https://bel.sputnik.by/20220222/erazysk-mzhuradsavet-razgledzts-pagadnenne-ab-navgatsyynykh-plombakh-1060641265.html
Еўразійскі міжурадсавет разгледзіць пагадненне аб навігацыйных пломбах
Еўразійскі міжурадсавет разгледзіць пагадненне аб навігацыйных пломбах
Sputnik Беларусь
Асноўная мэта новаўвядзення – забеспячэнне хуткага перамяшчэння тавараў і змяншэнне бюракратычных працэдур. 22.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-22T14:22+0300
2022-02-22T14:22+0300
2022-02-22T14:22+0300
еаэс
еўразійскі міжурадавы савет
эканоміка
пагадненне
навігацыйныя пломбы
у свеце
транспарт
грузаперавозкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058626332_0:30:1281:750_1920x0_80_0_0_aa9ac902c8d45af53d9a2d41ff03695e.jpg
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Еўразійскі міжурадавы савет у Нур-Султане разгледзіць пагадненне аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломб для адсочвання перавозак 25 лютага.Аб гэтым расказаў член калегіі (міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Максат Мамытканаў падчас відэамоста Масква - Мінск - Бішкек - Ерэван - Нур-Султан: "Мытнае супрацоўніцтва ЕАЭС: выгады і перспектывы", які прайшоў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.Паводле яго слоў, асноўная мэта дакумента: забяспечыць бесперабойнае, бесперашкоднае перамяшчэнне тавараў як у рамках унутранага, так і міжнароднага гандлю і транзіту тавараў праз тэрыторыі краін-удзельніц ЕАЭС.Паводле яго ацэнкі, сучасныя тэхналогіі пачынаюць працаваць для пашырэння магчымасцей эканомік краін ЕАЭС.Навігацыйныя пломбы будуць выкарыстоўвацца пры чыгуначных і аўтамабільных перавозках, пералік тавараў будзе вызначаны камісійна. Як адзначыў Максат Мамытканаў, найперш у спісак трапяць санкцыйныя тавары.Цяпер пагадненне праходзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры. Пасля гэтага камісія на працягу 180 дзён павінна падрыхтаваць і ўзгадніць канчатковыя варыянты дакумента з улікам правапрымяняльнай практыкі.Мамытканаў нагадаў, што паміж краінамі ЕАЭС няма мытнай мяжы, усе кантрольныя функцыі ажыццяўляюцца па знешнім перыметры.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058626332_92:0:1187:821_1920x0_80_0_0_79558de5e290c72a085afb8c90b2c6fa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, еўразійскі міжурадавы савет, эканоміка, пагадненне, навігацыйныя пломбы, у свеце, транспарт, грузаперавозкі
еаэс, еўразійскі міжурадавы савет, эканоміка, пагадненне, навігацыйныя пломбы, у свеце, транспарт, грузаперавозкі
Еўразійскі міжурадсавет разгледзіць пагадненне аб навігацыйных пломбах
Асноўная мэта новаўвядзення – забеспячэнне хуткага перамяшчэння тавараў і змяншэнне бюракратычных працэдур.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Еўразійскі міжурадавы савет у Нур-Султане разгледзіць пагадненне аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломб для адсочвання перавозак 25 лютага.
Аб гэтым расказаў член калегіі (міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Максат Мамытканаў падчас відэамоста Масква - Мінск - Бішкек - Ерэван - Нур-Султан: "Мытнае супрацоўніцтва ЕАЭС: выгады і перспектывы", які прайшоў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.
Паводле яго слоў, асноўная мэта дакумента: забяспечыць бесперабойнае, бесперашкоднае перамяшчэнне тавараў як у рамках унутранага, так і міжнароднага гандлю і транзіту тавараў праз тэрыторыі краін-удзельніц ЕАЭС.
"Прымяненне навігацыйных пломб павінна забяспечыць мінімізацыю надглядных мерапрыемстваў і павялічыць хуткасць праходжання тавараў", - падкрэсліў Мамытканаў.
Паводле яго ацэнкі, сучасныя тэхналогіі пачынаюць працаваць для пашырэння магчымасцей эканомік краін ЕАЭС.
Навігацыйныя пломбы будуць выкарыстоўвацца пры чыгуначных і аўтамабільных перавозках, пералік тавараў будзе вызначаны камісійна. Як адзначыў Максат Мамытканаў, найперш у спісак трапяць санкцыйныя тавары.
Цяпер пагадненне праходзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры. Пасля гэтага камісія на працягу 180 дзён павінна падрыхтаваць і ўзгадніць канчатковыя варыянты дакумента з улікам правапрымяняльнай практыкі.
Мамытканаў нагадаў, што паміж краінамі ЕАЭС няма мытнай мяжы, усе кантрольныя функцыі ажыццяўляюцца па знешнім перыметры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Навігацыйныя пломбы ў ЕАЭС увядуць у хуткім часе - ЕЭК
Пуцін падтрымаў прыняцце ў ЕАЭС дакумента аб навігацыйных пломбах
Літоўскія перавозчыкі просяць Беларусь
прыняць навігацыйныя пломбы