У Кітаі добра, але дома лепш: фрыстайлісты вярнуліся ў Беларусь

© Sputnik / Станислав ЛобатыйГанна Гуськова ў аэрапорце
Ганна Гуськова ў аэрапорце - Sputnik Беларусь, 1920, 19.02.2022
Падпісацца
Нацыянальная каманда па лыжнай акрабатыцы прыбыла ў Мінск рэйсам са Стамбула ў суботу днём, беларускіх спартсменаў сустракалі ў сталічным аэрапорце аркестрам і кветкамі.
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Беларускія фрыстайлісты вярнуліся на радзіму пасля выступлення на Алімпіядзе ў Пекіне, у аэрапорце іх сустрэлі сваякі, сябры, журналісты і прадстаўнікі Мінспорту, перадае карэспандэнт Sputnik.
Асаблівая ўвага была прыкавана да Ганны Гуськовай, якая заваявала адзіны медаль у гэтым відзе праграмы.
Яна, як і належыць прызёру Гульняў, ішла наперадзе дэлегацыі і першай пачала адказваць на пытанні рэпарцёраў.
"Змешаныя пачуцці: і прыемныя, і незразумелыя – нейкі космас. Вельмі задаволена, што гэтая Алімпіяда завяршылася і завяршылася добра. Са спакойнай душой можна некалькі дзён адпачыць і ўсвядоміць усё тое, што адбылося ў Пекіне", - распавяла пра свае пачуцці срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў-2022.
Успамінаючы свой вырашальны скачок на Алімпіядзе, Гуськова адзначыла, што ёй спадабалася рызыкаваць і ў апошні момант заявіць самы складаны скачок – патройнае сальта з трыма вінтамі.
"Схіл быў проста класны ў Пекіне. А трайныя сальта мне скакаць не ўпершыню. Сабралася і выйшла. У апошні момант пайсці ва-банк? Было выдатна. Дзякуй маёй камандзе і трэнерам – мы гэта зрабілі разам", - сказала спартсменка.
Яна таксама ўзгадала пра дзікі холад, пра які ў Пекіне гаварылі многія беларускія спартсмены. Паводле яе слоў, сагравацца дапамагаў адрэналін.
"Шалёна было холадна, але пры гэтым адрэналін жа заўсёды прысутнічае, ён дапамагаў спраўляцца з марозам. Плюс дадатковыя ў нас былі аксэсуары – грэлкі для ног і для рук – яны мяне на нейкі момант таксама ратавалі", - заявіла Гуськова.

Ці паедзе на наступную Алімпіяду?

Як прызналася фрыстайлістка, яна, хутчэй за ўсё, будзе рыхтавацца да наступнай Алімпіяды, якая пройдзе ў Італіі ў 2026 годзе і стане чацвёртай для Гуськовай (да таго моманту спартсменцы будзе 33 гады – Sputnik).
"Я думаю, што так, а можа і не. Я не магу зараз казаць. Толькі Алімпіяда скончылася. План – адпачыць некалькі дзён. Наперадзе ў нас два этапы Кубка свету (у Расіі і Казахстане - Sputnik) – мы хочам паехаць і далей заваёўваць медалі. А потым доўгачаканы водпуск", - сказала Гуськова.

Гладчанку засудзілі

Старшы трэнер нацыянальнай каманды па фрыстайле Міхаіл Курловіч таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі ад Алімпіяды. Паводле яго слоў, прывезці медаль з Пекіна, дзе беларускія спартсмены ні разу не спаборнічалі, дзе дзьмуў наймацнейшы вецер і было вельмі холадна, - дарагога каштуе. Ён таксама пракаменціраваў ацэнкі суддзяў пасля скачкоў лідараў каманды – Ганны Гуськовай і Станіслава Гладчанкі.
"Я чакаў, што нас будуць судзіць строга. Што тычыцца індывідуальных, Аня – разумніца, адпрацоўвала кожную задачу, не зварухнулася пасля першай ацэнкі, таму што ўбачыць 89 балаў пасля трайнога сальта – гэта было вельмі нечакана. Стаса (Гладчанку) засудзілі вельмі моцна, таму што ўсе скачкі і прызямленні, якія ён паказу, відавочна заслугоўвалі большай ацэнкі", - растлумачыў Курловіч.
Ён падкрэсліў, што зборную Беларусі па фрыстайле ў бліжэйшыя гады чакае змена пакалення – натуральны працэс для любога віду спорту.
"Будзем цяпер працаваць над умацаваннем пазіцый маладых спартсменаў, у нас ёсць хлопцы-юніёры, якія ўжо выйшлі на трайныя сальта. Хлопцы зараджаны і хочуць уваходзіць у сусветную эліту. Праца, якую мы робім, дае магчымасць разлічваць на іх у будучым", - сказаў на заканчэнне трэнер.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Беларусі другі медаль на Алімпіядзе - у фрыстайле
Смольскі застаўся без медаля ў мас-старце Алімпіяды
Крыху не хапіла: біятланістка Ганна Сола спынілася за крок ад медаля
Фігурыст Канстанцін Мілюкоў застаўся без медаля Алімпіяды
Антон Смольскі заваяваў сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы
Стужка навiн
0