Лукашэнка расказаў, хто правакуе новыя канфлікты ў свеце
11:19 21.02.2022 (абноўлена: 11:56 21.02.2022)
© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Падпісацца
Беларускія ўлады надаюць асаблівую ўвагу захаванню гістарычнай памяці аб падзеях часоў Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Колькасць выклікаў і пагроз у свеце не змяншаецца, заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падчас цырымоніі ўручэння сцяга Генпракуратуры.
Паводле яго слоў, гэта мерапрыемства з’яўляецца сімвалічным для органаў пракуратуры рэспублікі, таму што напярэдадні 23 лютага ўручаюцца ўзнагароды і флаг, афіцэрам, якія на сваіх плячах нясуць "адказнасць за гарантаванне бяспекі, законнасці і правапарадку ў нашай дзяржаве".
Менавіта таму для цырымоніі была вызначана Зала Перамогі ў музеі – таму, што ў ёй абстаноўка нагадвае пра тую цану, якую беларусы заплацілі, каб абараніць сваё права жыць на ўласнай зямлі і будаваць сваю дзяржаву.
"Знаходзячыся ў гэтым храме смутку па мільёнах ахвяр і гонару за пакаленне пераможцаў, я задаюся толькі адным пытаннем. Няўжо пройдзены вопыт так нічому людзей і не навучыў?" - задаўся рытарычным пытаннем беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што памяць аб страшных падзеях яшчэ жывая, таму што сярод нас ёсць сведкі зверстваў нацыстаў. Гэта здаецца павінна было астудзіць намеры некаторых палітыкаў. Але на самой справе людзі працягваюць гінуць падчас войнаў і канфліктаў. Ён канстатаваў, што сучасныя рэваншысты правакуюць новыя канфлікты.
"І каб апраўдаць сябе, з усіх сіл спрабуюць перапісаць гісторыю і забраць Перамогу савецкага народа, а нашчадкаў народа-пераможцы, гэта значыць нас з вамі, назваць агрэсарамі", - цытуе прэзідэнта прэс-служба.
"Гэтага дапусціць мы не можам", - рэзюміраваў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Справядлівасць і сучасныя фашысты
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што расследаванне Генпракуратурай абставін генацыду і ўстанаўленне вінаватых забойстваў мірных грамадзян працягнуцца.
"Гэта пытанне гістарычнай справядлівасці і нашага доўгу перад памяццю больш за 3 мільёны чалавек, якія сталі ахвярамі нацызму", - растлумачыў ён.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў мінулым годзе былі знойдзены 300 месцаў масавых пахаванняў ахвяр вайны, а ўсе вынікі расследавання будуць прадстаўлены міжнароднай грамадскасці.
"Натуральна, калі да гэтага часу гэта сусветная супольнасць будзе існаваць і захоча даведацца і пачуць гэтыя факты. Яны стануць напамінам аб тым, што так узмоцнена спрабуюць забыць сучасныя паслядоўнікі фашызму", - лічыць беларускі лідар.
На яго думку, усе беларусы абавязаны памятаць аб тым, што для аднаўлення даваеннай колькасці насельніцтва краіны спатрэбілася некалькі дзесяткаў гадоў.
"Дзякуючы неймаверным намаганням і працы беларускага народа наша краіна набыла сваё непаўторнае сучаснае аблічча", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.
"Нам трэба зрабіць усё, каб наша краіна, якая адчула такое гора зусім нядаўна, заставалася мірнай, незалежнай краінай, і каб на нашай зямлі жылі толькі мірныя людзі", - звярнуўся ён у завяршэнне да ўдзельнікаў цырымоніі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пасол Ізраіля: важна расследаваць генацыд беларускіх яўрэяў у гады ВАВ
Справа аб генацыдзе беларусаў: знойдзены сотні невядомых пахаванняў
Навуковае даследаванне генацыду беларускага народа правядуць у Беларусі
Лукашэнка падпісаў закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ
Беларусь разлічвае на дапамогу Расіі ў расследаванні генацыду - Швед