https://bel.sputnik.by/20220120/navukotsy-sputnik-v-dae--dva-razy-bolsh-antytsel-da-amkrona-chym-pfizer-1059657284.html
Навукоўцы: "Спутник V" дае ў два разы больш антыцел да "амікрона", чым Pfizer
Навукоўцы: "Спутник V" дае ў два разы больш антыцел да "амікрона", чым Pfizer
Sputnik Беларусь
Расійскія і італьянскія даследчыкі высветлілі, што ў рамках камбінаванага прымянення вакцын бусціраванне "Спутником Лайт" з’яўляецца лепшым рашэннем для... 20.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-20T17:39+0300
2022-01-20T17:39+0300
2022-01-20T19:35+0300
расія
італія
вакцынацыя
навукоўцы
вакцына
вакцына "спутник v"
covid-19
вакцына "спутник лайт"
"спутник v"
амікрон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/07/1057031955_0:159:3077:1890_1920x0_80_0_0_3ef19554648485b3ab7ce0a175797ca7.jpg
МІНСК, 20 сту - Sputnik. Расійская вакцына "Спутник V" нейтралізуе актыўнасць амікрон-штама каронавіруса ў два разы лепш, чым прэпарат ад кампаніі Pfizer, паведамілі ў РФПІ і Цэнтры імя Гамалеі па выніках сумеснага даследавання з італьянскім Нацыянальным інстытутам інфекцыйных захворванняў Lazzaro Spallanzani ("Спалланцані"), перадае РІА Навіны.Акрамя таго, спецыялісты прыйшлі да высновы, што "Спутник Лайт" у якасці бустэра павялічвае віруснейтралізуючую актыўнасць супраць "амікрона" да ўзроўняў, супастаўных з тытрамі, якія "Спутник V" фарміруе супраць зыходнага штама."Спутник Лайт" з'яўляецца ўніверсальным бустэрам для іншых вакцын дзякуючы аптымальнай канфігурацыі адэнавіруснай платформы ў аснове вакцыны "Спутник", якая забяспечвае больш высокую абарону супраць штама "амікрон" і іншых мутацый, што пацверджана шматлікімі даследаваннямі", — дадалі ў РФПІ.Такім чынам, расійскія і італьянскія даследчыкі прыйшлі да высновы, што ў рамках камбінаванага прымянення вакцын бусціраванне "Спутником Лайт" – лепшае рашэнне для павышэння эфектыўнасці іншых вакцын і падаўжэння перыяду абароны.Даследаванне прайшло ў аднолькавых лабараторных умовах у Інстытуце Спалланцані ў Італіі на аснове супастаўных узораў сывараткі крыві асоб, вакцынаваных "Спутником V" і прэпаратам Pfizer з падобнымі ўзроўнямі IgG-антыцел і віруснейтралізуючай актыўнасці да зыходнага штама, зарэгістраванага ва Ухане.Вакцынацыя застаецца самым эфектыўным спосабам барацьбы з інфекцыяй. Паводле слоў кіраўніка расійскага Міністэрства аховы здароўя Міхаіла Мурашкі, доля прышчэпленых сярод захварэлых на COVID-19 не перавышае чатырох працэнтаў, цяжкіх выпадкаў – адзінкі, пераважная большасць пацыентаў у стацыянарах – гэта непрышчэпленыя.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220104/vyprabavann-adznay-vaktsyny-ad-grypu--covid-prakhodzyats-u-ras-1059226264.html
расія
італія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/07/1057031955_173:0:2904:2048_1920x0_80_0_0_2a54593f423fd84921e66fed649e7c0a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, італія, вакцынацыя, навукоўцы, вакцына, вакцына "спутник v", covid-19, вакцына "спутник лайт", "спутник v", амікрон, "амікрон"-штам
расія, італія, вакцынацыя, навукоўцы, вакцына, вакцына "спутник v", covid-19, вакцына "спутник лайт", "спутник v", амікрон, "амікрон"-штам
Навукоўцы: "Спутник V" дае ў два разы больш антыцел да "амікрона", чым Pfizer
17:39 20.01.2022 (абноўлена: 19:35 20.01.2022) Расійскія і італьянскія даследчыкі высветлілі, што ў рамках камбінаванага прымянення вакцын бусціраванне "Спутником Лайт" з’яўляецца лепшым рашэннем для павышэння эфектыўнасці іншых вакцын і падаўжэння перыяду абароны.
МІНСК, 20 сту - Sputnik. Расійская вакцына "Спутник V" нейтралізуе актыўнасць амікрон-штама каронавіруса ў два разы лепш, чым прэпарат ад кампаніі Pfizer, паведамілі ў РФПІ і Цэнтры імя Гамалеі па выніках сумеснага даследавання з італьянскім Нацыянальным інстытутам інфекцыйных захворванняў Lazzaro Spallanzani ("Спалланцані"), перадае
РІА Навіны.
"Згодна з вынікамі даследавання, вакцына "Спутник V" прадэманстравала тытр віруснейтралізуючых антыцел да штама "амікрон" (B.1.1.529) больш чым у два разы вышэй у параўнанні з двума ўколамі вакцыны Pfizer (у 2,1 разы вышэй у цэлым і 2,6 разы вышэй – праз тры месяцы пасля вакцынацыі)", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, спецыялісты прыйшлі да высновы, што "Спутник Лайт" у якасці бустэра павялічвае віруснейтралізуючую актыўнасць супраць "амікрона" да ўзроўняў, супастаўных з тытрамі, якія "Спутник V" фарміруе супраць зыходнага штама.
"Спутник Лайт" з'яўляецца ўніверсальным бустэрам для іншых вакцын дзякуючы аптымальнай канфігурацыі адэнавіруснай платформы ў аснове вакцыны "Спутник", якая забяспечвае больш высокую абарону супраць штама "амікрон" і іншых мутацый, што пацверджана шматлікімі даследаваннямі", — дадалі ў РФПІ.
Такім чынам, расійскія і італьянскія даследчыкі прыйшлі да высновы, што ў рамках камбінаванага прымянення вакцын бусціраванне "Спутником Лайт" – лепшае рашэнне для павышэння эфектыўнасці іншых вакцын і падаўжэння перыяду абароны.
Даследаванне прайшло ў аднолькавых лабараторных умовах у Інстытуце Спалланцані ў Італіі на аснове супастаўных узораў сывараткі крыві асоб, вакцынаваных "Спутником V" і прэпаратам Pfizer з падобнымі ўзроўнямі IgG-антыцел і віруснейтралізуючай актыўнасці да зыходнага штама, зарэгістраванага ва Ухане.
Вакцынацыя застаецца самым эфектыўным спосабам барацьбы з інфекцыяй. Паводле слоў кіраўніка расійскага Міністэрства аховы здароўя Міхаіла Мурашкі, доля прышчэпленых сярод захварэлых на COVID-19 не перавышае чатырох працэнтаў, цяжкіх выпадкаў – адзінкі, пераважная большасць пацыентаў у стацыянарах – гэта непрышчэпленыя.
Прэпарат для лячэння каронавіруса
"МИР 19" зарэгістраваны ў Расіі