Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Эксперты ацанілі, чаго не хапае Саюзнай дзяржаве

© Sputnik / Виктор ТолочкоФлагі Расіі і Беларусі
Флагі Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Інтэграцыя Беларусі і Расіі грунтуецца на гуманітарных асновах, у прыватнасці – усведамленні гісторыка-культурнага адзінства дзвюх краін.
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Дамінаванне эканамічнага парадку дня ў двухбаковых адносінах Беларусі і Расіі фарміравала ілюзію, што яны горшыя, чым ёсць на самой справе, заявіў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расійскі палітолаг Аляксандр Насовіч.
"Ідэя трыадзінага рускага народа – гэта якраз тое, што неабходна цяпер Саюзнай дзяржаве. Гэта тое, што цяпер неабходна Рэспубліцы Беларусь у сферы гуманітарнай палітыкі", - лічыць ён.
Паводле слоў эксперта, і Беларусі, і Саюзнай дзяржаве патрэбны ідэалагічныя абгрунтаванні цяперашняга этапа развіцця. Бо, як паказалі апошнія некалькі гадоў без ідэалогіі, без гуманітарнага кірунку саюзныя адносіны Беларусі з Расіяй дэградзіруюць.

Знешняя палітыка і ідэалогія

Аляксандр Насовіч нагадаў, што беларуская знешняя палітыка на прыкладзе ўкраінскага кейса ўжо шмат гадоў спрабуе прасоўваць ролю міратворца, даказваючы, што беларусы і рускія не ворагі ўкраінцам. Будучыня Украіны можа быць шчаснай толькі ў выпадку брацкіх адносін з яе суседзямі.
"Ніякая еўрапейская інтэграцыя, ніякае развіццё адносін з Захадам не будзе мець поспеху без нармальных адносін з Поўначчу і Усходам, з тымі народамі, якія ўкраінцам, мякка кажучы, не чужыя", - адзначыў ён.
Як паказвае практыка беларуска-ўкраінскіх адносін апошніх гадоў, поспеху добрыя пачынанні афіцыйнага Мінска не мелі, звярнуў увагу расійскі палітолаг. Таму што кіеўскі рэжым бачыць сваю спецыялізацыю ў стрымліванні Расіі і "аказанні антырасійскіх паслуг" ЗША і краінам ЕС, працягнуў аналітык.
На яго думку, данясенне міралюбівага меседжа беларускага боку да ўкраінскай улады немагчыма без апавядання аб тым, што беларусы, рускія і ўкраінцы – частка аднаго народа.

Саюзнае будаўніцтва і ідэалогія

"Без адпаведнай ідэалогіі не працуе ні палітыка Мінска адносна Украіны, ні саюзнае будаўніцтва ў адносінах з Расійскай Федэрацыяй. Тут ёсць сістэмная недапрацоўка, якую з абодвух бакоў трэба выпраўляць, над якой трэба працаваць", - упэўнены Аляксандр Насовіч.
Пры гэтым ён лічыць, што адносіны Беларусі і Расіі ў апошнія гады зводзіліся да эканомікі, і ад гэтага ўзнікала адчуванне, што гэтыя адносіны значна горшыя, чым яны ёсць на самой справе. Таму што перамовы паміж суб’ектамі гаспадарання заўсёды маюць на ўвазе адносіны на аснове ўласнай выгады.
"Сам факт дамінавання эканамічнага парадку дня ствараў ілюзію, што гэтыя адносіны знаходзяцца ў крызісе і разбураюцца. Гэтай медыйнай ілюзіяй актыўна карысталіся заходнія сапернікі Саюзнай дзяржавы, заходнія сапернікі беларускага кіраўніцтва і таго курсу, якім ідзе Рэспубліка Беларусь", - упэўнены расійскі палітолаг.
Для выпраўлення сітуацыі, на думку Аляксандра Насовіча, трэба рабіць акцэнты на іншых фарматах расійска-беларускіх адносін, бо саюз Расіі і Беларусі заснаваны не на эканоміцы і не на ваеннай абароне, а на каштоўнасцях гісторыка-культурнай роднасці.

Розны маштаб інтэграцыі

У сваю чаргу дырэктар Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч звярнуў увагу, што "іншы раз нас палохае розніца маштабаў Беларусі і Расіі".
"На мой погляд, палохацца менавіта з эканамічнага пункту гледжання не трэба. Такіх мадэлей у свеце дастатковая колькасць. Напрыклад, гэта мадэль аб’ядноўвае Злучаныя Штаты і Канаду", - адзначыў расійскі палітолаг.
Падобны вопыт неабходна вывучаць і глядзець на найлепшыя практыкі апанентаў Беларусі і Расіі, лічыць ён. Паколькі шляхам некаторых спроб і памылак у адносінах ЗША і Канады знойдзена сукупнасць прынцыпаў, якія даюць магчымасць дзвюм краінам быць паспяховымі, растлумачыў Мікалай Мяжэвіч.
"Знешні гандаль ЗША вельмі дыверсіфікаваны. У вядомай ступені чымсьці нагадвае расійскі, а вось знешні гандаль Канады вельмі замкнуты на ЗША. Толькі мне не даводзілася за 20 гадоў, будучы прафесарам, сустракаць амерыканцаў і канадцаў, якія б наконт гэтага перажывалі", - канстатаваў ён.
Мікалай Мяжэвіч лічыць відавочным той факт, што для сапраўднага саюза неабходна мець высокую ступень блізкасці: гістарычнай, этнаграфічнай, моўнай. Гэтая блізкасць у Беларусі і Расіі ёсць.
На думку эксперта, у Маскве і Мінску "не хапае разумення той спецыфічнай унутранай сітуацыі нашага адзінства і сваяцтва". "Па знешняй сітуацыі яснасць больш-менш сфарміравалася", - адзначыў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь-Расія: які ідэалагічны "драйвер" патрэбен Саюзнай дзяржаве
Побач – вайна: эксперты аб тым, чаму працягнуліся вучэнні Беларусі і Расіі
Інфармацыйная вайна ўжо даўно перарасла ў сапраўдную – Ніколаў
З 2024-га Беларусь і Расія будуць у адзінай эканамічнай прасторы – пасол
Абноўленая Ваенная дактрына адказвае сённяшнім выклікам – Мезенцаў
Стужка навiн
0