Радыё

Усю палітыку Беларусі зараз вызначаюць чатыры ключавыя сюжэты – эксперт

Эксперт назвал четыре ключевых сюжета для Беларуси на фоне событий в Донбассе
Падпісацца
Як уплываюць адзін на аднаго будучы рэферэндум па Канстытуцыі, сумесныя расійска-беларускія вучэнні, эканоміка краіны на фоне санкцый і правальныя спробы беглай апазіцыі дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі – ацэнка палітычнага эксперта Мікалая Мяжэвіча.
Падзеі ў Беларусі і вакол яе паказваюць дзіўную сувязь паміж унутранай і знешняй палітыкай, адзначыў суразмоўца Sputnik – кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч. Ён вылучыў чатыры ключавыя сюжэты, якія вызначаюць знешнюю і ўнутраную палітыку Беларусі.
"Першы з іх звязаны з канстытуцыйнай рэформай і будучым рэферэндумам. Абмеркаванне асноўнага закона ўжо завершана і зараз Беларусь выходзіць на этап прыняцця рашэння – усенароднае галасаванне. Магу сказаць, што ў шэрагу тых пераўтварэнняў, якія адбываюцца ў рэспубліцы ў апошні год-паўтара, гэта падзея безумоўна будзе значнай, і спадзяюся, што чаканні народа будуць рэалізаваны ў поўнай меры", - адзначыў эксперт.
Другі сюжэт – гэта вучэнні "Саюзная рашучасць", паводле слоў Мяжэвіча, сумесным расійска-беларускім вучэнням заўсёды надавалася вялікая ўвага і ні разу яны не праходзілі ў рэжыме маўчання. "Напрыклад, Вільнюс заўсёды рэагаваў рэзка, але час ад часу стараўся трымацца ў рамках дыпламатычнага дыялогу. Сёння ж мы з Вільнюса чуем выключна мат, як з апошняй прывакзальнай разлівайкі", сказаў эксперт.
"Важна тое, што расійска-беларускія вучэнні мы разглядаем у агульным кантэксце бяспекі ўсяго рэгіёна, які ахоплівае паўночны захад Расіі, Эстонію, Латвію і Літву, Польшчу, Беларусь і да гэтай прасторы імкнецца і Украіна з абсалютна непрадказальнай уладай. З-за гэтай непрадказальнасці вучэнні і ўваходзяць у рэжым прадаўжэння, бо з’яўляюцца пэўнай гарантыяй бяспекі для Беларусі", - разважае Мяжэвіч.
Трэці сюжэт – гэта эканамічнае развіццё. Быў перыяд пасля 70-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ўсе краіны рэгіёна перасталі траціць кожную капейку на абарону, існаваў клімат узаемнага даверу паміж Захадам і Усходам, аднак гэты перыяд завяршыўся, адзначыў Мяжэвіч.
"Сёння эканамічнае развіццё Беларусі нельга характарызаваць лічбамі 70-80 гадоў, але такім жа чынам нельга характарызаваць і развіццё суседзяў. Напрыклад, у Літве, як толькі яна выйшла за 2,4% ВУП расходаў на абарону, плюс умудрылася пасварыцца з Пекінам, Мінскам і Масквой, цяпер будзем чакаць статыстыку, якая пакажа глыбіню эканамічнага правалу. У гэтых умовах звяртае на сябе ўвагу эканамічная стабільнасць у Беларусі", - сказаў эксперт.
І чацвёрты сюжэт звязаны з так званымі "збеглымі". "Сёння мы бачым ад іх поўную адсутнасць усякай прысутнасці – зласлівыя заклікі здымаць грошы, не купляць беларускае – тое, што ў заканадаўстве любой краіны характарызуецца як заклікі да звяржэння ўлады", - разважае эксперт.
"І тут трэба задаць сабе пытанне – дрэнна гэта ці добра, калі незразумелыя людзі, у паловы з якіх біяграфія створана рукамі Аляксандра Лукашэнкі, абвінавачваюць яго і яго дзяцей? У нейкім сэнсе гэта нават добра, паколькі самыя мярзотныя абвінавачанні, якія мы чуем, гэта не сведчанне сілы. Гэта сведчанне слабасці і разумення таго, што дадому яны не вернуцца", - рэзюміраваў Мяжэвіч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларуска са швейцарскім грамадзянствам Наталля Хершэ выйшла на волю
Справу аб тэрактах у Мінску прыняў да вытворчасці КДБ
Раман Пратасевіч: я заключыў дасудовае пагадненне са следствам і замаху не баюся
Больш за 160 тамоў: справа 10 анархістаў-радыкалаў накіравана пракурору ў Мінску
Сацсеткі экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі прызналі экстрэмісцкімі
Стужка навiн
0