Нават скрупулёзна: міжнародныя назіральнікі ацанілі працу ўчастковых камісій

© Sputnik / Виктор ТолочкоДатэрміновае галасаванне на рэферэндуме
Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме - Sputnik Беларусь, 1920, 22.02.2022
Падпісацца
Па словах старшыні камісіі аднаго з участкаў, якія размясціліся ў цэнтры Мінска, выбаршчыкі даволі актыўна пачалі галасаваць датэрмінова – сярод іх у асноўным школьнікі і студэнты.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Міжнародныя назіральнікі наведалі ў аўторак некалькі ўчасткаў для галасавання і ўжо далі першыя ацэнкі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Участак для галасавання №59 адкрыўся сёння ў 75-й гімназіі Мінска. Новаўвядзенні, звязаныя з каронавірусам, бачны адразу: празрыстая урна, шторак у кабінках няма, антысептык, аднаразовыя пальчаткі і маскі ўсім жадаючым. Старшыня камісіі Руслан Фурс адзначае наплыў выбаршчыкаў, якія захацелі прагаласаваць датэрмінова:
"Мы адкрыліся ў 10 раніцы, і праз ужо некалькі хвілін прыйшлі першыя галасуючыя. У асноўным ідуць пенсіянеры і студэнты", - кажа ён.
Пенсіянерка Аляксандра Фёдараўна прызнаецца: загадзя ведала, што пойдзе галасаваць менавіта датэрмінова. З-за каронавіруса баіцца вялікага наплыву людзей, таму свой выбар па новай Канстытуцыі вырашыла зрабіць раней.
"Я за новую Канстытуцыю. У ёй прапісаны ўсе сацыяльныя гарантыі – для нас, пенсіянераў, гэта вельмі важна", - падзялілася яна.
На датэрміновае галасаванне вырашыўся і мінчанін Уладзімір Зуеў – прынцыповы ўдзельнік выбараў і ўсіх дэмакратычных працэдур, як ён сам сабе гаворыць.
"Мая пазіцыя – хутчэй прагаласаваць. Заўтра свята – трэба ісці гуляць, не хочацца гэты час траціць. А там і справы выхаднога дня. Таму сёння – аптымальны варыянт... Добра аформлены ўчастак, нічога лішняга. Ды і само мерапрыемства не патрабуе вялікіх затрат. Гэта выдатна", - адзначае Уладзімір.

Ацэнка ад назіральнікаў

У дзень старту датэрміновага галасавання за працай камісіі на ўчастку назіралі і міжнародныя назіральнікі ад выканкама СНД. Па словах Аляксея Сазонава, які прыехаў з Расіі, місія знаходзіцца ў Беларусі ўжо з 1 лютага і актыўна сачыла за ходам падрыхтоўкі да рэферэндуму.
"Магу сказаць, што і на падрыхтоўчым этапе, і на этапе старту датэрміновага галасавання ў нас вельмі добрыя ўражанні. Мы ведаем заканадаўства аб выбарах, ведаем, што яно выконваецца, ствараюцца ўсе ўмовы для галасавання. Члены ўчастковай камісіі працуюць зладжана і недзе нават скурпулёзна, у іх вялікі вопыт у арганізацыі выбарчых участкаў", – пракаменціраваў ён.
Яго калега Ісламбджан Карымаў, які прадстаўляе Узбекістан, адзначыў, што ў Беларусь ужо прыбылі каля 30 доўгатэрміновых назіральнікаў, цяпер усе яны знаходзяцца ў розных рэгіёнах Беларусі.
"Яны збіраюць ацэнкі, якія мы затым перададзім у выканкам СНД. Там вынікі абагульняць, апрацуюць і перададуць для агучвання 28 лютага па выніках рэферэндуму", - расказаў назіральнік аб ходзе далейшых працэдур.

Місія СНД заменіць АБСЕ на рэферэндуме?

Удзельнічаць у назіранні за канстытуцыйным рэферэндумам у Беларусі запрошаны назіральнікі ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва – усяго каля 100 чалавек. Акрамя таго, будуць задзейнічаны каля 40 тысяч беларускіх назіральнікаў. Місія ад АБСЕ адмовілася ад запрашэння Беларусі назіраць за ходам рэферэндуму.
Ці гатовы назіральнікі ад СНД пракантраляваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму без удзелу калег з АБСЕ? Па словах Карымава, так.

"Мы не каменціруем дзеянні калег з АБСЕ, але місія СНД мае вялікі вопыт ва ўсіх краінах Садружнасці. Мы ўдзельнічалі ў больш як 100 мерапрыемствах, а ў Беларусі гэта ўжо 11-я наша місія. Таму мы маем дастатковы вопыт, каб зрабіць па выніку нейкія высновы", - сказаў на заканчэнне ён.

Што трэба ведаць, калі вы хочаце прагаласаваць датэрмінова?

Датэрміновае галасаванне на канстытуцыйным рэферэндуме будзе праходзіць з 22 па 26 лютага ўключна. Да галасавання падрыхтаваны 5510 участкаў, прагаласаваць можна па месцы прапіскі ці часовай рэгістрацыі, а таксама па месцы жыхарства.
Той, хто не зможа прыйсці на ўчастак асабіста з-за каронавіруса ці па іншых абставінах, зможа звярнуцца ў сваю камісію і папрасіць прагаласаваць дома.
У 2022 годзе беларусы ўпершыню змогуць прагаласаваць з выкарыстаннем ID-карт і біяметрычных пашпартоў. Бюлетэнь для галасавання таксама выдадуць тым, хто прад’явіў пашпарт, студэнцкі білет, ваенны білет, вадзіцельскае пасведчанне, службовае пасведчанне работніка дзяржаўнага органа, пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме стартавала ў Беларусі - відэа
Больш за 5,5 тыс: участкі для датэрміновага галасавання адкрылі па ўсёй Беларусі
ЦВК назвала фэйкам СМС-паведамленні аб пераносе рэферэндуму
КДБ Беларусі затрымаў групу людзей, якія рыхтавалі зрыў рэферэндуму – дзяржТБ
ЕC не будзе накіроўваць назіральнікаў на рэферэндум у Беларусь
Стужка навiн
0