні ўкраінскіх сілавікоў
Усеагульная мабілізацыя пачалася ў ДНР і ЛНР
МЗС РФ: няма "расійскіх" умоў для мінскіх пагадненняў, ёсць разумны сэнс
У ЛНР паведамілі аб сцягванні УСУ узбраенняў да занятай імі школе ў Данбасе
Крэмль гатоў абмяркоўваць з Зяленскім двухбаковыя адносіны – Пяскоў
Стужка навiн
0