https://bel.sputnik.by/20220221/rt-zapusts-praekt-karta-dapamog-dlya-bezhantsa-z-lnr--dnr-1060582995.html
RT запусціў праект "Карта дапамогі" для бежанцаў з ЛНР і ДНР
RT запусціў праект "Карта дапамогі" для бежанцаў з ЛНР і ДНР
Sputnik Беларусь
З дапамогай карты можна знайсці тых, хто гатовы запрасіць да сябе дадому жыць людзей, якія трапілі ў эвакуацыю. 21.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-21T12:19+0300
2022-02-21T12:19+0300
2022-02-22T20:15+0300
rt
лнр
днр
бежанцы
эвакуацыя
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/15/1060582841_0:19:3006:1710_1920x0_80_0_0_1f04f354c27640a34d079c8646858874.jpg
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Тэлеканал RT запусціў праект "Карта дапамогі" для падтрымкі бежанцаў з ЛНР і ДНР.Пры дапамозе "Карты дапамогі" людзі могуць знайсці тых, хто гатовы даць прытулак бежанцам, якія пакінулі радзіму. На сайце праекта ўказана, што яго ўдзельнікі — гэта валанцёры, якія гатовы дапамагчы ў часовым размяшчэнні людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.Любы ахвочы, у каго ёсць магчымасць прапанаваць бясплатнае жыллё ў розных гарадах Расіі, можа ўнесці свае кантакты на карту. Для гэтага дастаткова запоўніць каардынаты і апісанне, колькі чалавек гатовы прыняць, пакінуўшы кантактныя дадзеныя для сувязі.З падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца на сайце dom.rt.com.Эвакуацыя людзей з ДанбасаУ чацвер, 17 лютага, самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзясятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.У ДНР і ЛНР абвешчана і працягваецца эвакуацыя мірных грамадзян.У Растоўскай, Варонежскай і Курскай абласцях аб'яўлены рэжым НС з-за вялікай колькасці бежанцаў. Гатоўнасць прыняць эвакуіраваных грамадзян выказалі амаль 30 рэгіёнаў РФ. У рэспубліках аб'яўлена ўсеагульная мабілізацыя.Першы эвакуацыйны цягнік з Луганска выехаў з Луганска ў суботу, 19 лютага, яшчэ два - у нядзелю, як пазней паведамілі ў МНС РФ.Эвакуіраваныя з Данбаса дзеці змогуць прадоўжыць навучанне. Яны атрымаюць ноўтбукі, а ў засваенні школьнай праграмы ім дапамогуць студэнты працоўных атрадаў.Сітуацыя на лініі судакранання ў Данбасе застаецца напружанай.У нядзелю афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сітуацыя на лініі судакранання ў Данбасе нагнятана да максімуму. "Любая іскра, любое незапланаванае здарэнне або любая дробная спланаваная правакацыя можа прывесці да непапраўных наступстваў", — папярэдзіў ён.Таксама Пяскоў падкрэсліў, што на такім фоне аб'яўленыя на Захадзе даты аб нібыта "ўварванні" Расіі на Украіне пагражаюць дрэннымі наступствамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/15/1060582841_160:0:2891:2048_1920x0_80_0_0_7fcfd077da019bf6d8679a44b86747fd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
rt, лнр, днр, бежанцы, эвакуацыя
rt, лнр, днр, бежанцы, эвакуацыя
RT запусціў праект "Карта дапамогі" для бежанцаў з ЛНР і ДНР
12:19 21.02.2022 (абноўлена: 20:15 22.02.2022) З дапамогай карты можна знайсці тых, хто гатовы запрасіць да сябе дадому жыць людзей, якія трапілі ў эвакуацыю.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Тэлеканал RT запусціў праект "Карта дапамогі" для падтрымкі бежанцаў з ЛНР і ДНР.
Пры дапамозе "Карты дапамогі" людзі могуць знайсці тых, хто гатовы даць прытулак бежанцам, якія пакінулі радзіму. На сайце праекта ўказана, што яго ўдзельнікі — гэта валанцёры, якія гатовы дапамагчы ў часовым размяшчэнні людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Любы ахвочы, у каго ёсць магчымасць прапанаваць бясплатнае жыллё ў розных гарадах Расіі, можа ўнесці свае кантакты на карту. Для гэтага дастаткова запоўніць каардынаты і апісанне, колькі чалавек гатовы прыняць, пакінуўшы кантактныя дадзеныя для сувязі.
З падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца на сайце dom.rt.com.
Эвакуацыя людзей з Данбаса
У чацвер, 17 лютага, самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі заявілі аб дзясятках абстрэлаў з боку ўкраінскіх сілавікоў.
У ДНР і ЛНР абвешчана і працягваецца эвакуацыя мірных грамадзян.
У Растоўскай, Варонежскай і Курскай абласцях аб'яўлены рэжым НС з-за вялікай колькасці бежанцаў. Гатоўнасць прыняць эвакуіраваных грамадзян выказалі амаль 30 рэгіёнаў РФ. У рэспубліках аб'яўлена ўсеагульная мабілізацыя.
Першы эвакуацыйны цягнік з Луганска выехаў з Луганска ў суботу, 19 лютага, яшчэ два - у нядзелю, як пазней паведамілі ў МНС РФ.
Эвакуіраваныя з Данбаса дзеці змогуць прадоўжыць навучанне. Яны атрымаюць ноўтбукі, а ў засваенні школьнай праграмы ім дапамогуць студэнты працоўных атрадаў.
Сітуацыя на лініі судакранання ў Данбасе застаецца напружанай.
У нядзелю афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сітуацыя на лініі судакранання ў Данбасе нагнятана да максімуму. "Любая іскра, любое незапланаванае здарэнне або любая дробная спланаваная правакацыя можа прывесці да непапраўных наступстваў", — папярэдзіў ён.
Таксама Пяскоў падкрэсліў, што на такім фоне аб'яўленыя на Захадзе даты аб нібыта "ўварванні" Расіі на Украіне пагражаюць дрэннымі наступствамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пяскоў:
напружанасць у Данбасе даведзена да максімуму
Народная міліцыя:
два жыхары ЛНР загінулі пры нападзенні ўкраінскіх сілавікоў